Чаму дзеці становяцца ахвярамі гвалту і як працаваць з траўмай Згодна з артыкулам 9 Закона “Аб правах дзіцяці”, кожны непаўналетні мае права на абарону ад любых відаў эксплуатацыі і насілля. Парадаксальна, але часта нормамі гэтага артыкула грэбуюць тыя, хто ў першую чаргу павінен абараняць сваё дзіця ад рознага віду замахаў. Адсутнасць усялякіх этычных норм і разуменняў, абясцэньванне сямейных каштоўнасцей і ... Падрабязней »
Тры сыночкі і дзве любыя дочкі
Самае вялікае шчасце для мамы — калі раніцай яе дзеці прачынаюцца здаровымі і з усмешкай на вуснах. І чым больш дзяцей у сям’і, тым больш маленькіх сонейкаў дораць бацькам сваё цяпло і ўдзячнасць за падоранае жыццё. Безумоўна, ёсць сем’і, для якіх выхаванне аднаго дзіцяці — гэта ўжо геройства. Але побач з такімі героямі жывуць і тыя, хто бачыць у дзецях ... Падрабязней »
Сям’я цаны не мае
Няма лепшага жыцця для дзіцяці, чым жыццё ў роднай, поўнай, здаровай сям’і з братамі і сёстрамі. Сям’я — гэта дом, сям’я — гэта абарона, сям’я — гэта найвялікшая каштоўнасць. Хаця, канечне, бывае па-рознаму, і калі дзіця жыве не ў поўнай, не ў роднай, не ў самай добранадзейнай сям’і, дзяржава, грамадства могуць і павінны (не пабаюся гэтага слова) даць кожнаму малому ... Падрабязней »
На здаровай хвалі
Захаванне жыцця і здароўя дзяцей — найвялікшая і найважнейшая задача дарослых. Напярэдадні самых вялікіх і самых працяглых школьных канікул вельмі дарэчы пагаварыць пра гэта, у тым ліку пра прафілактыку дзіцячага траўматызму. Яго паказчык зніжаецца, але, у параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы, ЗША, застаецца ў Беларусі даволі высокім. Працаваць над паляпшэннем сітуацыі неабходна пастаянна, без канікул і выхадных дзён. — Самае ... Падрабязней »
Хваробы школьнага буфета
У краіне на абарону інтарэсаў дзіцяці накіраваны не адзін заканадаўчы акт. Акрамя тых правоў, якія з’яўляюцца прыярытэтнымі і даюць магчымасць дзецям развівацца, важнае значэнне для паўнавартаснага жыцця дзіцяці мае правільна арганізаванае харчаванне. Менавіта ад яго ў многім залежыць здароўе малышоў. Пра тое, як у краіне ажыццяўляецца кантроль за харчаваннем непаўналетніх, якую прадукцыю дазволена прадаваць у школьных буфетах і ці могуць ... Падрабязней »
У пошуках страчанага
Ці можна вырашыць праблему так, каб яна ў вачах дзіцяці не абясцэніла жыццё? Цi можна разглядаць крызic адначасова як небяспеку i як магчымасць? Як знайсцi сэнс у жыццi пасля крызiсу? Хто цi што можа дапамагчы жыць тады, калi жыццё падзелена крызiснай падзеяй на мінулае і сучаснае? Якiмi рэсурсамi, накіраванымі на пераадоленне наступстваў крызісу, валодае сучасны школьнік? На гэтыя і іншыя ... Падрабязней »
Адказвае “Юрыдычная клініка”
Вучэбная лабараторыя “Юрыдычная клініка” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачынала сваю работу ў рамках праекта ПРААН. З 2003 года гэта структурнае падраздзяленне юрыдычнага факультэта, аўтарытэтнае і вопытнае, якое ўсё так жа бясплатна, як і раней, аказвае прававое кансультаванне малазабяспечаным грамадзянам. У тым ліку тут ахвотна дапамагаюць студэнтам, навучэнцам, школьнікам. Дапамагаюць такія ж студэнты, але пад наглядам куратараў — юрыстаў са стажам, выкладчыкаў ... Падрабязней »
Куды паедзе выпускнік?
З прычыны прафесіі мне неаднойчы даводзілася прысутнічаць на размеркаванні выпускнікоў. Шчыра скажу: бачыла рознае — адшукаць дастойнае месца кожнаму выпускніку так, каб былі задаволены ўсе бакі, удаецца не ў кожнай установе адукацыі, не па кожнай спецыяльнасці. Справа і сапраўды ў многіх выпадках няпростая, адказная, і ў кожнай установе для яе вырашэння прыкладаюць максімальныя намаганні. У педагагічных УВА і каледжах асаблівых ... Падрабязней »
Сям’я і кар’ера: сумясціць несумяшчальнае?
У мінулым годзе ў краіне праводзілася сацыялагічнае даследаванне, накіраванае на выяўленне фактаў дыскрымінацыі на рынку працы. Вынікі, якія былі атрыманы, не проста здзіўляюць, яны прымушаюць задумацца. 85% беларусаў, пры ўладкаванні на работу сутыкаюцца з фактам прыніжэння і ўшчамлення правоў. Якім відам дыскрымінацыі падвяргаюцца саіскальнікі, спрабуючы ўладкавацца на работу? Як правільна абараняць свае правы, каб не згубіць працоўнае месца? Аб гэтым мы ... Падрабязней »
Калі прафесія — космас
Два гады назад у адкрытай групе адной з сацыяльных сетак праводзілася галасаванне, якое спрабавала вызначыць, колькі сярод карыстальнікаў патэнцыяльных касманаўтаў. Жадаючых было больш чым дастаткова. Але трапіць на арбіту Зямлі і паглядзець на другі бок планеты могуць адзінкі. Тыя, хто марыць пра космас, могуць паспрабаваць рэалізаваць свае мары. Самы просты метад — паступленне на спецыяльнасць “Космааэракартаграфія”, якую школьнікам прапаноўвае факультэт геаграфіі ... Падрабязней »