Архіў катэгорыі : Нагода

Святло на дарогах

Да 5 чэрвеня працягнецца традыцыйнае комплекснае мерапрыемства “Увага— дзеці!”, якое Дзяржаўтаінспекцыя пачала 25 мая. Гэтая прафілактычная акцыя напярэдадні і ў пачатку школьных канікул разгортваецца дзеля прыцягнення ўвагі ўсіх нас да праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, павышэння ўзроўню адказнасці вадзіцеляў. Больш падрабязна пра акцыю нам расказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС Мінска Таццяна Спадабаева: — У гэты час ... Падрабязней »

Не ведаючы броду, або Купальны сезон патрабуе адказнасці

Нягледзячы ні на якія акалічнасці і надвор’е, купальны сезон набліжаецца, а значыць, пытанні бяспечных паводзін на вадзе набіраюць сілу. Хаця, трэба адзначыць, яны ніколі не страчваюць сваёй актуальнасці. Варта толькі ўзгадаць наступныя даныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: штогод у свеце тонуць больш за 372 тысячы чалавек, кожную гадзіну ў свеце тонуць у сярэднім 40 чалавек. Cустрэча са спецыялістамі — прадстаўнікамі ... Падрабязней »

Шведскі стол у школе: неабходнасць ці жаданне?

Галоўная задача школьнай сталовай — забяспечыць навучэнцаў збалансаваным харчаваннем і тым самым умацаваць іх здароўе. Усе патрабаванні, якія сёння прад’яўляюцца да арганізацыі школьнага харчавання па захаванні санітарна-гігіенічных норм, накіраваны менавіта на гэта. Але ці магчыма навучыць саміх дзяцей адказна ставіцца да свайго рацыёну, як прывіць ім правільныя звычкі? Па сутнасці, менавіта на гэта накіравана арганізацыя харчавання па сістэме шведскага стала. У ... Падрабязней »

Калі сэрца мамы не баліць…

З большасцю праблемных бацькоў цяжка працаваць па адной прычыне: яны амаль ніколі не ўспрымаюць сур’ёзна тыя недахопы, на якія рэкамендуюць звярнуць увагу і супрацоўнікі інспекцый па справах непаўналетніх, і сацыяльныя педагогі. У такіх сем’ях праблемы вырашаюцца адмаўленнем ад іх, але толькі да таго часу, пакуль відавочным не становіцца пытанне пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Для таго каб паглядзець на жыццё сем’яў, якім ... Падрабязней »

Цёплы лёд, гарачыя сэрцы

“Нашы сэрцы — дзецям” — так называецца дабрачынная акцыя, якую Беларускі дзіцячы фонд праводзіць амаль 30 гадоў свайго існавання. Спачатку акцыя называлася “Нашы сэрцы — хворым дзецям”, потым яе назву крыху змянілі, а з 1994 года, з пачатку правядзення рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”, ініцыятыва фонду з’яўляецца яе складовай часткай. — Калі мы пачыналі, час быў зусім іншы, — ... Падрабязней »

Рукі, якія лечаць: хто выратуе сірот ад адзіноты?

Не сакрэт, што дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, маюць большую патрэбу ў сацыялізацыі, чым тыя, хто выхоўваецца ў сям’і. Але для таго, каб даць дзецям шанс правільна вырасці, з самага ранняга ўзросту побач павінны знаходзіцца тыя, хто зможа пазбавіць пачуцця адзіноты і непатрэбнасці. Сацыяльны праект “Нянька замест мамы”, які дзейнічае ў медыцынскіх установах Гродзенскай вобласці ўжо больш чым 2 гады, накіраваны ... Падрабязней »

Калі работа — золата

Прафесія ювеліра адносіцца да тых спецыяльнасцей, якія не значацца ў даведніках для паступаючых у навучальныя ўстановы. Тым не менш такая прафесія існуе, і ёй можа авалодаць кожны, хто не баіцца працаваць рукамі і марыць ствараць аўтарскія ўпрыгажэнні. Пра тое, хто можа стаць ювелірам, дзе навучаюць будучых экспертаў па каштоўных металах, а таксама пра тое, якія падводныя камяні і сюрпрызы хавае ... Падрабязней »

Ад філолага да кухара

Ганаровы член Гільдыі кухараў і шэф-кухараў Беларусі, прызёр Міжнароднага кулінарнага Крамлёўскага кубка ў Маскве, аўтар шэрага кулінарных кніг і ўласнага кулінарнага блога — усё гэта пра дзень сённяшні нашай гераіні Таццяны Назарук. Неверагодна, але яе дзень учарашні — гэта Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, філалагічны факультэт БДУ і работа рэдактарам. Гэтыя ледзьве не абсалютна розныя рэальнасці нашай гераіні аб’ядноўвае хіба што ... Падрабязней »

Віртуал выводзіць у рэальнасць

У кабінеце дырэктара Мінскага дзяржаўнага каледжа электронікі Георгія Уладзіміравіча Козела за асобным сталом перад камп’ютарам сядзяць дзяўчына і хлопец — Аляксандра Рамашкіна і Антон Пуціла. Яны дэманструюць магчымасці сайта каледжа, у тым ліку яго рэсурсы, накіраваныя на прафарыентацыю школьнікаў. Другакурснік і першакурсніца займаюцца пастаянным абнаўленнем, а таксама ўдасканаленнем дызайну сайта сваёй навучальнай установы. Навучэнцы гавораць, што раней сайт быў інфармацыйна ... Падрабязней »

“Каб тут застацца, ты павінен тут нарадзіцца”

Амаль год назад на бязмежных прасторах інтэрнэту трапіла на цікавую старонку: малады педагог, мінчанін, выпускнік БДУ, адпрацаваўшы па размеркаванні тры гады ў гарадской школе, у сваім блогу выказаў намер разам з сябрам-аднадумцам паехаць працаваць у вёску. Задумка ў маладых людзей была даволі амбіцыйная: не проста паспрабаваць сябе ў ролі вясковых настаўнікаў, што палохае большасць маладых спецыялістаў-гараджан, а паспрабаваць у рэальных ... Падрабязней »