10 крокаў насустрач

Калі дапамагаць, то з разуменнем Гвалт у дачыненні да дзяцей нагадвае бясконцую эпідэмію з няўстойлівай рэмісіяй. Пасля непрацяглага зацішша зноў пачалі з’яўляцца навіны аб тым, што непаўналетнія становяцца ахвярамі сексуальнага насілля. Злачынствы супраць палавой недатыкальнасці дзяцей з’яўляюцца непрабачальнымі. Гнеў, з якім у адрас таго ці іншага злачынцы выказваюцца ў каментарыях староннія назіральнікі, — гэта паказальная рэакцыя на такога кшталту здарэнне. ... Падрабязней »

Родныя “Вытокі”

Уліцца ў самастойнае жыццё бывае няпроста нават тым, хто вырас у звычайнай — добрай, дружнай — сям’і. Дарослае жыццё патрабуе многіх навыкаў, умення вырашаць розныя праблемы. У дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, такіх праблем узнікае больш, чым у каго. Справіцца з імі, канечне, лягчэй, калі такое дзіця атрымала належныя выхаванне і вопыт. І лепш, калі выхоўвалі яго ... Падрабязней »

Сем разоў падумай, адзін — выберы

Як карабель назавеш, так ён і паплыве. Наколькі ўдала вызначышся з прафесіяй, настолькі ўпэўнена будзеш адчуваць сябе ў жыцці. Мабыць, не заўсёды, але часцей за ўсё так яно і складваецца: у самарэалізацыі і сацыяльнай адаптацыі прафарыентацыя займае важнае месца. Таму невыпадкова на ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Псіхалогія і жыццё: актуальныя праблемы псіхалогіі адукацыі” для тэмы псіхолага-педагагічнага суправаджэння самарэалізацыі асобы, у ... Падрабязней »

Вітамін смеласці, ці Яшчэ адзін шанс стаць сям’ёй

Дабрачыннасць і паспяховасць дзяцей залежаць ад той атмасферы, у якой яны выхоўваюцца, і ад бацькоў. Але, на жаль, часта і самі дарослыя маюць патрэбу ў сацыялізацыі і адаптацыі. Пра тое, як арганізавана работа з бацькамі з небяспечных сем’яў, як дапамагчы дарослым адаптавацца ў грамадстве і пачаць жыццё з чыстага ліста, захаваць сям’ю і ў выніку зрабіць шчаслівымі менавіта дзяцей, мы ... Падрабязней »

Адкрыты дыялог

Пра тое, што любую хваробу прасцей папярэдзіць, чым лячыць, ведаюць многія. Гэтак жа можна сказаць і пра прафілактыку супрацьпраўных дзеянняў. Падлеткі, на якіх стандартныя метады выхавання не дзейнічаюць, працягваюць жартаваць з законам і ў выніку трапляюць у калоніі. Пасля гэтага жыццё становіцца падзеленым на “да” і “пасля”. Але як жыць пасля вяртання на свабоду? Хто можа дапамагчы ў адаптацыі да ... Падрабязней »

“Сфера” інтарэсаў — падлеткі

Сацыяльна-рэабілітацыйнае аддзяленне “Сфера” пры сацыяльна-педагагічным цэнтры Першамайскага раёна Мінска стваралася як эксперыментальнае ў 2015 годзе. Цяпер можна канстатаваць, што эксперымент удаўся, а вопыт работы аддзялення распаўсюджаны на ўсе СПЦ краіны, дзе таксама вядзецца рэабілітацыйная работа. Работа па пазбаўленні ад розных відаў залежнасці падлеткаў, а таксама работа з іх бацькамі, што не менш важна. Праблемнае кола — шырокае — У 2015 ... Падрабязней »

Сэлфі-маршрут ад Івана Сяргеевіча

Калі чуеш, што сацыяльнага педагога ў сталічнай школе № 10 завуць Іван Сяргеевіч, то міжволі ўяўляеш сівавалосага, сівабародага старога высакароднай знешнасці — карацей, на розум прыходзіць Іван Сяргеевіч Тургенеў. Майго сённяшняга суразмоўніка, Івана Сяргеевіча Шчарбакова, таксама вылучаюць барада і інтэлігентная знешнасць, але ні сівізны ў валасах, ні надта сталага ўзросту. Ён малады (але з пэўным вопытам за плячыма) педагог, лаўрэат ... Падрабязней »

Эфектыўны марафон

Нядаўна Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь аб’явіў аб правядзенні ў 2018/2019 навучальным годзе ХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”. Пасля адборачных этапаў у кожнай вобласці і Мінску заключны этап пройдзе ў Гродне. А пакуль марафон толькі пачынаецца, школьнікі і навучэнцы іншых устаноў адукацыі рыхтуць праекты і праграмы да конкурсу. За мінулыя гады іх прадстаўлена мноства, частка рэалізавана ў ... Падрабязней »

≠≠Закруцім_добрую_справу

Сацыяльныя сеткі ўжо даўно перасталі быць проста сродкам камунікацыі. Сёння яны выконваюць ролю дзейснага інструмента ў вырашэнні такой сацыяльнай праблемы, як дапамога цяжкахворым дзецям. Для таго каб збор сродкаў для лячэння і рэабілітацыі непаўналетніх вёўся больш актыўна, адміністратары групы прыдумваюць усялякія мерапрыемствы. Безумоўна, больш эфектыўнымі ў гэтым плане лічацца не акцыі аднаго дня, а доўгатэрміновыя ідэі. Менавіта да такой з’явы ... Падрабязней »

Дапамога, якая заўсёды мае сэнс

Штогод у Беларусі неданошанымі нараджаюцца не больш за 4% дзяцей, 90% з якіх урачам удаецца выхадзіць. Адразу пасля нараджэння тых малышоў, якія з’яўляюцца на свет раней за вызначаны тэрмін, маюць крытычна нізкую масу цела і не могуць самастойна дыхаць, пераводзяць у рэанімацыю. На 2—3 месяцы маму такім дзеткам замяняюць спецыяльныя кювезы. Для таго каб неданошаны малыш гарманічна рос, у кювезах ... Падрабязней »