Свая дарога, або Пазабюджэтная дзейнасць з улікам абставін

Сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці даўно сталі для многіх устаноў адукацыі надзейнай дапамогай у вырашэнні пытанняў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Праўда, магчымасці для разгортвання такой дзейнасці неаднолькавыя. Адна справа — гаспадарыць на значных зямельных плошчах установе, скажам, сельскагаспадарчага профілю, маючы пры гэтым вялікую колькасць пабудоў і збудаванняў, іншая — размяшчацца ў невялікім будынку на тэрыторыі, акружанай іншымі ўстановамі. Пры гэтым план застаецца планам, ... Падрабязней »

Чатыры правілы бяспекі

З грашамі не жартуюць, а без іх — тым больш. З гэтым крыху іранічным назіраннем можна цалкам пагадзіцца, бо недахоп грашовых сродкаў заўсёды цягне за сабой шматлікія праблемы, тады як фінансавая “падушка бяспекі” здольная ў значнай ступені забяспечыць кожнаму з нас жыццёвую самастойнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Між тым атрымліваць прыстойныя даходы — яшчэ не значыць мець высокі ўзровень ... Падрабязней »

Бюджэтная формула

Словазлучэнне “нарматыўнае фінансаванне”, думаецца, знаёма зараз кожнаму кіраўніку навучальнай установы, ды і наогул — кожнаму школьнаму педагогу. Спецыялісты ведаюць, што з 1 студзеня 2015 года ў Беларусі праводзіцца фінансавы эксперымент па прымяненні нарматыву бюджэтнай забяспечанасці расходаў у разліку на аднаго навучэнца. Праходзіць эксперымент у розных рэгіёнах краіны, уключае сёлета больш за 180 устаноў, у тым ліку з 2016 года ён ... Падрабязней »

Любоў, давер і асабістая прастора

Усе мы хочам, каб нашы дзеці былі шчаслівымі, паспяховымі і цалкам самастойнымі асобамі. Але аднаго жадання мала — ніколі нельга забываць, што канчатковы вынік у рэшце рэшт залежыць ад пастаяннай работы над фарміраваннем неабходных якасцей характару і навучання правільнаму выбудоўванню адносін з навакольнымі людзьмі. Як данесці да дзіцяці патрэбную інфармацыю з улікам адвечных цяжкасцей ва ўзаемаразуменні паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў, ... Падрабязней »

Без варыянта “за кампанію”

Рэалізаваць сябе ў жыцці без па-сапраўднаму любімай справы немагчыма, таму пытанне выбару прафесіі было актуальным заўсёды. Аднак прыняць канчатковае рашэнне няпроста. Варыянтаў шмат, і, каб не зрабіць памылку, важна правесці неабходную падрыхтоўку — атрымаць аб’ектыўную інфармацыю аб спецыфіцы будучай прафесіі, а таксама рэальна супаставіць свае магчымасці і жаданні. — Павышаны інтарэс да выбару будучай прафесіі ў большай ступені назіраецца ў ... Падрабязней »

Крокі насустрач

Пачынаць самастойнае жыццё заўсёды цяжка, але ўдвая складаней даводзіцца маладым людзям, якія па тых або іншых прычынах засталіся без самых блізкіх сваякоў. Прычым гаворка не столькі аб матэрыяльных праблемах. Амаль кожны з дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, час ад часу трапляе ў сітуацыю, калі няма з кім параіцца ці проста шчыра паразмаўляць, і тады адзіным выйсцем застаецца ... Падрабязней »

Гарадок у вялікім горадзе

Што такое дзіцячая вёска, чулі, напэўна, многія, у краіне ёсць дзіцячыя SOS-вёскі, вёскі “Вытокі”. Тут размяшчаюцца катэджы, у якіх жывуць маці або маці і бацькі са сваімі выхаванцамі, дзецьмі-сіротамі або малымі, якія засталіся без апекі родных бацькоў. А вось пра такую форму ўладкавання хлопчыкаў і дзяўчынак, як дзіцячы гарадок, ведаюць далёка не ўсе, хаця б таму, што гарадок такі ў ... Падрабязней »

Асаблівыя дзеці: дарога ў звычайнае жыццё

Самы просты дыягназ, з якім трапляюць дзеці ў дапаможную школу-інтэрнат № 7 Мінска, — лёгкая і ўмераная інтэлектуальная недастатковасць. Амаль ва ўсіх МРЭК устанаўлівае інваліднасць, у многіх са 117 выхаванцаў ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў ёсць не адно захворванне. Да таго ж абсалютна ўсе падапечныя гэтай установы, якую ўзначальвае Аляксандр Іосіфавіч Сенькавец, — дзеці-сіроты або дзеці, якія засталіся ... Падрабязней »

Перазагрузка адносін

Жыць без бацькоў заўсёды складана, але з не меншымі праблемамі сутыкаюцца дзеці, якім выпаў лёс выхоўвацца ў нядобранадзейнай сям’і. Адсутнасць увагі з боку самых блізкіх людзей, матэрыяльныя цяжкасці, побытавая неўладкаванасць і кпіны з боку аднагодкаў — наступствамі гэтага становіцца страта цікавасці да ўсяго і схільнасць да асацыяльных паводзін. Аднак папярэдзіць негатыўны варыянт развіцця падзей можна. Галоўнае — даць дзіцяці зразумець, ... Падрабязней »

“Я бяруся за тое, у што веру сама, і веру тым, з кім працую”

У кожнага з нас — сваё прызначэнне. Яно дадзена Богам, і выканаць яго — наша галоўная задача. Нехта павінен стаць выдатным настаўнікам, нехта — добрым доктарам, інжынерам, будаўніком… Рабіць дабро — гэта таксама прызначэнне. Мабыць, таму людзі, для якіх добрыя справы сталі сэнсам жыцця, ніколі не могуць адказаць на, здавалася б, простае пытанне: чаму вы гэта робіце? Не змагла адказаць ... Падрабязней »