Архіў катэгорыі : У цэнтры ўвагі

Здаровы рацыён: навучыцца і навучыць

Карысна, смачна, бяспечна — здаецца, усё проста. Але толькі здаецца, асабліва калі гаворка ідзе пра харчаванне дзяцей. Карыснае ім часта здаецца нясмачным, а смачным яны лічаць тое, што зусім не карысна ці ўвогуле небяспечна для здароўя. Над тым, каб прывесці ў гармонію ўсе названыя складнікі і пры гэтым захаваць натуральныя і санітарныя нормы, працуюць арганізатары харчавання, дыетолагі, кухары, навукоўцы. Змены адбываюцца ... Падрабязней »

Навучыцца чуць дзяцей

Дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы ці пастаўлены на прафілактычны ўлік, летам патрабуюць асаблівай увагі. Менавіта для таго, каб зменшыць колькасць правапарушэнняў, а таксама папярэдзіць асацыяльныя паводзіны сярод падлеткаў, для іх у краіне ствараюцца абаронна-спартыўныя аздараўленчыя летнікі. У ліпені такі летнік працаваў на тэрыторыі Усяжскай сярэдняй школы Смалявіцкага раёна. Вопыт арганізацыі “Патрыёта” — менавіта так называецца летнік — паказвае, ... Падрабязней »

Сям’я цаны не мае

Няма лепшага жыцця для дзіцяці, чым жыццё ў роднай, поўнай, здаровай сям’і з братамі і сёстрамі.  Сям’я — гэта дом, сям’я — гэта абарона, сям’я — гэта найвялікшая каштоўнасць. Хаця, канечне, бывае па-рознаму, і калі дзіця жыве не ў поўнай, не ў роднай, не ў самай добранадзейнай сям’і, дзяржава, грамадства могуць і павінны (не пабаюся гэтага слова) даць кожнаму малому ... Падрабязней »

Куды паедзе выпускнік?

З прычыны прафесіі мне неаднойчы даводзілася прысутнічаць на размеркаванні выпускнікоў. Шчыра скажу: бачыла рознае — адшукаць дастойнае месца кожнаму выпускніку так, каб былі задаволены ўсе бакі, удаецца не ў кожнай установе адукацыі, не па кожнай спецыяльнасці. Справа і сапраўды ў многіх выпадках няпростая, адказная, і ў кожнай установе для яе вырашэння прыкладаюць максімальныя намаганні. У педагагічных УВА і каледжах асаблівых ... Падрабязней »

Не згубіць сэнс жыцця

Сацыяльную бяспеку дзяцей у нашай краіне рэгулюе не толькі Закон аб правах дзіцяці. Не менш важнымі па сваім значэнні з’яўляюцца нарматыўныя акты, палажэнні якіх накіраваны на выяўленне небяспечных для пражывання дзіцяці ўмоў, а таксама іх ліквідацыю.  З 1 лютага 2019 года пачала дзейнічаць новая пастанова Савета Міністраў ад 15 студзеня 2019 года № 22, якой зацверджана палажэнне аб парадку прызнання ... Падрабязней »

Цуда-горад

Як дзяцей вучаць кіраваць эмоцыямі, а бацькоў — разумець дзяцей Псіхалагічнае і эмацыянальнае развіццё дзіцяці пачынаецца з сям’і. Важным складнікам гарманічнага развіцця малышоў з’яўляецца атмасфера, у якой яны выхоўваюцца. Калі дома стварыць сітуацыю камфорту не атрымліваецца, на дапамогу прыходзяць псіхолагі і адукацыйныя псіхалагічныя групы. Пра тое, як важна разумець дзяцей, заўважаць іх эмоцыі і ўмець імі правільна распараджацца, расказвае аўтар ... Падрабязней »

Выбраць, прыйсці, застацца

У 2014 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка выступіў з ініцыятывай увядзення профільнай педагагічнай падрыхтоўкі ў 10—11 класах. Ідэя знайшла падтрымку на дзяржаўным узроўні, і цяпер словазлучэнне “педагагічны клас” гучыць прывычна і ўсім зразумела. І ніхто, думаецца, не будзе аспрэчваць ролю гэтых класаў у прафарыентацыі школьнікаў на педагагічныя спецыяльнасці. Што паказала сістэма такой профільнай падрыхтоўкі і як яна ... Падрабязней »

Ад педагагічнай пробы — да педкласа

На працягу апошніх гадоў педагагічныя спецыяльнасці пачалі губляць прывабнасць. Навучэнцы, трымаючы ў руках атэстат з высокім балам, аддавалі перавагу больш перспектыўным спецыяльнасцям як у плане фінансаў, так і ў плане магчымасці развіцця кар’еры. У педагогіку, і гэта не сакрэт, па астаткавым прынцыпе часта ішлі тыя, хто не мог паступіць у іншыя УВА з-за нізкага бала ЦТ. Тым не менш педагогамі ... Падрабязней »

Атрымаць атэстат і прафесію

Некалькі гадоў назад у краіне адбылася аптымізацыя дзейнасці  вучэбна-вытворчых камбінатаў, якія на працягу доўгага часу дазвалялі навучэнцам старшых класаў атрымліваць прафесійную адукацыю.  Напрыканцы жніўня мінулага года Міністэрства адукацыі зацвердзіла новы вучэбны план, згодна з якім у 10-класнікаў, якія не маюць профільнага навучання, з’явілася магчымасць па суботах займацца працоўным навучаннем. Менавіта дзякуючы такому новаўвядзенню, у аб’ёме 6 гадзін у тыдзень пачала ... Падрабязней »

Год пачынаецца з казкі

Мноства адрасатаў мае Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Сярод іх і Ждановіцкая спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат, дзе вучацца хлопчыкі і дзяўчынкі з парушэннем слыху. Сюды з віншаваннямі і падарункамі прыехала намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раіса Станіславаўна Сідарэнка. …Атмасфера ў школе вельмі святочная і нават казачная — серабрысты дожджык, залатыя ўпрыгажэнні, дзеці і дарослыя ў карнавальных касцюмах, бацькі выхаванцаў з ... Падрабязней »