Архіў катэгорыі : Аўтарытэтна

І немагчымае магчыма, або Што могуць валанцёры-­школьнікі

Ад чыстага сэрца, ад шчырай душы, з вялікім жаданнем дапамагчы і падтрымаць працуюць валанцёры. Не дзеля ўзнагарод і прызнання, але ж, калі такое прызнанне знаходзіць добраахвотнікаў, то за іх можна толькі парадавацца. Як, напрыклад, за ўдзельнікаў валанцёрскага атрада “Дарогай дабра” з сярэдняй школы № 4 Асіповіч, што ў Магілёўскай вобласці. Сёлета гэты школьны атрад стаў лепшым валанцёрскім атрадам краіны сярод ... Падрабязней »

Блокчэйн — ідэальнае асяроддзе для развіцця навукі

Фінансавая дасведчанасць — гэта ў першую чаргу, разумныя фінансавыя паводзіны. Вучыць ім, як і ветлівасці і павазе да дарослых, трэба з дзіцячага ўзросту, бо дзеці — гэта будучыя ўкладчыкі, пазычальнікі і падаткаплацельшчыкі. Вялікая роля ў павышэнні фінансавых ведаў належыць факультатывам па эканоміцы і фінансах, а таксама праектам і конкурсам, што праводзяцца ў краіне. На чым трэба акцэнтаваць увагу, размаўляючы з вучнямі ... Падрабязней »

Праз турызм — да юрыдычнай адукацыі

Не ўсякая ідэя, што мае падтрымку звонку, асуджана на поспех. Каб быць заўважанай, яна павінна мець сэнсавую напаўняльнасць, аддачу і прыносіць — няхай гэта і банальна гучыць — карысць. Ідэальна, калі рашэнні, якія задумваліся, здольны ахапіць не адну сацыяльную групу, а ўвесь рэгіён. Дасягнуць такіх вынікаў больш чым рэальна. Пра гэта сведчаць шматлікія адукацыйныя праекты, якія былі рэалізаваны ў краіне ... Падрабязней »

Без антыбіётыкаў і гармонаў

Як у акадэміі навук ствараюць прадукты для дзяцей Якасць і бяспека — гэта галоўныя характарыстыкі, якім павінна адпавядаць дзіцячае харчаванне. Сярод асартыменту, а ён пастаянна пашыраецца, бацькі заўсёды будуць шукаць тыя прадукты, што маюць не толькі больш натуральны склад, але і дабратворна ўплываюць на здароўе, умацоўваюць імунітэт. Распрацоўкай такіх прадуктаў займаюцца ў Нацыянальнай акадэміі навук. Сёння доследна-тэхналагічныя ўчасткі Навукова-практычнага цэнтра па ... Падрабязней »

Асаблівая змена

(для тых, хто хоча адпачыць і не баіцца работы) Лагеры дзённага знаходжання — асаблівыя, бо, з аднаго боку, дзіця застаецца дома, з другога — пастаянна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія для яго арганізоўвае ўстанова адукацыі, атрымлівае добрае харчаванне, ні на мінуту не застаецца без нагляду дарослых, аздараўліваецца. Але і сярод гэтых асаблівых летнікаў ёсць двойчы асаблівыя — лагеры працы і адпачынку. Тут да ўсяго іншага ... Падрабязней »

Узлёт “Арляняці”

Бераг Віліі, 25 кіламетраў ад горада, тэрыторыя плошчай у 6 гектараў — у такім цудоўным месцы знаходзіцца лепшы аздараўленчы лагер сярод тых, што падпарадкоўваюцца сістэме адукацыі, па выніках аздараўленчай кампаніі 2019 года. Гэта лагер “Арляня” Смаргонскага ўпраўлення адукацыі. Сёлета ў сувязі з няпростай санітарна-эпідэмічнай сітуацыяй лепшы летнік Беларусі адкрываецца пазней,  чым звычайна — 1 ліпеня. І змен, і адпачываючых тут не ... Падрабязней »

Рэальнасць і ілюзіі

Чаму бацькі адмаўляюцца ад усыноўленых дзяцей? Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2017—2021 гады прадугледжвае развіццё ў краіне такой  сістэмы па ахове дзяцінства, якая будзе забяспечваць рэалізацыю права дзіцяці на выхаванне ў сям’і. Відавочна, што прыярытэтнай задачай дзяржаўных органаў і ўстаноў адукацыі з’яўляецца ўладкаванне дзяцей-сірот у замяшчальныя сем’і, накіраванне іх у прыёмныя сем’і ці ... Падрабязней »

Вецер добрых перамен

Клуб для выхаванцаў з прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу — цікава, ці не так? Знайсці клуб для замяшчальных бацькоў можна ў многіх, калі не ў кожным СПЦ, што, безумоўна, зразумела, а вось для дзяцей… Жлобінскі сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам “зачапіў” мяне менавіта гэтым. Спачатку. Потым высветлілася, што цікавых форм работы з глыбокім сэнсам і насычаным зместам тут яшчэ ... Падрабязней »

Паверыць у сябе і ведаць, што ты — супер

Год назад, напрыканцы мая, у Маскве прайшоў суперсезон музычнага праекта “Ты супер!”. Шоу талентаў, якое арганізоўвае адзін з расійскіх тэлеканалаў, дае музычна адораным дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, унікальны шанс заявіць пра сябе. Менавіта на гэтым шоу ўпершыню прагучала імя мінчанкі Дашы Чарновай. Дзяўчына стала адной з фіналістак праекта і ў якасці прыза атрымала кватэру ў Маскве. Магчыма, многія ... Падрабязней »

Плануй сёння, каб быць паспяховым заўтра

Праект “Паляпшэнне доступу да фінансавых рэсурсаў сельскага насельніцтва Беларусі”, які рэалізуецца Рэспубліканскім мікрафінансавым цэнтрам пры падтрымцы USAID, накіраваны на пашырэнне доступу сельскага насельніцтва да пазыковых грашовых сродкаў, павышэнне фінансавай дасведчанасці і на развіццё прадпрымальніцкіх навыкаў. Для дасягнення гэтай мэты каманда праекта распрацавала некалькі адукацыйных праграм, адной з якіх стаў запуск у рэгіёнах міжнароднага курса навучання “Плануй сваю будучыню”. Сёння праект ... Падрабязней »