Netka.by:давярай і правярай

Два гады назад настаўніца фізікі Вольга Корсун купіла старэйшай дачцэ смартфон. Менавіта гэтая, здавалася б, звычайная пакупка дапамагла запусціць маштабны сацыяльны праект, які накіраваны на бяспеку дзяцей у інтэрнэце. Улічваючы, наколькі страшнымі з’яўляюцца пагрозы, з якімі ў апошнія гады сутыкаюцца непаўналетнія падчас “прагулак” па інтэрнэце, праект знойдзе сваю аўдыторыю. Дарэчы, ёсць верагоднасць, што ўжо з наступнага навучальнага года ўрокі па ... Падрабязней »

Канфлікт з законам і страх пакарання: чаму дзеці збягаюць з закрытых школ?

Дзеці, якіх ізалююць у закрытыя навучальныя ўстановы, рэдка ў каго выклікаюць спачуванне. Што казаць: і школа, і нават бацькі, здаўшы непадкантрольнага падлетка спецыялістам, уздыхаюць з палёгкай. Хваляванне з’яўляецца толькі ў тым выпадку, калі адна за другой прыходзяць навіны, што дзеці збягаюць з закрытых школ і вучылішч. І, безумоўна, такія здарэнні выклікаюць шмат спрэчных пытанняў. Хто вінаваты, што дзеці бягуць? Каб ... Падрабязней »

“Не стаўцеся скептычна да гэтых дзяцей”, — гаворыць псіхолаг, якая шмат гадоў працуе з цяжкімі падлеткамі

Адной са знакавых заяў мінулага года стала інфармацыя, якую міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка агучыў 30 снежня. Маю на ўвазе змены ў рабоце сацыяльна-педагагічных цэнтраў, адна з іх — узмацненне індывідуальнай карэкцыйнай работы з цяжкімі падлеткамі. Пра эксперымент па стварэнні рэабілітацыйнай базы для падлеткаў, якія маюць праблемы з наркотыкамі, у СПЦ з прытулкам Першамайскага раёна Мінска “Настаўніцкая газета” ... Падрабязней »

Праграма для інтэрнатаў

Жыллё для іншагародніх студэнтаў — з тых праблем, якія былі і застаюцца аднымі з самых важных для любой установы адукацыі. Прычым праблема гэтая — мнагагранная, і вялікае значэнне мае ўдасканаленне работы па кожным яе кірунку. Напрыканцы мінулага года на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў рэспубліканскі метадычны семінар, прысвечаны ўдасканаленню нарматыўнай прававой базы па прадастаўленні інтэрнатаў, іншых актуальных пытаннях, звязаных з ... Падрабязней »

Маўчаць нельга гаварыць

Выпадкі канфліктаў паміж настаўнікамі і навучэнцамі, як правіла, не выносяцца на ўсеагульнае абмеркаванне. Шырокі рэзананс атрымліваюць толькі тыя здарэнні, якія ў сценах школы захаваць не магчыма. На жаль, такія сітуацыі, аб якіх нельга маўчаць, здараюцца. І калі справа даходзіць да пошуку вінаватых, прайграўшым можа быць як выкладчык, так і вучань. Тым не менш мірна ўрэгуляваць школьны канфлікт можна. І адным ... Падрабязней »

Абараніць дзяцей ад грумінгу і выцесніць гвалт з сям’і

Праблема падлеткавай злачыннасці заўсёды была актуальнай. Для эфектыўных метадаў барацьбы з непаўналетнімі правапарушальнікамі Міністэрства ўнутраных спраў штогод удасканальвае нарматыўна-прававую базу, што дазваляе зрабіць прафілактыку больш дзейснай. А гэта ў сваю чаргу прыводзіць да колькаснага зніжэння правапарушэнняў. Тым не менш статыстыка злачыннасці за мінулы год паказала, што дзеці і падлеткі ўсё часцей пакутуюць ад фізічнага насілля, а таксама становяцца ахвярамі сексуальнага ... Падрабязней »

Інгрэдыенты поспеху, або Яшчэ раз аб харчаванні

Арганізацыя школьнага (і не толькі) харчавання і летась, і цяпер перажывае пэўныя змены, застаецца прадметам павышанай увагі, таму мы зноў пагаворым на гэтую невычэрпную тэму. Тым больш што 2017 прынёс нямалыя змены ў арганізацыю харчавання школьнікаў. Каб пагаварыць пра алгарытм дзеянняў па арганізацыі харчавання, пра складанасці і перавагі змяненняў у гэтай сферы, мы звярнуліся ў сярэднюю школу № 101 Мінска. ... Падрабязней »

Адсутнасць бюджэту, дыскрымінацыя… і поспех

Што стымулюе сацыяльны бізнес? Напрыканцы снежня адбыўся фінал Х Рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. За 5 гадоў існавання на SW былі прадстаўлены больш за 2000 сацыяльных ідэй. Прыкметна, што ў мінулым годзе ўпершыню за ўвесь час існавання конкурсу гран-пры і прыз глядацкіх сімпатый атрымала адна і тая ж ініцыятыва — TIKOTA inclusive, якая была аднагалосна прызнана выдатным прыкладам сацыяльнага ... Падрабязней »

Адкрый сваё сэрца

Гаворачы пра валанцёрскі студэнцкі рух у нашай краіне, абавязкова згадваеш пра валанцёраў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Валанцёрскіх атрадаў тут многа, дапамагаюць яны розным установам і ў святы, і ў будні. Як, напрыклад, атрад “Адкрытае сэрца” факультэта пачатковай адукацыі. У гэтыя пераднавагоднія дні мы сустрэліся з дзяўчатамі ў дапаможнай школе-інтэрнаце № 7 Мінска, з якой валанцёры педуніверсітэта супрацоўнічаюць ... Падрабязней »

Мары здзяйсняюцца, калі ў іх вераць

Цудоўным снежаньскім ранкам невялічкая дэлегацыя “Настаўніцкай газеты” накіравалася ў самы паўночны куточак краіны — Верхнядзвінскі раён, дакладней, у Сар’янскую сярэднюю школу, каб у рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” павіншаваць педагогаў і вучняў. Урокі толькі што закончыліся. Пасля кароткай, паэтычна змястоўнай вершаванай сустрэчы ў фае, падчас якой дзеці пазнаёмілі гасцей са 150-гадовай гісторыяй школы, падзяліліся сваімі поспехамі, усе 77 вучняў ... Падрабязней »