Архіў катэгорыі : У цэнтры ўвагі

Дазвольце дзецям выбіраць

Выбар будучай прафесіі — гэта першы сур’ёзны крок, які рана ці позна трэба зрабіць навучэнцу. На жаль, не кожны школьнік робіць яго самастойна: часта адпаведны выбар належыць бацькам. Таму што ім “лепш бачна з вышыні пражытых гадоў”. У большасці выпадкаў бацькоўскія ілюзіі пасля разбіваюцца аб рэальнасць. Атрыманы дыплом аб вышэйшай адукацыі, пра якую для свайго дзіцяці марылі мама ці тата, застаецца незапатрабаваным. ... Падрабязней »

Усё пачынаецца са знаёмства

“Ведаю чалавека, дырэктара транспартнай фірмы, які атрымаў прафесію ў вучэбна­вытворчым камбінаце і захаваў яе на ўсё жыццё. Вядома, потым ён працягнуў вучыцца, скончыў УВА, але ўсё пачалося менавіта са знаёмства з прафесіяй у ВВК”, — расказвае дырэктар Мінскага дзяржаўнага прафесійна-­тэхнічнага каледжа мантажных і пад’ёмна­-транспартных работ Андрэй Іванавіч Готто. З 2013 года ВВК з’яўляецца аддзяленнем прафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў гэтай навучальнай установы. ... Падрабязней »

Патанненне пуцёвак і датацыя для педагогаў

Аздараўленчая кампанія для школьнікаў сёлета пачалася з 15-дзённым спазненнем: па аб’ектыўных прычынах толькі ў сярэдзіне чэрвеня загарадныя лагеры змаглі прыняць першыя змены. Нягледзячы на эпідэмічную сітуацыю, плануецца, што сёлета колькасць навучэнцаў, якія змогуць аздаравіцца, будзе прыкладна такой жа, як і ў мінулым годзе. Безумоўна, з выкарыстаннем сродкаў бюджэту дзеці змогуць адпачыць у дзённых, кругласутачных і, магчыма, профільных лагерах. На пытанні ... Падрабязней »

Ініцыятыва праз дасведчанасць

Узважана і эфектыўна — калі свае фінансавыя рашэнні вы прымаеце менавіта ў такім фармаце, вас можна толькі павіншаваць: у сучасным свеце эканомікі і фінансаў вы арыентуецеся з неабходнай доляй дасведчанасці. Каб развіваць такую дасведчанасць і ініцыятыву з юных гадоў, у Мінскай вобласці рэалізавалі і рэалізоўваюць ужо нямала праектаў. Адзін з самых сучасных і маштабных — абласны праект “Прадпрымальніцкая ініцыятыва, фінансавая ... Падрабязней »

Чаго каштуе фінансавая кампетэнтнасць?

Эканоміка, менеджмент і бізнес-планаванне — гэта той невялікі пералік дысцыплін, якія вывучаюць школьнікі, занятыя развіццём і прасоўваннем вучэбных бізнес-кампаній. Каштоўна тое, што веды, атрыманыя падчас развіцця школьнага прадпрымальніцтва, спатрэбяцца кожнаму, хто пачне развіваць уласны бізнес, які ва ўмовах сучаснай эканомікі падаецца больш перспектыўным, чым наёмная праца. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці за чатыры гады было створана больш чым 50 вучэбных бізнес-груп. ... Падрабязней »

Рэабілітацыя і дапамога: як іх забяспечыць

Работа па выяўленні і ўліку дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, настолькі ж важная, наколькі і складаная. Таму клопат аб павышэнні яе эфектыўнасці заўсёды застаецца сярод пастаянных надзённых задач. Адзін са шляхоў вырашэння гэтай задачы — стварэнне рэсурсных цэнтраў па адпаведнай тэматыцы. У Мінску 5 гадоў працуе рэсурсны цэнтр па забеспячэнні дзейнасці спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўстаноў адукацыі па выяўленні ... Падрабязней »

Аднаўляльная энергетыка развіваецца з акцэнтам на лічбавізацыю

Для таго каб прыцягнуць увагу да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і неабходнасці развіцця аднаўляльных крыніц энергіі, 11 лістапада 2008 года наша краіна далучылася да Міжнароднага дня энергазберажэння. Штогод у гэты дзень краіны, якія падтрымліваюць міжнародную ініцыятыву, далучаюцца да інфармацыйнай кампаніі і расказваюць аб тым, чаму пытанні эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў і аднаўляльных крыніц энергіі яшчэ доўга будуць заставацца актуальнымі.  Знайсці адказы на ... Падрабязней »

Ліхтарык для маленькага горада

Раздзельны збор смецця, перапрацоўка другаснай сыравіны і стварэнне зялёных зон хвалююць хутчэй жыхароў буйных гарадоў, чым невялікіх раённых цэнтраў. Але як прымусіць задумацца над захаваннем прыродных рэсурсаў тых, хто адмаўляе наяўнасць экалагічных праблем і лічыць раздзельны збор пластыку і арганічных адходаў капрызам і марнаваннем часу? Ці магчыма зрабіць так, каб да вырашэння пытанняў энергазберажэння і захавання прыродных рэсурсаў кожны ставіўся ... Падрабязней »

Азбука бяспекі

Асновам бяспечных паводзін дзяцей вучаць не толькі дома і ў школе. Інфармацыйныя ролікі, якія створаны Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і накіраваны на папярэджанне няшчасных здарэнняў, дэманструюцца ў якасці рэкламы па тэлевізары, на білбордах. І яны маюць свой эфект. Менавіта такім чынам дзецям неназойліва падаецца інфармацыя пра тое, як дзейнічаць у тых выпадках, калі жыццё знаходзіцца пад пагрозай. Але самы лепшы ... Падрабязней »

Утульны дзіцячы гарадок

Выбіраючы дзіцячы сад, бацькі ў першую чаргу цікавяцца педагагічным калектывам дашкольнай установы, а ўжо потым прыглядаюцца да тэрыторыі вакол, абсталявання дзіцячых пляцовак. Безумоўна, можна лічыць гэта другасным у агульным развіцці малышоў. Аднак для фізічнага развіцця дзяцей, а таксама каб у іх было жаданне ісці ў сад, пляцоўкі павінны быць не толькі добра абсталяванымі, але і знешне прывабнымі. Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, які знаходзіцца ... Падрабязней »