Як у школе-інтэрнаце вучаць бізнесу і працы Прафарыентацыя з’яўляецца неад’емнай часткай вучэбнага працэсу. Сёння многія псіхолагі і сацыёлагі ўсё больш схіляюцца да думкі, што пачынаць рыхтаваць навучэнцаў да будучай прафесіі трэба з пачатковай школы. Гэта дазволіць дзецям зрабіць свядомы выбар спецыяльнасці, пазбегнуць памылак у гэтым. І калі з агульнаадукацыйнымі школамі ўсё зразумела, то што рабіць з дзецьмі, якія вучацца ў ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Актуальна
Формула правільнага выбару
Нядаўна на бацькоўскім сходзе ў сына-старшакласніка пачула ад школьнага педагога-псіхолага: “Не раўнуйце дзяцей па сабе, дапамагайце, але давайце магчымасць самастойна выбраць прафесію”. Не пагадзіцца з гэтым цяжка, але і выбар перад старшакласнікамі адзін з самых складаных у жыцці, без дапамогі не многія, думаю, абыходзяцца. Добра, калі гэта прафесійная дапамога, якая дае адначасова і шырокае поле выбару, і канкрэтнае ўяўленне аб ... Падрабязней »
У цуды вераць усе!
У перадсвяточныя навагоднія дні ўсе — і дзеці, і дарослыя — жывуць у чаканні цудаў і падарункаў. Акцыя “Нашы дзеці” дазваляе кожнаму далучыцца да гэтых чаканняў, дайсці да кожнага дзіцяці, зрабіць яго крышачку больш шчаслівым. Асабліва такой увагі патрабуюць дзеці, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы. Менавіта дзевяць такіх дзетак знаходзяцца зараз у Гродзенскім дзяржаўным гарадскім сацыяльна-педагагічным цэнтры. У адзін ... Падрабязней »
Аглядваючыся на год мінулы
Год амаль прайшоў. Што ён прынёс? Гэтым пытаннем задаецца не толькі кожны з нас, але і цэлыя арганізацыі, як, напрыклад, Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. Чым жылі прафсаюзная арганізацыя і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў 2018 годзе, чым займаліся, у тым ліку на ніве дабрачыннасці, расказвае старшыня галіновага прафсаюза Аляксандр Аляксандравіч БОЙКА. — Якія самыя значныя падзеі ў жыцці ФПБ, ... Падрабязней »
Урок чараўніцтва: каб мары маглі збывацца часцей
На працягу двух гадоў у нашай краіне пры падтрымцы дабрачыннага фонду дапамогі “Белы Бусел” дзейнічае ўнікальны праект “Рэдкія мары”, які дапамагае асаблівым дзецям і падлеткам здзяйсняць іх самыя патаемныя жаданні. Безумоўна, усё адбываецца без удзелу фей і ўзмаху чароўных палачак. Пра тое, як дапамагчы дзецям паверыць у казку, расказвае ідэйны натхняльнік праекта па ажыццяўленні мар Ганна ПЯТКЕВІЧ. Любіць і глядзець ... Падрабязней »
У кожнай праблемы сваё ІМЯ
Вострыя сацыяльныя праблемы ў адзіночку рэдка калі вырашаюцца. Для таго каб справіцца з рэальна існуючым недахопам, неабходна, каб працавала каманда. Прыемна, што ў нас такія людзі ёсць, і важна, што яны насамрэч вырашаюць праблемы, а не ствараюць бачнасць. Сацыяльная платформа “Імёны” ўзнікла крыху больш чым 2 гады назад і дапамагае фондам і грамадскім арганізацыям развіваць тыя ініцыятывы, якія здольны не ... Падрабязней »
Вітамін смеласці, ці Яшчэ адзін шанс стаць сям’ёй
Дабрачыннасць і паспяховасць дзяцей залежаць ад той атмасферы, у якой яны выхоўваюцца, і ад бацькоў. Але, на жаль, часта і самі дарослыя маюць патрэбу ў сацыялізацыі і адаптацыі. Пра тое, як арганізавана работа з бацькамі з небяспечных сем’яў, як дапамагчы дарослым адаптавацца ў грамадстве і пачаць жыццё з чыстага ліста, захаваць сям’ю і ў выніку зрабіць шчаслівымі менавіта дзяцей, мы ... Падрабязней »
Сэлфі-маршрут ад Івана Сяргеевіча
Калі чуеш, што сацыяльнага педагога ў сталічнай школе № 10 завуць Іван Сяргеевіч, то міжволі ўяўляеш сівавалосага, сівабародага старога высакароднай знешнасці — карацей, на розум прыходзіць Іван Сяргеевіч Тургенеў. Майго сённяшняга суразмоўніка, Івана Сяргеевіча Шчарбакова, таксама вылучаюць барада і інтэлігентная знешнасць, але ні сівізны ў валасах, ні надта сталага ўзросту. Ён малады (але з пэўным вопытам за плячыма) педагог, лаўрэат ... Падрабязней »
Эфектыўны марафон
Нядаўна Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь аб’явіў аб правядзенні ў 2018/2019 навучальным годзе ХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”. Пасля адборачных этапаў у кожнай вобласці і Мінску заключны этап пройдзе ў Гродне. А пакуль марафон толькі пачынаецца, школьнікі і навучэнцы іншых устаноў адукацыі рыхтуць праекты і праграмы да конкурсу. За мінулыя гады іх прадстаўлена мноства, частка рэалізавана ў ... Падрабязней »
Свабодны інтэрактыў
Як спыніць гандаль людзьмі і не стаць ахвярай трафікінгу? Сёння гандаль людзьмі займае першае месца ў спісе тых глабальных праблем, якія патрабуюць неадкладнага рэагавання. Маштабы гэтай з’явы нават больш шырокія, чым распаўсюджванне наркотыкаў і продаж зброі. І толькі той чалавек, чыё жыццё хаця б аднойчы было пад пагрозай рабства, разумее, чаго могуць каштаваць сацыяльная свабода і бяспека. 30 ліпеня адзначаецца ... Падрабязней »