Архіў катэгорыі : Актуальна

Бяспечныя ўмовы — шчаслівае дзяцінства

Летнія канікулы — час адпачынку, падарожжаў, экскурсій, новых уражанняў і знаёмстваў. Купанне ў вадаёмах, катанне на веласіпедах, начлег у палатцы, раскладзены касцёр, закінуты кар’ер, будаўнічыя пляцоўкі, лес, поле, навальніца… Усё гэта разам з прыроднымі ўмовамі можа несці пагрозы. Дзеці часта сутыкаюцца з небяспечнымі сітуацыямі і становяцца ахвярамі ўласнай бестурботнасці і легкадумнасці. Каб адпачынак быў прыемным і запамінальным, неабходна быць уважлівымі, ... Падрабязней »

Шанс у жыцці даюць бацькі

Сказаць, што ад таго, у якой сям’і вырас чалавек, залежыць вельмі многае, — амаль нічога не сказаць. Метады выхавання бацькоў, іх уласны прыклад, паводзіны, сямейная атмасфера становяцца лёсавызначальнымі. Тычыцца гэта, канечне, не толькі родных сем’яў, але і замяшчальных. Можа, нават у большай ступені. І гэта гатовы пацвердзіць многія былыя выхаванцы такіх сем’яў, як, напрыклад, наша сённяшняя госця, для якой замяшчальная ... Падрабязней »

Дружны “Вулей”

Крыху больш за два гады назад пры Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі пачаў работу клуб замяшчальных бацькоў “Вулей”. Два гады, на маю думку, гэта якраз той тэрмін, за які дакладна высвятляецца, ці жыццяздольным аказаўся наватвор, ці не быў ён штучным, зробленым толькі для птушачкі. Што ж, “Вулей” сваю невыпадковасць і карысць даказаў, больш за тое, яго ўдзельнікі і стваральнікі актыўна ... Падрабязней »

Ад шчасця не стамляюцца

Не сакрэт, што менавіта выхаванне дзяцей для бацькоў з’яўляецца найбольш затратнай дзейнасцю, але нават не ў плане фінансаў. Для таго каб дзеці выраслі прыстойнымі і адукаванымі, у іх патрэбна пастаянна ўкладваць новыя рэсурсы: веды, эмоцыі, уражанні. На жаль, з-за празмернай загружанасці на рабоце і стомленасці не ўсім бацькам і не заўсёды ўдаецца знайсці для гэтага час. А як спраўляюцца тыя, ... Падрабязней »

Моладзь пачынае… і выйграе

Размеркаванне дае маладым спецыялістам шэраг магчымасцей больш цвёрда стаць на ногі, адчуць сябе ўпэўнена на першым рабочым месцы. Якія канкрэтна перавагі мае малады спецыяліст з дыпломам беларускай УВА, каледжа, установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі? Самы дакладны адказ на гэтае пытанне ведае начальнік упраўлення юрыдычнай работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Святлана Васільеўна Котава. З ёй мы і пагутарылі на актуальную для кожнага маладога спецыяліста ... Падрабязней »

Падтрымка на старце

У Беларусі дзейнічае маладзёжны савет педагогаў рэспубліканскага ўзроўню (пры Беларускім прафсаюзе работнікаў адукацыі і навукі) і адпаведныя рэгіянальныя падраздзяленні. Маладзёжны савет Мінскай гарадской арганізацыі галіновага прафсаюза ўзначальвае настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 61 Таццяна Пятроўна Арлоўская. Да яе мы і звярнуліся, каб лепш зразумець, чым жыве савет, як падтрымлівае маладых педагогаў. Перш за ўсё мая суразмоўніца адзначыла галоўнае: маладзёжны ... Падрабязней »

І “Райская даліна”, і “Ветразь надзей”

Першыя рабочыя меcцы з такімі рамантычнымі назвамі чакаюць некаторых выпускнікоў лесагаспадарчага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Нядаўна тут прайшло размеркаванне па спецыяльнасцях “Садова-паркавае будаўніцтва” і “Турызм і прыродакарыстанне”. А ўсяго сёлета ва ўніверсітэце 1669 выпускнікоў, і размеркаванне атрымаюць усе бюджэтнікі, упэўнены ва ўстанове. Няпроста, але дасягальна — Стапрацэнтнае размеркаванне бюджэтнікаў і жадаючых з тых, хто вучыўся на платнай аснове, у ... Падрабязней »

Калі грошы ідуць за навучэнцам

У мінулым годзе больш за 600 сярэдніх навучальных устаноў краіны перайшлі на нарматыўнае фінансаванне. Сутнасць гэтай эканамічнай з’явы ў тым, што сродкі з дзяржаўнага бюджэту выдзяляюцца школе ў залежнасці ад колькасці навучэнцаў. Згодна з базавым нарматывам, на аднаго вучня гарадской сярэдняй школы выдзяляецца 1,4 тысячы рублёў у год. Для тых, хто вучыцца ў сельскіх школах, сума большая і складае 3,1 ... Падрабязней »

Навука і камерцыя: удалае партнёрства

Навукова-тэхналагічны парк Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта не пакідае нас, журналістаў, без работы. Тут заўсёды знойдзецца штосьці цікавае, новае, крэатыўнае і, канечне, карыснае, бо практыкаарыентаванасць — абавязковая ўмова існавання тэхнапаркаў. “Палітэхнік” спраўляецца з гэтай задачай адмыслова, што, у прыватнасці, пацвярджае інавацыйны напрамак, які да 2020 года павінен выйсці на поўную магутнасць, — вытворчасць новых відаў медыцынскіх прылад і абсталявання. Новы віток ... Падрабязней »

Вучыцца рабіць, вучыцца зарабляць

Пазабюджэтная дзейнасць для любой установы адукацыі — абавязковы складнік работы, які дазваляе вырашаць пэўныя задачы па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, некаторыя іншыя. І чым больш разумнай ініцыятывы праяўляе пры гэтым кіраўніцтва ўстановы, тым больш паспяхова праходзіць такая работа. Як яна вядзецца на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі, мы папрасілі расказаць дырэктара Жлобінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання, што на Гомельшчыне, Леаніда Аляксандравіча МІХАЛЬЦОВА. Ліцэй ... Падрабязней »