Архіў катэгорыі : Аўтарытэтна

Звычка зберагаць

Сёння беражлівым адносінам да энергарэсурсаў людзей вучыць ужо не трэба. Калі раней у дачыненні да тых, хто не эканоміць, прымяняліся жорсткія меры, то сёння ўсе прадпрыемствы і арганізацыі ведаюць, што без эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў яны проста не змогуць развівацца і, як вынік, не будуць канкурэнтаздольнымі. Пра тое, чаму энергазберажэнню трэба вучыць яшчэ са школы і наколькі адказна да гэтага ставяцца навучэнцы, ... Падрабязней »

Самастойным быць зусім няпроста

Учора ты дзіця — а сёння табе 18, і ты сам за сябе адказваеш. Канечне, падтрымаюць бацькі, іншыя дарослыя. Нават калі ты застаўся без апекі бацькоў ці наогул страціў іх, ты не будзеш зусім адзінокім, а зрабіць пераход да самастойнасці больш плаўным дапамогуць бацькі-выхавальнікі, сацыяльныя педагогі, іншыя дарослыя. І ўсё ж сталенне ў статусе сіраты асабліва складанае, бо пытанняў узнікае ... Падрабязней »

Шлях да сямейнага шчасця

Сёння школьныя сацыяльныя педагогі, псіхолагі і іншыя спецыялісты сацыяльна-­педагагічнага і псіхалагічнага суправаджэння (СППС), магчыма, не пагодзяцца са сцвярджэннем Льва Талстога пра тое, што кожная нешчаслівая сям’я нешчаслівая па-­свойму. Шлях, які вядзе на дно, часта адзін і той жа: п’янства, якое пераходзіць у алкагалізм, вольны лад жыцця з сакраментальным “жыву як хачу” ці “я нікому нічога не павінен”. Гэта спрыяе ўзнікненню абыякавасці да ... Падрабязней »

Практыка як аснова прафесіяналізму

Мінскі гарадскі педагагічны каледж — установа пакуль “дзіцячага” ўзросту, але гэта не перашкодзіла яму ўвайсці ў шэраг лепшых каледжаў сталіцы, вызначыўшыся па выніках 2018, 2019 і 2020 гадоў. Нядаўна каледж адзначыў першы, 5-гадовы, юбілей, хаця тут не без падстаў лічаць сваю ўстанову пераемніцай традыцый Белпедтэхнікума, гісторыя якога звязана з імёнамі Якуба Коласа і іншых вядомых асоб. Ва ўсялякім выпадку, каледж, як ... Падрабязней »

Пайсці ў ІТ і там застацца

Штогод вясной адзін з беларускіх парталаў праводзіць даследаванне рынку працы ў беларускім сегменце IT. Аналіз робіцца для таго, каб сабраць аб’ектыўную інфармацыю аб тэндэнцыях у сектары высокіх тэхналогій. Мінулы год для камп’ютарнай індустрыі быў асаблівым: з-за пандэміі многія праграмісты працавалі аддалена. Калі спачатку такая форма работы была нязвыклай, то сёння аддаленка — ідэальны фармат не толькі для работы, але і ... Падрабязней »

Замяшчальныя як родныя. І высокапрафесійныя

Не так даўно Гомельскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам адзначыў сваё 20-годдзе. Нямала складаных дзіцячых лёсаў убачылі за гэты час супрацоўнікі СПЦ. І не проста ўбачылі, канечне, — дапамаглі гэтым дзецям. Лепшае ж, што можна зрабіць для дзяцей, якія аказаліся без апекі, — даць ім магчымасць гадавацца ў сем’ях. У родных, калі бацькі змаглі выправіцца, або ў замяшчальных, якія для многіх хлопчыкаў ... Падрабязней »

Сямейны круг за круглым сталом

Кожная нешчаслівыя сям’я нешчаслівая па-свойму…Памятаеце? І кожнай нешчаслівай сям’і або сям’і, у якой узніклі часовыя цяжкасці, неабходна падтрымка, у тым ліку падтрымка спецыялістаў-псіхолагаў і іншых. На практыцы гэта можна ажыццявіць, напрыклад, з дапамогай рэсурснага цэнтра. СПЦ з прытулкам Фрунзенскага раёна сталіцы атрымаў статус рэсурснага цэнтра выхаваўчай накіраванасці. Тут дзейнічае рэсурсны цэнтр дапамогі сям’і “Сямейны круг”, вопыт якога нядаўна быў прадстаўлены ... Падрабязней »

З эфектам метафары

Абараняць правы дзяцей, дапамагаць рэалізоўваць свае магчымасці і ідэі, правільна сацыялізавацца, не баяцца выказваць меркаванні і своечасова паклікаць на дапамогу — усё гэта толькі невялікі спіс тых абавязкаў, што ўскладзены на сацыяльных педагогаў школы. Акрамя работы са школьнікамі і бацькамі, спецыяліст павінен знаходзіць час на самаразвіццё, як асобаснае, так і прафесійнае. Пра тое, наколькі рэальна ўсё гэта паспяваць, нам расказала Кацярына ... Падрабязней »

Дом гарманічных адносін

Сацыяльна-педагагічная работа прадугледжвае шмат форм і метадаў яе ажыццяўлення. Напрыклад, клубная работа аб’ядноўвае людзей з аднолькавымі інтарэсамі на прынцыпах самадзейнасці і самакіравання. Стрыжнем такога аб’яднання можа стаць школа, яе сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба. Так адбываецца і ў Заямнаўскай сярэдняй школе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, дзе з 2017 года паспяхова працуе дзіцяча-бацькоўскі клуб. Калі расказваць з самага пачатку, то варта вярнуцца ... Падрабязней »

Ад драмы да камедыі, ці Як крэатыў мяняе дзяцей

“У дзесяць разоў павялічваць усё добрае, што ёсць у чалавеку, і ў два разы памяншаць дрэннае” — гэта прафесійнае крэда псіхолага Мар’інагорскай гімназіі Аксаны Баронавай. Прычым прымяняць гэтае правіла педагог умее аднолькава эфектыўна як у адносінах з дарослымі, так і ў рабоце з дзецьмі. Гэта правільны падыход: псіхолага-педагагічнае суправаджэнне ў школе патрабуе не проста нагляду, а якаснай, карпатлівай работы ад ... Падрабязней »