Формула правільнага выбару

Нядаўна на бацькоўскім сходзе ў сына-старшакласніка пачула ад школьнага педагога-псіхолага: “Не раўнуйце дзяцей па сабе, дапамагайце, але давайце магчымасць самастойна выбраць прафесію”. Не пагадзіцца з гэтым цяжка, але і выбар перад старшакласнікамі адзін з самых складаных у жыцці, без дапамогі не многія, думаю, абыходзяцца. Добра, калі гэта прафесійная дапамога, якая дае адначасова і шырокае поле выбару, і канкрэтнае ўяўленне аб ... Падрабязней »

Атрымаць атэстат і прафесію

Некалькі гадоў назад у краіне адбылася аптымізацыя дзейнасці  вучэбна-вытворчых камбінатаў, якія на працягу доўгага часу дазвалялі навучэнцам старшых класаў атрымліваць прафесійную адукацыю.  Напрыканцы жніўня мінулага года Міністэрства адукацыі зацвердзіла новы вучэбны план, згодна з якім у 10-класнікаў, якія не маюць профільнага навучання, з’явілася магчымасць па суботах займацца працоўным навучаннем. Менавіта дзякуючы такому новаўвядзенню, у аб’ёме 6 гадзін у тыдзень пачала ... Падрабязней »

Год пачынаецца з казкі

Мноства адрасатаў мае Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Сярод іх і Ждановіцкая спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат, дзе вучацца хлопчыкі і дзяўчынкі з парушэннем слыху. Сюды з віншаваннямі і падарункамі прыехала намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раіса Станіславаўна Сідарэнка. …Атмасфера ў школе вельмі святочная і нават казачная — серабрысты дожджык, залатыя ўпрыгажэнні, дзеці і дарослыя ў карнавальных касцюмах, бацькі выхаванцаў з ... Падрабязней »

У цуды вераць усе!

У перадсвяточныя навагоднія дні ўсе — і дзеці, і дарослыя — жывуць у чаканні цудаў і падарункаў. Акцыя “Нашы дзеці” дазваляе кожнаму далучыцца да гэтых чаканняў, дайсці да кожнага дзіцяці, зрабіць яго крышачку больш шчаслівым. Асабліва такой увагі патрабуюць дзеці, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы. Менавіта дзевяць такіх дзетак знаходзяцца зараз у Гродзенскім дзяржаўным гарадскім сацыяльна-педагагічным цэнтры. У адзін ... Падрабязней »

Калядкі ў Купалавым доме

…Два хлопчыкі і дзяўчынка з яснымі вачыма наўзахваткі расказваюць пра тое, якіх падарункаў яны чакаюць пад Новы год. Па-першае, гэта, канечне, цукеркі. А па-другое і па-трэцяе — гэта цуды і шчаслівыя нечаканасці. Іх, трэба сказаць, мае маленькія суразмоўнікі ўжо дачакаліся, бо сталі ўдзельнікамі дабрачыннага свята Беларускага дзіцячага фонду і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Дванаццацігадовы Вадзім, дзесяцігадовая Вераніка і дзевяцігадовы ... Падрабязней »

Лепшая ўзнагарода — калі дзеці шчаслівыя

Калі хварэюць дзеці, гэта заўсёды цяжка і балюча. Калі дзеці пакутуюць ад цяжкіх захворванняў, з-за якіх іх жыццё можа абарвацца ў любую хвіліну, — гэта страшна ўдвая, а то і горш. Часта ў бацькоў не хапае ўласных рэсурсаў, як псіхалагічных, так і фінансавых, каб дапамагчы свайму малышу. Неабходным і часта адзіным выйсцем у такой сітуацыі з’яўляецца зварот па дапамогу. Менавіта ... Падрабязней »

Аглядваючыся на год мінулы

Год амаль прайшоў. Што ён прынёс? Гэтым пытаннем задаецца не толькі кожны з нас, але і цэлыя арганізацыі, як, напрыклад, Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. Чым жылі прафсаюзная арганізацыя і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў 2018 годзе, чым займаліся, у тым ліку на ніве дабрачыннасці, расказвае старшыня галіновага прафсаюза Аляксандр Аляксандравіч БОЙКА. — Якія самыя значныя падзеі ў жыцці ФПБ,  ... Падрабязней »

Урок чараўніцтва: каб мары маглі збывацца часцей

На працягу двух гадоў у нашай краіне пры падтрымцы дабрачыннага фонду дапамогі “Белы Бусел” дзейнічае ўнікальны праект “Рэдкія мары”, які дапамагае асаблівым дзецям і падлеткам здзяйсняць іх самыя патаемныя жаданні. Безумоўна, усё адбываецца без удзелу фей і ўзмаху чароўных палачак. Пра тое, як дапамагчы дзецям паверыць у казку, расказвае ідэйны натхняльнік праекта па ажыццяўленні мар Ганна ПЯТКЕВІЧ. Любіць і глядзець ... Падрабязней »

У кожнай праблемы сваё ІМЯ

Вострыя сацыяльныя праблемы ў адзіночку рэдка калі вырашаюцца. Для таго каб справіцца з рэальна існуючым недахопам, неабходна, каб працавала каманда. Прыемна, што ў нас такія людзі ёсць, і важна, што яны насамрэч вырашаюць праблемы, а не ствараюць бачнасць. Сацыяльная платформа “Імёны” ўзнікла крыху больш чым 2 гады назад і дапамагае фондам і грамадскім арганізацыям развіваць тыя ініцыятывы, якія здольны не ... Падрабязней »

Жыць і не зламацца

З усіх хвароб, якія афіцыйна адносяць да рэдкіх, недасканалы астэагенез з’яўляецца самай частай. І нават калі пастаўлены дакладны дыягназ, абсалютнага лячэння ўсё роўна не існуе. Тых, хто пакутуе на недасканалы астэагенез, называюць крыштальнымі людзьмі — адзін няправільны рух, і яны могуць “зламацца”. Згодна са статыстыкай, у краіне гэтае захворванне сустракаецца з частатой 1 выпадак на 10—20 тысяч нованароджаных, а значыць, ... Падрабязней »