Архіў катэгорыі : У цэнтры ўвагі

Усё пачынаецца з гульні

Расказ аб сваім знаёмстве з яслямі-садам № 92 Мінска я вырашыла пачаць… з канца. Чаму? Таму што, на мой погляд, ніхто не скажа пра садок лепш і праўдзівей, чым маці, якая прыводзіць у гэтую ўстанову сваё дзіця. Дык вось, калі я выходзіла з дзвярэй ясляў-сада, перада мной маладая маці вяла за руку маленькага, але вельмі сур’ёзнага мужчыну — свайго сына. ... Падрабязней »

“Сцяжынай здароўя” да трэнажорнага гарадка

Трэнажоры на вуліцы, а дакладней, на тэрыторыі школы — гэта не фантастыка, а рэальная перспектыва для сталічных устаноў адукацыі. Ва ўсялякім разе рэалізацыя такога праекта — па стварэнні трэнажорных гарадкоў на тэрыторыі 20 мінскіх школ — намечана на будучы год. Праект ажыццяўляецца па даручэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Мэта трэнажорнага будаўніцтва — заахвоціць школьнікаў заняткамі ... Падрабязней »

Лагеры працы і адпачынку — клопат не толькі школы

Сёння далёка не кожная ўстанова адукацыі можа пахваліцца вопытам арганізацыі на сваёй базе лагера працы і адпачынку (ЛПА) для падлеткаў у летні перыяд. Звязана гэта ў першую чаргу з пошукам наймальнікаў, якія пагадзіліся б супрацоўнічаць са школай. Як паказвае практыка, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый нячаста жадаюць бачыць у якасці сваіх работнікаў непаўналетніх: адказнасць павышаецца ў разы, а час, які, згодна ... Падрабязней »

Кашалёк ці… жыллё?

Дашкольныя ўстановы Мінска шукаюць спецыялістаў. Вакансіі ёсць пастаянна, і закрыць іх не атрымліваецца. Чаму? Адказ, здаецца, ляжыць на паверхні: заработная плата выхавальнікаў дзіцячых садоў вымушае педагогаў альбо мяняць месца працы, альбо ўвогуле адмаўляцца ад працаўладкавання ў названыя ўстановы. Пра гэта сведчаць яскравыя факты, за якімі далёка хадзіць не трэба. Між тым, як вядома, установы вышэйшай адукацыі штогод выконваюць план прыёму абітурыентаў ... Падрабязней »

Закрыюцца толькі “лянівыя” ВВК

Міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты краіны сёння перажываюць не лепшы час. “Быць ці не быць МВВК?” — рэгіёны спрабуюць знайсці адказ на гэтае пытанне, разглядаючы кожны канкрэтны выпадак і пралічваючы ўсе крокі магчымай рэарганізацыі названых структур. Маючыя адбыцца змены можна назваць чаканымі, аднак асаблівай радасці ў супрацоўнікаў вучэбна-вытворчых камбінатаў яны не выклікаюць. Гэта цалкам заканамерна, паколькі прыняць новую сітуацыю чалавеку заўсёды складана. ... Падрабязней »

Рэальная прафарыентацыя

Прафесійна-тэхнічным установам адукацыі апошнім часам нялёгка прывабіць навучэнцаў, асабліва ў сталіцы, дзе размешчана найбольшая колькасць навучальных устаноў рознага ўзроўню і профілю і амаль кожны выпускнік лічыць неабходным паспытаць шчасце ў ВНУ. А калі прафесійна-тэхнічным установам прыходзіцца канкурыраваць яшчэ і паміж сабой, то барацьба ідзе літаральна за кожнага навучэнца. У Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 5 транспартнага будаўніцтва, здаецца, знайшлі схему ... Падрабязней »