Дом гарманічных адносін

Сацыяльна-педагагічная работа прадугледжвае шмат форм і метадаў яе ажыццяўлення. Напрыклад, клубная работа аб’ядноўвае людзей з аднолькавымі інтарэсамі на прынцыпах самадзейнасці і самакіравання. Стрыжнем такога аб’яднання можа стаць школа, яе сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба. Так адбываецца і ў Заямнаўскай сярэдняй школе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, дзе з 2017 года паспяхова працуе дзіцяча-бацькоўскі клуб. Калі расказваць з самага пачатку, то варта вярнуцца ... Падрабязней »

Ад драмы да камедыі, ці Як крэатыў мяняе дзяцей

“У дзесяць разоў павялічваць усё добрае, што ёсць у чалавеку, і ў два разы памяншаць дрэннае” — гэта прафесійнае крэда псіхолага Мар’інагорскай гімназіі Аксаны Баронавай. Прычым прымяняць гэтае правіла педагог умее аднолькава эфектыўна як у адносінах з дарослымі, так і ў рабоце з дзецьмі. Гэта правільны падыход: псіхолага-педагагічнае суправаджэнне ў школе патрабуе не проста нагляду, а якаснай, карпатлівай работы ад ... Падрабязней »

“Гвалт і агрэсія ў школе — гэта наступствы выхавання дзяцей у сям’і”

Сёння ў беларускім заканадаўстве не замацавана такое азначэнне, як булінг. Адпаведна, і адказнасці за ганенне таксама не існуе. Тым не менш у шэрагу законаў згадваюцца прыметы, якія можна аднесці да азначэння булінгу. А значыць, прыцягнуць агрэсара да адказнасці хоць і складана, але магчыма. Што тычыцца булінгу, ці ганення, то гэта існавала заўсёды, нават у школьныя часы нашых бацькоў. Іншая справа, ... Падрабязней »

І людзям, і сабе

У Кобрынскім дзяржаўным прафесійным ліцэі сферы абслугоўвання, як і ў іншых установах адукацыі, імкнуцца да сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў і аптымізацыі вучэбнага працэсу. Асаблівую ўвагу СППС удзяляе рабоце з навучэнцамі падуліковых катэгорый (тымі, хто стаіць на прафілактычным уліку, знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сіротам і інш.), што, канечне, зразумела — так сацыяльныя педагогі і псіхолагі дзейнічаюць у любой установе адукацыі. Цікава ж тое, што тут лічаць: ... Падрабязней »

“Лапкі бінцікам бінціць”

Кошкі і сабакі жывуць побач з намі ўжо дзясяткі тысяч гадоў. За гэты час і яны, і людзі моцна змяніліся. Згодна з невялікім даследаваннем, у сабак нават развіліся спецыяльныя мімічныя мышцы вакол вачэй, каб жаласна глядзець на гаспадара. Гадаванцы робяць чалавека больш спакойным і шчаслівым, і гэта каштуе куды больш, чым пагрызеныя красоўкі і падраныя шпалеры. Тым не менш каты і ... Падрабязней »

Па сілах, па душы

Выбар прафесіі — справа, якая амаль нікому не даецца проста: усё ж такі гэта часта выбар на ўсё жыццё. А калі прафесію выбіраюць дзеці з асаблівасцямі здароўя, справа ўскладняецца не тое што ўдвая, а ў шмат разоў, пры тым што і выбар спецыяльнасцей у такім выпадку абмежаваны. Тым не менш хочацца, каб справа была, па магчымасці, па душы, і вельмі ... Падрабязней »

Паспрабаваць, каб не памыліцца

Скончыць школу, маючы на руках не толькі атэстат, але і пасведчанне аб прафесійнай падрыхтоўцы, разрад ці катэгорыю, калі гэта прадугледжвае спецыяльнасць, або проста карысныя навыкі, дарагога варта. Такую магчымасць вучням базавых класаў даюць аддзяленні дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі. У любым выпадку — зразумець, што табе падыходзіць, а што — не, лепш да заканчэння школы. Канкрэтныя планы, асэнсаванне сваіх магчымасцей і схільнасцей значна ... Падрабязней »

Пернікі-цукеркі, або Як завабіць пакупніка

Калі верыць даследаванню адной з буйных кампаній, што спецыялізуецца на аналізе рытэйла, больш чым 70% пакупак не плануюцца загадзя, а рашэнні аб 35% тых, што былі запланаваны, могуць змяніцца ў магазіне. Сёння існуе многа спосабаў паўплываць на тое, што купіць кліент у супермаркеце, а значыць, навязаць тавар. Частка працэсу маркетынгу, якая вызначае методыку продажу, называецца мерчандайзінг. А за тое, на ... Падрабязней »

Як сумясціць прыгожае з карысным

Шырока распаўсюджана меркаванне, што лепшыя вынікі прыносіць работа, якая супадае з захапленнем, хобі. Не скажу, што ўпэўнена ў стапрацэнтнай праўдзівасці гэтага сцвярджэння, але такое, канечне, бывае. Школьная бізнес-кампанія “Кветкавы рай”, якая ўжо некалькі гадоў дзейнічае ў Беражноўскай сярэдняй школе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, з’яўляецца добрым прыкладам. Школьны бізнес удала сумяшчае практычнае навучанне асновам прадпрымальніцтва з добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі. — Школьны двор — гэта ... Падрабязней »

Хто ўкажа дарогу да прызвання?

Апошнім часам у пытаннях выбару прафесіі ўсё больш маладых людзей аддаюць перавагу прафарыентацыйнаму кансультаванню. Для навучэнцаў школ яго, як правіла, праводзяць школьныя псіхолагі. Але кансультацыі з незалежнымі экспертамі таксама застаюцца  запатрабаванымі: да псіхолагаў прыходзяць падлеткі, якія вагаюцца ў сваім выбары, і маладыя людзі, якія хочуць змяніць сферу дзейнасці, але баяцца зрабіць першы крок і выйсці з зоны камфорту. Пра тое, чаму выбіраць прафесію варта ... Падрабязней »