Першая работа: атрымаць і застацца

Красавік — месяц, у які найбольш актыўна праходзіць размеркаванне выпускнікоў устаноў розных ступеней адукацыі. А на першых рабочых месцах маладыя спецыялісты пачнуць працаваць у сваёй большасці з 1 жніўня, маладыя педагогі — з 15 жніўня, бо іх адпачынак даўжэйшы. І кожны са свежаспечаных спецыялістаў мае права на пэўныя сацыяльныя гарантыі, якія дапамогуць у першыя гады працоўнага шляху, у ідэале — ... Падрабязней »

З далікатным характарам

Стэрэатыпнае мысленне дагэтуль многім не дазваляе сцерці мяжу паміж размеркаваннем сацыяльных роляў і раздзяленнем прафесій: цяжкую фізічную працу, як правіла, выконваюць мужчыны, а жанчынам прыпісваецца больш лёгкая роля. Але гэта толькі ў тэорыі. На практыцы ўсё крыху інакш.Пра тое, чаму не трэба баяцца рабочых прафесій, як працаваць з металам і мяняць падшыпнікі, расказала машыніст па навіванні канатаў Яўгенія Нікуліна. І ... Падрабязней »

Хутка на работу

Размеркаванне ў жыцці кожнага выпускніка — падзея асаблівая. Сёння ты студэнт, і часцей за ўсё да цябе звяртаюцца толькі па імені, а заўтра ты прафесіянал, чалавек, які цалкам адказвае за свой участак работы і да якога без імені па бацьку ніхто і не звернецца. Асабліва, калі ты педагог і твой “участак” — гэта дзеці. І адказнасць велізарная, і работа цікавая, і ўсё толькі пачынаецца… ... Падрабязней »

Актывісткі, прыгажуні, выхавальніцы

Цярпенне, разуменне і любоў — якасці і пачуцці, якія так неабходны тым, хто працуе з дашкалятамі. У Рагачоўскім дзяржаўным педагагічным каледжы імкнуцца да таго, каб іх выпускнікі былі менавіта такімі. Сёлета тут атрымалі размеркаванне 48 навучэнцаў 4 курса, большасць з якіх (38) застаюцца працаваць у Гомельскай вобласці. 8 чалавек едуць у Магілёўскую вобласць, па адным  — на Брэстчыну і ў ... Падрабязней »

Адмаўляйце правільна як навучыцца казаць “не”?

Якім бы камунікабельным, адкрытым і ветлівым ні быў учарашні выпускнік універсітэта, першы дзень на рабочым месцы — гэта заўсёды стрэс. Часта менавіта кіраўнікі арганізацый бяруць на сябе адказнасць за паспяховую адаптацыю маладых кадраў у калектыве. Але так шанцуе далёка не кожнаму. Пра тое, як маладому спецыялісту паспяхова ўладкавацца на першым рабочым месцы, ці варта імкнуцца да таго, каб спадабацца ўсім, і ... Падрабязней »

Асцярожна! Будзе горача!

Прафесія сталявара заўсёды была творчай і прыгожай. А пачуцці таго, хто ўпершыню трапляе ў цэх па плаўцы металаў, перадаць немагчыма. Так, адразу можна спужацца: пастаянны шум машын і велізарныя пошугі агню выглядаюць, як папярэджанне быць асцярожным. Але за гэтай уяўнай небяспекай сапраўды хаваецца творчасць, трэба толькі ўмець яе разглядзець. Майстар плаўкі на гарачых металах Беларускага металургічнага завода Цімур ДЖУРАЕЎ гаворыць: ... Падрабязней »

Разменная манета: як працуе біткойн і што з ім рабіць?

11 гадоў назад з’явіліся біткойны, якія паспрыялі развіццю ўнікальнага па ўсіх параметрах напрамку — майнінгу. Амаль адразу пасля з’яўлення першай крыптавалюты сотні тысяч людзей пачалі займацца здабычай электронных грошай. Сёння ўжо здабыта больш чым 18 мільёнаў біткойнаў. Апошні біткойн, згодна з заложаным у крыптавалюту алгарытмам, будзе здабыты ў 2140 годзе. Пра развіццё крыптавалюты, капіталізацыю рынку біткойна і тое, як не стаць ахвярай ... Падрабязней »

Ад бізнесбола да бізнес-плана

Школа юных эканамістаў дзейнічае на эканамічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — заняткі ў ёй стартавалі з 1 лютага мінулага года. Гэта спецыяльны курс падрыхтоўкі для навучэнцаў старшых класаў школ, ліцэяў і гімназій у галіне эканомікі, менеджмету, бізнес-планавання. Школа працуе пры актыўнай падтрымцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, банкаўскіх, фінансавых і іншых арганізацый. Усё сур’ёзна і, відаць, надоўга. Розныя магчымасці, розныя формы ... Падрабязней »

“Кацярынкі”, “луска”, “зайчыкі”

Усё, што пералічана ў загалоўку, і многае іншае можна ўбачыць у Музеі грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Канечне, і “бабкі”, і “луска”, і “яфімкі”, і розныя жывёліны — грошы, убачыць якія на свае вочы можна будзе крыху пазней, калі музей зноў пачне прымаць экскурсіі. Нам жа пашанцавала: журналісты “Настаўніцкай газеты” не толькі паспелі пабываць у гэтым найцікавейшым месцы, але і ... Падрабязней »

Плануй сёння, каб быць паспяховым заўтра

Праект “Паляпшэнне доступу да фінансавых рэсурсаў сельскага насельніцтва Беларусі”, які рэалізуецца Рэспубліканскім мікрафінансавым цэнтрам пры падтрымцы USAID, накіраваны на пашырэнне доступу сельскага насельніцтва да пазыковых грашовых сродкаў, павышэнне фінансавай дасведчанасці і на развіццё прадпрымальніцкіх навыкаў. Для дасягнення гэтай мэты каманда праекта распрацавала некалькі адукацыйных праграм, адной з якіх стаў запуск у рэгіёнах міжнароднага курса навучання “Плануй сваю будучыню”. Сёння праект ... Падрабязней »