Працоўныя канікулы

Штогод у Беларусі ў вольны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне працаўладкоўваюць да 30 тысяч навучэнцаў. Аб гэтым паведаміла Юлія Вітальеўна Давідзенка, намеснік начальніка аддзела арганізацыі дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Яна нагадала, што выдаткі бюджэтных арганізацый на набыццё спецадзення, інвентару, інструменту, матэрыялаў, бланкаў ... Падрабязней »

Больш ведаеш — больш атрымаеш

“Фінансавыя веды, несумненна, адносяцца да эканамічных рэсурсаў, бо чым больш людзі ведаюць і ўмеюць, тым багацейшымі яны становяцца”, — так вызначыў неабходнасць быць фінансава граматным намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь старшыня міжведамаснага каардынацыйнага савета па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва Сяргей Дубкоў. Гэтыя словы прачытае кожны, хто адкрые выданне “Фінансавая грамата”, прэзентацыя якога нядаўна адбылася ў Нацбанку. Вучыцца зарабляць ... Падрабязней »

У добраахвотным, а не прымусовым парадку

У апошнія тыдні мая практычна ва ўсіх школах краіны праходзяць бацькоўскія сходы. Як правіла, ключавой тэмай для абмеркавання падчас іх правядзення становіцца не толькі падвядзенне вынікаў навучальнага года, але і планы на лета. Дакладней, на летні рамонт. Чаго хаваць, сёння дапамога бацькоў у правядзенні касметычных рамонтаў у школе — ужо звычайная практыка. Тым не менш часам на гэтай глебе ўзнікаюць ... Падрабязней »

Адпачынак, работа, выхаванне

Два месяцы адпачынку, што ў хуткім часе чакаюць большасць педагогаў, заўсёды былі падставай для зайздрасці з боку іншых спецыялістаў. Маўляў, гэта вам не стандартныя 24 дні: паспееш і справы неабходныя зрабіць, і адпачыць. Між тым многія з педагогаў і ў гэты час не развітваюцца са сваёй работай. Тым больш што прапаноў для прафесійнай падпрацоўкі дастаткова: загарадныя летнікі заўсёды маюць патрэбу ... Падрабязней »

Бывай, школа! Прывітанне, выдаткі

Нядаўна размаўляла з сяброўкай, у якой сын сёлета заканчвае адзінаццаты клас. Знаёмая падзялілася трывогамі з нагоды блізкіх экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання, расказала і аб расходах на выпускны вечар, апошні званок і іншыя непазбежныя выдаткі. Узгадалі мы і ўласныя выпускныя вечары. Галоўнае адрозненне сучасных выпускных і тых, што праходзілі яшчэ ў часы існавання Савецкага Саюза, у тым, што нам цяжка было ... Падрабязней »

Праз аптымізацыю выдаткаў да павышэння заробку

Апрабацыя новага механізма фінансавання ў 21 установе агульнай сярэдняй адукацыі Баранавіч пачалася з 1 студзеня 2015 года згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2014 года № 1199. Да гэтага парадак і ўмовы эксперымента абмяркоўваліся ў папярэдніх узгадненнях паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, кіраўніцтвам Баранавіцкага гарвыканкама, фінансавым аддзелам і аддзелам адукацыі, спорту і ... Падрабязней »

У летнік па здароўе

Лета для беларусаў — пара года, калі ўсе імкнуцца ўмацаваць здароўе, пагрэцца, пакупацца, надыхацца свежым паветрам. Дарослыя, канечне, думаюць пра тое, як максімальна аздаравіць дзяцей. Выехаць на мора, накіраваць малых у летні аздараўленчы лагер, пакінуць у горадзе ў лагеры дзённага знаходжання, адправіць на ўсё лета да бабулі ў вёску? Варыянтаў шмат, які выбера канкрэтная сям’я, залежыць ад яе матэрыяльных і ... Падрабязней »

Формула поспеху: жаданне + падрыхтоўка

Найбольшая бяда любога летніка — не спартанскія ўмовы і нават не дрэннае харчаванне, а бяздзейсныя і абыякавыя педагогі. Гэта пацвердзіць любое з дзяцей, ды і іх бацькоў, каму не пашчасціла з адпачынкам у лагеры. Пры гэтым нярэдка абвінавачанні наконт непрафесіяналізму і абыякавасці гучаць у адрас студэнтаў, якія “па абавязку службы” вымушаны працаваць летам у лагеры. Разам з тым ёсць не ... Падрабязней »

Школа для выхавальнікаў

Лета чакаюць усе. Перш за ўсё, зразумела, дзеля адпачынку. А многія яшчэ і дзеля таго, каб зарабіць, выбіраючы работу дома або за мяжой. Некаторым пры гэтым удаецца спалучыць работу і адпачынак. Напрыклад, тым, хто зможа трапіць у склад педагагічных атрадаў, якія працуюць за мяжой. Канечне, работа выхавальніка ў дзіцячым лагеры патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі і спецыяльных ведаў. Таму і магчымасць атрымаць ... Падрабязней »

“Паслізнуўся, упаў, ачуўся — гіпс!”, ці Бяда, якую можна прадухіліць

Разгойдаўся на арэлях, скокнуў з іх, упаў — дыягназ: закрыты пералом касцей левага перадплечча. Бойка падчас дзённай прагулкі — дыягназ: выцятая рана правага перадплечча, закрыты пералом носа. Падчас гульні з мячом атрымаў траўму — дыягназ: пералом правай рукі. Падчас дыскатэкі атрымаў траўму — дыягназ: закрыты пералом правай ключыцы. Усё гэта — тыповыя прыклады атрымання траўм падчас аздараўленчай кампаніі мінулага года. ... Падрабязней »