Пернікі-цукеркі, або Як завабіць пакупніка

Калі верыць даследаванню адной з буйных кампаній, што спецыялізуецца на аналізе рытэйла, больш чым 70% пакупак не плануюцца загадзя, а рашэнні аб 35% тых, што былі запланаваны, могуць змяніцца ў магазіне. Сёння існуе многа спосабаў паўплываць на тое, што купіць кліент у супермаркеце, а значыць, навязаць тавар. Частка працэсу маркетынгу, якая вызначае методыку продажу, называецца мерчандайзінг. А за тое, на ... Падрабязней »

Як сумясціць прыгожае з карысным

Шырока распаўсюджана меркаванне, што лепшыя вынікі прыносіць работа, якая супадае з захапленнем, хобі. Не скажу, што ўпэўнена ў стапрацэнтнай праўдзівасці гэтага сцвярджэння, але такое, канечне, бывае. Школьная бізнес-кампанія “Кветкавы рай”, якая ўжо некалькі гадоў дзейнічае ў Беражноўскай сярэдняй школе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, з’яўляецца добрым прыкладам. Школьны бізнес удала сумяшчае практычнае навучанне асновам прадпрымальніцтва з добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі. — Школьны двор — гэта ... Падрабязней »

Хто ўкажа дарогу да прызвання?

Апошнім часам у пытаннях выбару прафесіі ўсё больш маладых людзей аддаюць перавагу прафарыентацыйнаму кансультаванню. Для навучэнцаў школ яго, як правіла, праводзяць школьныя псіхолагі. Але кансультацыі з незалежнымі экспертамі таксама застаюцца  запатрабаванымі: да псіхолагаў прыходзяць падлеткі, якія вагаюцца ў сваім выбары, і маладыя людзі, якія хочуць змяніць сферу дзейнасці, але баяцца зрабіць першы крок і выйсці з зоны камфорту. Пра тое, чаму выбіраць прафесію варта ... Падрабязней »

На ростанях: калі жаданне супадае з магчымасцю

У Парэцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна больш чым 5 гадоў назад для навучэнцаў 9—11 класаў быў створаны прафарыентацыйны клуб “Ветразь”. Акрамя асноўнага кірунку — тэарэтычнай дапамогі ў выбары прафесіі — “Ветразь” дае дзецям магчымасць прымераць на сябе розныя прафесійныя ролі і вызначыцца, у якой з іх ім больш камфортна. Але і гэта яшчэ далёка не ўсё. У клубе можна атрымаць псіхалагічную ... Падрабязней »

І немагчымае магчыма, або Што могуць валанцёры-­школьнікі

Ад чыстага сэрца, ад шчырай душы, з вялікім жаданнем дапамагчы і падтрымаць працуюць валанцёры. Не дзеля ўзнагарод і прызнання, але ж, калі такое прызнанне знаходзіць добраахвотнікаў, то за іх можна толькі парадавацца. Як, напрыклад, за ўдзельнікаў валанцёрскага атрада “Дарогай дабра” з сярэдняй школы № 4 Асіповіч, што ў Магілёўскай вобласці. Сёлета гэты школьны атрад стаў лепшым валанцёрскім атрадам краіны сярод ... Падрабязней »

Калі чакаць няма часу

Генетычныя нейрамышачныя захворванні — гэта вялікая група хвароб, у аснове якіх ляжыць паражэнне нервова-мышачнага апарату: чалавеку складана кантраляваць рухі, мышачная слабасць нарастае. Як вынік — самастойна хадзіць, глытаць і дыхаць становіцца немагчыма. Сярод нейрамышачных захворванняў самым вядомым, тым, што ва ўсіх на слыху, з’яўляецца спінальная мышачная атрафія. Сёння ў нашай краіне як мінімум 86 дзяцей і 41 дарослы са СМА ... Падрабязней »

Дарогаю Дабра

Праект сацыяльнай дапамогі “Аўтобус Дабра” быў створаны Аленай Міндлін для падтрымкі людзей, што не маюць дома. Задума ў Алены простая і адначасова складаная: стварыць рухомы пункт харчавання і дапамогі тым, хто па розных прычынах вымушаны жыць на вуліцы. На адзін крок да ажыццяўлення сваёй мары Алена, выкладчык рускай мовы і літаратуры па адукацыі, ужо стала бліжэй: яе праект — адзін ... Падрабязней »

Віншаванне з іскрынкай

У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе № 188 Мінска для дзяцей з парушэннямі зроку вучацца хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі з усяго горада, але і з іншых рэгіёнаў краіны. Новага года і Каляд яны чакаюць не менш, чым іншыя дзеці, балазе, ёсць каму дапамагчы арганізаваць для іх свята. Віншаванне навучэнцаў спецыяльнай школы і сёлета атрымалася з іскрынкай. У школе зараз 98 вучняў, ... Падрабязней »

Галоўная ёлка Гродзеншчыны

На абласное дабрачыннае свята ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прыехалі 600 школьнікаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. На традыцыйную ёлку з удзелам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка запрасілі пераможцаў алімпіяднага руху, шматлікіх творчых конкурсаў, дзяцей, якія заваявалі высокія вяршыні ў спорце, лепшых навучэнцаў кадэцкага вучылішча, выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзяцей з мнагадзетных сем’яў, дзяцей-інвалідаў. У абласной філармоніі для ... Падрабязней »

Даўнія сябры

Каменская дзяржаўная дапаможная школа-інтэрнат, што размяшчаецца ў вёсцы Слабодка Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, мае даўніх і верных сяброў, якія, зразумела, не забываюць пра сваіх падапечных і ў навагоднія і калядныя святы. Акцыя “Нашы дзеці” ніколі не абмінае гэтую навучальную ўстанову, заўсёды сюды прыязджаюць госці, прывозяць падарункі. —Зараз у школе 74 навучэнцы, 7 з іх — сіроты, якія знаходзяцца на дзяржаўным ... Падрабязней »