Анлайн і рэальна

Навагоднія ёлачкі растуць не толькі ў лесе, і ўпрыгожваюць іх не толькі дома, у школах і дзіцячых садах. Яны з’яўляюцца таксама на плошчах, у дварах і парках. Адна з такіх упрыгожаных ёлак традыцыйна радуе дзяцей і дарослых у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага ў Мінску. Сёлета менавіта тут Беларускі дзіцячы фонд вырашыў пачаць рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Нашы сэрцы — ... Падрабязней »

Дом, у якім любяць

Дзеля чаго і для каго праводзіцца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”?  Безумоўна, у першую чаргу яна накіравана на тое, каб чарговы раз нагадаць, што побач з намі ёсць дзеці, якія абдзелены бацькоўскай любоўю і цяплом. Па-другое (у гэта вельмі хочацца верыць), яна заклікае да чалавечнасці: паказвае, наколькі мы засяроджаны на сабе, на дробязях, якія раздуваем да праблем сусветнага маштабу, не ... Падрабязней »

Жыццё і лёс

Жыццё ў інтэрнаце і жыццё ў сям’і — дзве зусім розныя гісторыі. Думаю, не памылюся, калі скажу, што асабліва востра гэтую розніцу дзеці адчуваюць падчас свят. І хаця дзіцячыя дамы сямейнага тыпу называюцца дзіцячымі дамамі, а бацькі-выхавальнікі ў іх з’яўляюцца супрацоўнікамі аддзелаў па адукацыі, у пераважнай большасці выпадкаў у іх няма адчування афіцыйнасці, казённай установы. Тут жывуць сем’і, бацькі і ... Падрабязней »

Грошы выбіраюць разумных дзяцей

18 снежня ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прайшоў заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай дасведчанасці сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Сёлета алімпіяда праводзілася ў анлайн фармаце з дапамогай сістэмы дыстанцыйнага навучання і тэсціравання MOODLE. Парадак правядзення Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай дасведчанасці зацверджаны сумеснай пастановай № 257/210 Праўлення Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі 3 жніўня 2020 года. Алімпіядныя ... Падрабязней »

Эфектыўнае выкарыстанне энергіі — галоўная ўмова развіцця эканомікі краіны

У сучасных умовах пытанні эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў набываюць крытычна важнае значэнне. Высокая энергаёмістасць прадукцыі калі не самы асноўны, то адзін з найбольш важных фактараў, што здольны паўплываць на канкурэнтаздольнасць унутранага і міжнароднага рынкаў. Гэта, безумоўна, заўважна адбіваецца на эканамічнай бяспецы краіны. Пра тое, якім патэнцыялам энергазберажэння валодае эканоміка краіны, якім чынам яна звязана з прамысловай і энергетычнай мадэрнізацыяй і ... Падрабязней »

Другасная сыравіна — гэта выгадна

Перапрацоўка другаснай сыравіны — гэта не толькі прыкмета цывілізаванага грамадства, якое клапоціцца пра экалогію, але і трэнд сучаснай эканомікі. Праўда гаварыць, што ў гэтым кірунку ўсё дасканала арганізавана, урэгулявана і выверана як у планетарным маштабе, так і ў асобна ўзятых краінах, пакуль рана. Тым не менш справа рухаецца, і ў Беларусі ёсць пэўныя поспехі: развіваецца заканадаўства, выкарыстоўваюцца новыя тэхналогіі, удасканальваецца ... Падрабязней »

Акадэмія бізнесу і фінансаў

Рэсурсны цэнтр асноў эканамічных ведаў, фінансавай дасведчанасці і прадпрымальнасці Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі ўжо на працягу амаль 6 гадоў вучыць школьнікаў сацыяльнай актыўнасці, кемлівасці і матывацыі. Тут навучанне эканоміцы праходзіць па асаблівых стандартах, не толькі з прымяненнем спецыялізаванай лексікі, вызначанай бізнес-планам, але і творчасці. Больш падрабязна аб рабоце ўстановы і сацыяльна-эканамічных праектах, што ў ёй былі распрацаваны, расказвае ... Падрабязней »

Галасамі маладых

Парадаксальна, але школы, якія знаходзяцца ў вёсках, больш зацікаўлены ў сацыяльным і эканамічным развіцці сваёй установы і рэгіёна, чым гарадскія навучальныя ўстановы. Імкненне падняць прэстыж школы і зрабіць яе цэнтрам сацыяльна-культурнага развіцця прымушае шукаць крыніцы дадатковага фінансавання. Часта спонсарамі выступаюць міжнародныя фонды, якія зацікаўлены ў развіцці сацыяльна-адукацыйных праектаў у вёсках. Здзітаўская сярэдняя школа, што ў Бярозаўскім раёне, ужо неаднойчы змагла ... Падрабязней »

Назад у будучыню

Як лічбавізацыя мяняе адукацыю Лічбавыя тэхналогіі з’яўляюцца асноватворным рухавіком, на якім будуецца сучасная глабальная эканамічная прастора. Лічбавізацыя і аўтаматызацыя ахопліваюць не толькі ўсе элементы эканамічнай мадэлі і фінансавы сектар: ёй падпарадкоўваецца нават адукацыя. Прынамсі, лічбавізацыя — адзін са спосабаў зрабіць адукацыю аднолькава якаснай для ўсіх. Лічбы дазваляюць эфектыўна сфарміраваць персаналізаваны падыход да вучняў, а адпаведнае асяроддзе стварае роўныя магчымасці для дзяцей ... Падрабязней »

Самастойнымі не нараджаюцца, самастойнымі становяцца

Выхаванне ў сям’і прадугледжвае паступовае набыццё дзецьмі самастойнасці, адказнасці, умення планаваць сваю будучыню, правільна распараджацца фінансамі. Дзецям, якія растуць не ў сем’ях, чые родныя маці і таты пазбаўлены бацькоўскіх правоў, якім жыць даводзіцца ў інтэрнатных установах, набыць усе гэтыя неабходныя ўласцівасці асабліва няпроста. Нават калі хлопец ці дзяўчына пэўную частку жыцця гадаваліся ў дзіцячай вёсцы, дзе ўмовы пражывання і выхавання ... Падрабязней »