Дзеці і грошы

Як выхаваць разумныя адносіны да фінансаў? Псіхолагі лічаць, што дзецям з малых гадоў трэба расказваць, адкуль бяруцца грошы, як іх зарабляюць, і абавязкова вучыць самастойна карыстацца імі. Такі вопыт неабходны, каб у далейшым навучыцца кіраваць фінансамі. На жаль, гэта ўмеюць рабіць нават не ўсе дарослыя. Многія наогул не вядуць сямейны бюджэт і не прыцягваюць сваіх дзяцей да пытанняў, звязаных з ... Падрабязней »

Хто з работай дапаможа?

або Пра часовае працаўладкаванне моладзі Канікулы (і не толькі летнія) — час, калі многія хлопцы і дзяўчаты ад 14 гадоў і больш імкнуцца ўладкавацца на работу: зарабіць грошай, атрымаць практычны вопыт, стаць больш самастойнымі. Некаторыя паспяваюць падпрацоўваць і на працягу навучальнага года. Многія шукаюць работу самастойна, але, здаецца, тых, хто ахвотна карыстаецца дапамогай дзяржструктур, як мінімум, не менш. Чым жа ... Падрабязней »

Дом, дзе заўсёды адчынены дзверы ў дзяцінства

У той вечар, калі мы дамовіліся сустрэцца, Наталля Трыфанава спрабавала палічыць усіх сваіх дзяцей. З першага разу не атрымалася — збілася. Яно і нядзіўна: сям’я Трыфанавых ужо 20 гадоў працуе бацькамі-выхавальнікамі ў дзіцячым доме сямейнага тыпу № 2 Мінска. За гэты час яны выгадавалі больш за 30 дзяцей, прычым большасць з іх — хлопчыкі. І гэта не проста супадзенне. Трыфанавы ... Падрабязней »

Каму пуцёўку ў лета?

Штогод на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва краіны, а дзяцей у першую чаргу, выдзяляюцца значныя грашовыя рэсурсы. Паказальна, што лячэбная і матэрыяльна-тэхнічная база лагераў і санаторыяў, дзякуючы пастаяннаму ўдасканаленню, становіцца прывабнай не толькі для беларусаў, але і для жыхароў бліжняга замежжа.Пра тое, чаму так цяжка тут і зараз набыць пуцёўку ў беларускі санаторый, а таксама пра арганізацыю летняй аздараўленчай кампаніі ... Падрабязней »

Гаварыць нельга маўчаць

Згодна з даследаваннем, якое правёў ЮНІСЕФ у нашай краіне ў 2018 годзе, 11,6% вучняў 5—7 класаў і 11,3% навучэнцаў 8—11 класаў лічаць атмасферу, што пануе ў школе, непрыязнай. Прычынай, якая прыводзіць да гэтага, яны называюць булінг — часта неапраўданую агрэсію з боку аднагодкаў і вучняў старшых класаў ці, радзей, з боку дарослых.У краінах Еўропы ў барацьбе з булінгам прымяняецца механізм стварэння ... Падрабязней »

Гары, гары ясна!

Аздараўленчы лагер “Зорка юбілейная” “гарыць на небасхіле” дзіцячага адпачынку Гродзеншчыны ўжо амаль 70 гадоў. За гэты час у летніку, які размяшчаецца на беразе Юбілейнага возера, паспелі адпачыць некалькі тысяч дзяцей, прайшло мноства змен. А яшчэ лагер здолеў неаднойчы стаць пераможцам і лаўрэатам многіх конкурсаў. Так, летась лагер “Зорка юбілейная” атрымаў Ганаровую грамату пераможцы Рэспубліканскага агляду­конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер у ... Падрабязней »

Вуліца без нечаканасцей, або Якога колеру можа быць флікер?

“Вуліца поўная нечаканасцей” — гэта назва старога савецкага фільма, якую я часта прыгадваю, калі ў мяне з­за спіны раптоўна і абсалютна ціха выязджае веласіпедыст або калі я бачу, як хтосьці перабягае вуліцу па­за пешаходным пераходам. У дзяцей такіх нечаканасцей узнікае яшчэ больш, і не толькі на дарозе або побач з ёй, але, скажам, на слізкай сцяжынцы, у двары свайго дома, у іншых месцах ... Падрабязней »

Валанцёры вучаць валанцёраў

“Добрым быць зусім-зусім няпроста”, — сцвярджае дзіцячая песенька. Што ж, у гэтых словах ёсць сэнс, як і ў наступным радку — “не залежыць дабрыня ад росту”. Быць добрым, дапамагаць тым, каму гэта неабходна, з аднаго боку, нескладана, было б жаданне. Але з другога боку, рабіць дабро так, каб дапамога была максімальна карыснай, менавіта такой, якую чакаюць людзі, выдатна арганізаванай, няпроста. Пры ... Падрабязней »

Да вады — без бяды

Як жа доўга мы чакалі лета, каб і цёпла стала, і вада нагрэлася, і водпуск або канікулы надышлі! Дачакаліся — і хутчэй на пляжы, да вады, на рыбалку. Гэта цудоўна, праўда, толькі ў тым выпадку, калі пляж бяспечны, дно ў вадаёма праверанае, а яшчэ лепш, калі ёсць выратавальная станцыя, выкананы ўсе іншыя патрабаванні бяспекі. Бо вада дорыць цудоўны адпачынак толькі тым, хто ставіцца да яе ... Падрабязней »

Летнікі і санаторыі: бяспека гарантавана

Бяспечнае знаходжанне дзяцей у лагеры ў першую чаргу залежыць ад выканання санітарна­эпідэміялагічных патрабаванняў. Сёння, калі сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй усё яшчэ застаецца неспакойнай, прытрымлівацца іх вельмі важна. За гэтым, дарэчы, пільна сочаць санітарныя службы.Якім правілам павінны адпавядаць лагеры, каб туды можна было адвезці дзяцей і не хвалявацца за іх здароўе? Як санітарныя службы ацэньваюць гатоўнасць летнікаў да прыняцця дзяцей і ... Падрабязней »