Як ні парадаксальна гэта гучыць, але самымі цікавымі праектамі вельмі часта аказваюцца тыя, якія спецыяльна ніхто не рыхтуе. Іх падказвае само жыццё, яны натуральна вынікаюць з практыкі і пэўных назіранняў і, што самае важнае, могуць пастаянна трансфармавацца ў сваім развіцці, а значыць, мець вечны працяг. Менавіта так здарылася ў сталічным дзіцячым садку № 368. Тры гады назад там адкрыўся тэатральны ... Падрабязней »
Палюбіць дзіця з экрана… ці Як казку зрабіць быллю
Сёння ўсё часцей гучаць думкі аб тым, што час абагульненых заклікаў да ўсынаўлення прайшоў і зараз неабходна новая стратэгія ў гэтым напрамку. Такое меркаванне, дарэчы, падмацоўваецца і пэўнымі статыстычнымі данымі. Калі на працягу папярэдніх пяці гадоў спецыялісты ўвесь час адзначалі павелічэнне колькасці выпадкаў нацыянальнага ўсынаўлення, то апошні год паказаў іншую карціну: хоць і не вельмі значна, але колькасць выпадкаў нацыянальнага ... Падрабязней »
“Магчымасцей для прафесійнай самарэалізацыі на вёсцы дастаткова”
З Вікторыяй Леасевіч мне давялося пазнаёміцца два гады назад падчас размеркавання выпускнікоў псіхалагічнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка. Прапанаваны варыянт яе размеркавання здзівіў, здаецца, нават старшыню экзаменацыйнай камісіі. — Вікторыя Анатольеўна, мінчанка, накіроўваецца на работу ў Іўеўскі раён, — зачытаў даныя ведамасці па размеркаванні рэктар установы Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык. — Згодны? Тая без запінкі адказала: “Так”. Вясёлая, жвавая Вікторыя ўсім ... Падрабязней »
Кашалёк ці… жыллё?
Дашкольныя ўстановы Мінска шукаюць спецыялістаў. Вакансіі ёсць пастаянна, і закрыць іх не атрымліваецца. Чаму? Адказ, здаецца, ляжыць на паверхні: заработная плата выхавальнікаў дзіцячых садоў вымушае педагогаў альбо мяняць месца працы, альбо ўвогуле адмаўляцца ад працаўладкавання ў названыя ўстановы. Пра гэта сведчаць яскравыя факты, за якімі далёка хадзіць не трэба. Між тым, як вядома, установы вышэйшай адукацыі штогод выконваюць план прыёму абітурыентаў ... Падрабязней »
Педагогаў не хапае. Тэндэнцыя, аднак?
Неўзабаве ў большасці ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі пачнецца кампанія па размеркаванні выпускнікоў. Між тым ужо сёння амаль усе пяцікурснікі ведаюць, хто і дзе чакае іх у жніўні. Якія тэндэнцыі адзначаюцца сёлета падчас папярэдняга размеркавання выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцей? Якая колькасць заявак на маладых спецыялістаў з ліку педагогаў застанецца незадаволенай? Ці знайшла адлюстраванне на практыцы для будучых педагогаў прапанова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ... Падрабязней »
Закрыюцца толькі “лянівыя” ВВК
Міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты краіны сёння перажываюць не лепшы час. “Быць ці не быць МВВК?” — рэгіёны спрабуюць знайсці адказ на гэтае пытанне, разглядаючы кожны канкрэтны выпадак і пралічваючы ўсе крокі магчымай рэарганізацыі названых структур. Маючыя адбыцца змены можна назваць чаканымі, аднак асаблівай радасці ў супрацоўнікаў вучэбна-вытворчых камбінатаў яны не выклікаюць. Гэта цалкам заканамерна, паколькі прыняць новую сітуацыю чалавеку заўсёды складана. ... Падрабязней »
Апошні раз у вячэрні клас
На нядаўняй анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА міністр адукацыі С.А.Маскевіч заўважыў, што ў святле такой актуальнай сёння аптымізацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі неактуальнымі сталі вячэрнія школы. Між тым меркаванні наконт рэарганізацыі “вячорак” выказваюцца процілеглыя: як заўсёды, ёсць тыя, хто “за”, і тыя, хто “супраць”. Аднак у некаторых рэгіёнах краіны гэты працэс ужо амаль завяршыўся, прычым ніхто асабліва не пацярпеў: ні навучэнцы, ... Падрабязней »
Звольніць нельга пакінуць — дзе паставіць коску?
Аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі будзе працягвацца і ў наступныя гады. Гэта прадыктавана аб’ектыўнымі фактарамі, найперш тым, што па-ранейшаму скарачаецца колькасць дзяцей, асабліва ў сельскай мясцовасці. І нягледзячы на тое, што працэс аптымізацыі для галіны, па сутнасці, не новы, штогод ён выклікае шэраг спрэчных пытанняў. Так, з аднаго боку, навіна аб магчымым закрыцці ці рэарганізацыі ўстановы непазбежна выклікае трывогу і безліч ... Падрабязней »
Колькасць вучняў не вырашальны фактар
Як правесці аптымізацыю на месцах найбольш эфектыўна? Якія мадэлі рэарганізаваных устаноў зарэкамендавалі сябе як найбольш паспяховыя? Як пазбегнуць вострых вуглоў — незадаволенасці мясцовага насельніцтва, педагагічных калектываў — у працэсе прыняцця рашэнняў пры аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі? Пра ўсё гэта мы сёння гутарым з Вацлавам Іванавічам Матусевічам, начальнікам аддзела адукацыі Дзяржынскага райвыканкама. Гэты адрас быў выбраны невыпадкова: аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі ... Падрабязней »
Аўтарытэтна аб галоўным
У адвакатаў ёсць любімы прафесійны выраз: “Няведанне законаў не вызваляе ад адказнасці, а веданне — яшчэ як!”. Зрэшты, гэты жартоўны выраз, як і многія іншыя, мае только долю жарту. Веданне ўласных правоў дапамагае вырашыць многія спрэчныя сітуацыі. Не выключэнне — прафесійная сфера. Асабліва актуальна гэтае сцвярджэнне для маладых спецыялістаў, тых, хто толькі-толькі прыступае да работы і яшчэ не мае багатага ... Падрабязней »