У ліпені бягучага года была зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі № 105. Яна ўстанаўлівае пералік і нормы забеспячэння спартыўным інвентаром і абсталяваннем устаноў адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, праводзіць фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы з навучэнцамі. Здавалася б, што такога лёсавызначальнага ў гэтым дакуменце? Але так можа падацца толькі чалавеку недасведчанаму. У Рэспубліканскім цэнтры фізічнага выхавання ... Падрабязней »
Цяжкасці выбару
Прыкладна адна дзясятая частка нашых выпускнікоў з пункту гледжання медыцыны могуць быць дапушчаны да навучання па любой прафесіі (даныя Міністэрства аховы здароўя). І гэта толькі па паказчыках здароўя, а ёсць яшчэ шмат фактараў, якія ўплываюць на магчымасць чалавека займацца тым ці іншым відам дзейнасці, на яго паспяховасць у абранай сферы. Таму мы і гаворым пра выключную важнасць прафарыентацыйнай работы са ... Падрабязней »
Ад умення плаваць да стану электраправодкі
Адбылося! Нарэшце-такі! Так падумалі многія, калі ў кастрычніку бягучага года з’явілася інфармацыя пра тое, што Міністэрствам адукацыі быў зацверджаны пералік неабходных да вядзення дакументаў для розных катэгорый педагагічных работнікаў. З’явіўся гэты дакумент не на пустым месцы: не першы год у адрас ведамства гучалі папрокі ў тым, што сучасная школа залішне загружана папяровай работай. Між тым не раз на рэспубліканскім узроўні ... Падрабязней »
Школа і наркотыкі: гаварыць нельга маўчаць
Бягучы год пачаўся з шэрага паведамленняў аб смерці падлеткаў з-за ўжывання псіхатропных рэчываў — спайсаў, марак. Бяда, здаецца, прыйшла знянацку, а насамрэч наспявала доўга і планамерна: і з-за даступнасці псіхатропаў, і з-за недаацэньвання многімі маштабаў праблемы, і з-за боязі бацькоў, школы, грамадскасці ў цэлым гаварыць пра гэта. У адносінах да апошняга ў нас, дарэчы, ёсць асобная гісторыя. Летам у рэдакцыю ... Падрабязней »
Сямейны капітал: каму, калі і на якіх умовах?
Нягледзячы на пэўнае паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў апошнія гады, па-ранейшаму колькасць народжаных у краіне меншая за колькасць памерлых. Таму нядзіўна, што тэма стымулявання нараджальнасці ў краіне застаецца адной з самых актуальных. Адным з дзейсных механізмаў у гэтай сферы многія спецыялісты называюць сямейны капітал. Яшчэ зусім нядаўна ідэю ўвядзення такога механізма толькі абмяркоўвалі. Сёння ж ужо дакладна вядома: сямейнаму капіталу ў ... Падрабязней »
Казка для Паўлінкі, або Шчасце, калі дзеці нараджаюцца ў сэрцы
Выхаванне дзяцей — працэс вельмі адказны і сур’ёзны. Няма сэнсу ўтойваць, што ёсць тыя, для каго з’яўленне дзіцяці на свет як пакаранне. У нежаданых дзяцей, як правіла, лёс несуцяшальны. Але, на шчасце, сярод нас ёсць сем’і, здольныя перапісаць такія гісторыі, бо для іх дзеці — гэта шчасце і падарунак ад Бога. Прыкладам такой сям’і з’яўляюцца бацькі пяцярых дзяцей, вядомы кінаакцёр, ... Падрабязней »
Збегчы з сям’і — збегчы ад праблемы?
Самай дзейснай прафілактычнай работай з’яўляецца тая, што была праведзена загадзя. Але вопыт паказвае, што працаваць на апярэджанне ўмеюць далёка не ўсе бацькі і настаўнікі. Як і не кожны разумее і адчувае, на якім этапе прафілактычна-выхаваўчай работы важна не перабольшыць. Здараецца, што гіперапека, псіхалагічныя траўмы прымушаюць дзяцей збягаць ад праблем на вуліцу, хавацца ў падвалах. Каб убачыць, праз што праходзяць, куды ... Падрабязней »
Я не спецыяліст, я толькі вучуся…
Яшчэ ў 2011 годзе спецыялістам па ахове дзяцінства краіны былі прапанаваны да работы чатыры стандарты па ахове дзяцінства. Гэта зацверджаныя алгарытмы дзеянняў спецыялістаў, якія змяшчаюць якасныя і колькасныя паказчыкі эфектыўнасці работы, часавыя выдаткі, крытэрыі, неабходныя для прыняцця рашэнняў. Прычым гэта не дадатковыя этапы работы. Гэта тое ж, што спецыялісты на месцах робяць штодня, але на якасна іншым узроўні. Па меркаванні ... Падрабязней »
“Выратоўвае толькі разуменне таго, што ім там добра”
Не так даўно ў краіне, можна сказаць, адбыўся прэцэдэнт: аддзел адукацыі выступіў з іскам да другога аддзела адукацыі. “Прадметам” жа спрэчкі стала… дзіця. Дакладней, магчымасць усынаўлення гэтага дзіцяці. Дзве сям’і з розных раёнаў, а разам з тым і два аддзелы адукацыі, спорту і турызму па месцы іх жыхарства спрачаліся: у каго першаснае права на ўсынаўленне дзіцяці. Асаблівасць жа сітуацыі ў ... Падрабязней »
Неабходны вынік пры мінімальных укладаннях
З кожным годам інтэрнатных устаноў сістэмы адукацыі для дзяцей-сірот становіцца ўсё менш. У адрозненні ад дамоў дзіцяці, якія падпарадкаваны Міністэрству аховы здароўя, іх колькасць застаецца той жа. Разам з тым сёння многія рэгіёны ўзялі на сябе абавязацельствы па сямейным уладкаванні дзяцей сіроцкай катэгорыі да трох гадоў. Так, напрыклад, у Гомельскай вобласці 13 раёнаў з 22 не накіроўваюць дзяцей малодшага ўзросту, ... Падрабязней »