“Ведаю чалавека, дырэктара транспартнай фірмы, які атрымаў прафесію ў вучэбнавытворчым камбінаце і захаваў яе на ўсё жыццё. Вядома, потым ён працягнуў вучыцца, скончыў УВА, але ўсё пачалося менавіта са знаёмства з прафесіяй у ВВК”, — расказвае дырэктар Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа мантажных і пад’ёмна-транспартных работ Андрэй Іванавіч Готто. З 2013 года ВВК з’яўляецца аддзяленнем прафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў гэтай навучальнай установы. ... Падрабязней »
Без антыбіётыкаў і гармонаў
Як у акадэміі навук ствараюць прадукты для дзяцей Якасць і бяспека — гэта галоўныя характарыстыкі, якім павінна адпавядаць дзіцячае харчаванне. Сярод асартыменту, а ён пастаянна пашыраецца, бацькі заўсёды будуць шукаць тыя прадукты, што маюць не толькі больш натуральны склад, але і дабратворна ўплываюць на здароўе, умацоўваюць імунітэт. Распрацоўкай такіх прадуктаў займаюцца ў Нацыянальнай акадэміі навук. Сёння доследна-тэхналагічныя ўчасткі Навукова-практычнага цэнтра па ... Падрабязней »
Стаўка — на аднаўленчую медыяцыю
У барацьбе з правапарушэннямі падлеткаў прафілактыка, я ўпэўнена, самы дзейсны і самы правільны сродак. А калі правапарушэнне ці нават злачынства адбылося? Адказнасць, адпаведнае пакаранне за крымінальны ўчынак? Так, але што далей? Галоўнае ж, каб не было рэцыдываў, каб падлетак або ўжо дарослы малады чалавек вярнуўся да нармальнага жыцця і не стаў злосным злачынцам. У вучэбна-практычнай установе “Цэнтр “Медыяцыя і права” ... Падрабязней »
Пачаць з нуля, ці Што рабіць, калі дзіця стала ахвярай булінгу
Пра булінг як сацыяльную з’яву пачалі гаварыць не так даўно. Любое ганенне, нават самае бяскрыўднае, здольна траўміраваць дзіця. А для вырашэння праблемы недастаткова простай размовы з бацькамі — неабходна дапамога спецыялістаў. 1 верасня ў краіне была запушчана анлайн-платформа “Нулявое верасня”, якая створана, каб сабраць пад адным дахам спецыялістаў і інтэлектуальных валанцёраў. Менавіта яны праз распаўсюджванне інфармацыі будуць дапамагаць дзецям і бацькам ... Падрабязней »
Патанненне пуцёвак і датацыя для педагогаў
Аздараўленчая кампанія для школьнікаў сёлета пачалася з 15-дзённым спазненнем: па аб’ектыўных прычынах толькі ў сярэдзіне чэрвеня загарадныя лагеры змаглі прыняць першыя змены. Нягледзячы на эпідэмічную сітуацыю, плануецца, што сёлета колькасць навучэнцаў, якія змогуць аздаравіцца, будзе прыкладна такой жа, як і ў мінулым годзе. Безумоўна, з выкарыстаннем сродкаў бюджэту дзеці змогуць адпачыць у дзённых, кругласутачных і, магчыма, профільных лагерах. На пытанні ... Падрабязней »
Асаблівая змена
(для тых, хто хоча адпачыць і не баіцца работы) Лагеры дзённага знаходжання — асаблівыя, бо, з аднаго боку, дзіця застаецца дома, з другога — пастаянна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія для яго арганізоўвае ўстанова адукацыі, атрымлівае добрае харчаванне, ні на мінуту не застаецца без нагляду дарослых, аздараўліваецца. Але і сярод гэтых асаблівых летнікаў ёсць двойчы асаблівыя — лагеры працы і адпачынку. Тут да ўсяго іншага ... Падрабязней »
Работа — на час, вопыт — назаўсёды
Лета змяшчае ў сябе так многа ўсяго: і адпачынак, і экзамены, а для многіх — і работу. Цікавасць студэнтаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі, школьнікаў да часовага працаўладкавання асабліва ўзрастае менавіта ў летні перыяд, хаця частка атрадаў працуе круглы год. Хто можа дапамагчы моладзі, куды звяртацца, якія прадпрыемствы і арганізацыі чакаюць часовых супрацоўнікаў з ліку навучэнскай моладзі? Не ... Падрабязней »
У цэнтры ўвагі — дзеці з неабароненых сем’яў
Для аздараўлення дзяцей у краіне штогод арганізоўваюцца шматлікія профільныя лагеры. Сёлетняя аздараўленчая кампанія таксама абяцае навучэнцам даць магчымасць адпачыць: тым, хто не паедзе ў лагер, будзе прапанавана не толькі правесці адну са змен у анлайн-рэжыме, але і атрымаць навыкі ў будучай прафесіі. Прынамсі, на гэта накіравана дзейнасць лагера “ПрафСТАРТ” — ініцыятывы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, да якой могуць далучыцца ... Падрабязней »
Без бацькоўскіх дзён і з частай дэзынфекцыяй
Санітарна-эпідэміялагічная служба да надыходзячага летняга сезона адносіцца з павышанай увагай і асцярогай. І гэтаму ёсць тлумачэнне. Ва ўмовах распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі захаванне норм і правіл санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму ў летніках — адна з галоўных умоў паспяховага правядзення летняй аздараўленчай кампаніі. Якія меры павінны быць прыняты ў лагерах, каб пазбегнуць непрадбачаных сітуацый? Як адбываецца кантроль і нагляд за выкананнем санітарных прадпісанняў? Усе ... Падрабязней »
Узлёт “Арляняці”
Бераг Віліі, 25 кіламетраў ад горада, тэрыторыя плошчай у 6 гектараў — у такім цудоўным месцы знаходзіцца лепшы аздараўленчы лагер сярод тых, што падпарадкоўваюцца сістэме адукацыі, па выніках аздараўленчай кампаніі 2019 года. Гэта лагер “Арляня” Смаргонскага ўпраўлення адукацыі. Сёлета ў сувязі з няпростай санітарна-эпідэмічнай сітуацыяй лепшы летнік Беларусі адкрываецца пазней, чым звычайна — 1 ліпеня. І змен, і адпачываючых тут не ... Падрабязней »