Дзед Мароз… ад прафсаюза

Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, усе арганізацыйныя структуры прафсаюза прымаюць актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы — дзецям”. У пераднавагоднія дні актывісты прафсаюзнага руху наведваюць падшэфныя сацыяльна-педагагічныя цэнтры, школы-інтэрнаты, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу і г.д. Мэта святочнай акцыі простая і зразумелая — не пакінуць без увагі ні адно дзіця, асаблівая ўвага — малым, якія засталіся без ... Падрабязней »

Самае балючае — працаваць з бацькамі

Сёння ў паняцця “дабрачыннасць” шмат азначэнняў. Ёсць людзі, якія адзін раз кінулі ў скрыню для ахвяраванняў некалькі рублёў, а пасля яшчэ доўга расказваюць пра свой “высакародны” ўчынак. А ёсць дабрачыннасць ціхая і дзейсная. І тыя, хто гэтым займаецца, не прывыклі крычаць аб сваёй важнасці на ўвесь свет. Яны добрасумленна робяць сваю справу і здзіўляюць вынікамі, а не пустымі словамі. Прыкладам ... Падрабязней »

Рэцэпты жыцця, інтэрнэт-бяспека і шмат іншага

Фінал X Рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend прайшоў у Мінску незадоўга да калядных і навагодніх свят. Гран-пры атрымаў праект VR Health па аднаўленні функцый раўнавагі хворых пасля чэрапна-мазгавых траўм, інсультаў, у іншых выпадках. У фінал увайшло нямала праектаў, што тычацца адукацыі, работы з дзецьмі. Усяго да фіналу дзясятага конкурсу дайшлі 16 праектаў з больш чым 200, якія адбіраліся на ... Падрабязней »

Цёплы лёд, гарачыя сэрцы

“Нашы сэрцы — дзецям” — так называецца дабрачынная акцыя, якую Беларускі дзіцячы фонд праводзіць амаль 30 гадоў свайго існавання. Спачатку акцыя называлася “Нашы сэрцы — хворым дзецям”, потым яе назву крыху змянілі, а з 1994 года, з пачатку правядзення рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”, ініцыятыва фонду з’яўляецца яе складовай часткай. — Калі мы пачыналі, час быў зусім іншы, — ... Падрабязней »

Са смакам заморскай кухні

Маштабная рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” накіравана не толькі на тое, каб парадаваць дзяцей салодкімі падарункамі і чарговай сустрэчай з Дзедам Марозам. Сэнс шматлікіх пераднавагодніх сустрэч заключаецца яшчэ і ў тым, каб правільна скаардынаваць дзейнасць тых арганізацый, якія могуць даць навучэнцам шанс рэалізаваць свае здольнасці ў пэўных кірунках. Прыкладам паспяховага супрацоўніцтва на карысць дзяцей з’яўляецца сяброўства Ашмянскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і ... Падрабязней »

Рукі, якія лечаць: хто выратуе сірот ад адзіноты?

Не сакрэт, што дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, маюць большую патрэбу ў сацыялізацыі, чым тыя, хто выхоўваецца ў сям’і. Але для таго, каб даць дзецям шанс правільна вырасці, з самага ранняга ўзросту побач павінны знаходзіцца тыя, хто зможа пазбавіць пачуцця адзіноты і непатрэбнасці. Сацыяльны праект “Нянька замест мамы”, які дзейнічае ў медыцынскіх установах Гродзенскай вобласці ўжо больш чым 2 гады, накіраваны ... Падрабязней »

Споведзь мамы,

ці Боль, які пакідае рубцы на сэрцы Самы нясцерпны боль у сэрцы кожнай мамы выклікае хвароба яе дзіцяці. Разбітыя калені і тэмпература пад 40 здаюцца трагедыяй, але толькі да той пары, пакуль не пазнаёмішся з мамамі, якія сутыкнуліся з сапраўдным горам. Толькі ўявіце, што адчуваюць і перажываюць тыя бацькі, чые дзеці хварэлі на анкалогію. Паўтара года назад, калі мы з ... Падрабязней »

Чаму ў Азёрах эканомяць грошы і гатуюць драчону без экзотыкі?

Ідэальнай сістэма школьнага харчавання можа стаць толькі тады, калі два галоўныя і найбольш важныя складнікі — патанненне харчавання і павышэнне якасці згатаваных страў — будуць узаемадапаўняць адзін аднаго. Але для ўсяго патрэбны рэсурсы, і самым галоўным з’яўляецца жаданне самой школы павысіць узровень якасці харчавання для навучэнцаў. Прыкладам такой навучальнай установы з’яўляецца Азёрская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раёна, якая знайшла правільную ... Падрабязней »

Самастойнасць дае перавагі

Арганізацыя харчавання навучэнцаў праз камбінаты школьнага харчавання — справа звыклая і ў нашай краіне вельмі распаўсюджаная, але ўсё ж не агульнапрынятая. Так, у Мінскай вобласці ўжо некалькі гадоў установы адукацыі самастойна арганізоўваюць харчаванне для школьнікаў, выхаванцаў дзіцячых садоў, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (з тых, што падпарадкоўваюцца адпаведнаму ўпраўленню аблвыканкама). Зараз у 98,6% устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці ... Падрабязней »

Лепшых лічаць па восені

Па традыцыі падвядзенне вынікаў летняга аздараўлення праходзіць глыбокай восенню, калі ўсё падлічана, асэнсавана і падсумавана. Не так даўно сталі вядомы і пераможцы Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер, у тым ліку ў намінацыі на лепшую арганізацыю харчавання. Усяго намінацый, нагадаю, пяць. Але гэтая, харчовая, уваходзіць у лік тых трох, з якіх конкурс і пачынаўся ў 2009 годзе, калі яго пачалі ... Падрабязней »