Архіў катэгорыі : Актуальна

Тэхагляд — раз у паўгода, або Бяспечны падвоз

Школьныя аўтобусы на дарогах — яркая прыкмета нашага часу, характэрная для многіх рэгіёнаў Беларусі. Прычым аптымізацыя ўстаноў адукацыі патрабуе ўсё большай колькасці такіх машын: падвоз дзяцей з вёсак, дзе закрыліся школы, — з’ява непазбежная. Так, летась у рамках праграмы “Школьны аўтобус”, якую падтрымлівае адзін з беларускіх банкаў, у кожную вобласць нашай краіны паступілі па 10 аўтобусаў. Сёлета адбыліся новыя пастаўкі. ... Падрабязней »

Ранцы — лягчэй, піца — радзей

Не так даўно, гаворачы пра падрыхтоўку да новага навучальнага года, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Маскевіч адзначыў, што адна з галоўных задач сучасных устаноў адукацыі — захаванне здароўя навучэнцаў. Зразумела, што ў вырашэнні гэтай задачы задзейнічаны ўсе — і бацькі, і педагогі, і медыкі. Так, пастанова Міністэрства аховы здароўя № 63, прынятая гэтым летам, уносіць шэраг змяненняў у санітарныя ... Падрабязней »

Плюс 220 Аснашчэнне кабінетаў фізікі працягваецца

Напярэдадні мінулага навучальнага года ўпершыню прагучала інфармацыя аб цэнтралізаваным аснашчэнні шэрага школ краіны абсталяваннем для кабінетаў фізікі. Планавалася, што за 2013/2014 навучальны год поўнае камплектаванне кабінетаў фізікі атрымаюць 222 установы сярэдняй адукацыі краіны. Ці ўвасобіліся гэтыя планы ў рэальнасць і ці будзе працягнута рэалізацыя праграмы ў новым навучальным годзе, мы запыталі ў Аліны Мікалаеўны ПАШЫК, генеральнага дырэктара Беларускага гандлёвага аб’яднання ... Падрабязней »

Справа ў кадрах, або Як педагогі падрыхтаваліся да работы ў летніках?

Пяцьдзясят сем з паловай тысяч дзяцей плануецца аздаравіць сёлета ў Мінскай вобласці, а гэта каля 42% ад агульнай колькасці навучэнцаў Міншчыны (у сярэднім па краіне гэтая лічба складае менш чым 40%). “У вобласці дзейнічаюць 25 лагераў кругласутачнай формы знаходжання, — гаворыць намеснік начальніка аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Анатольеўна Цвірко. — Толькі пяць з іх не ... Падрабязней »

Лета, адпачынак, трэніроўкі… Як гэта ўдаецца сумяшчаць?

Юныя спартсмены, таксама як і дарослыя, не жадаюць падчас канікулаў губляць спартыўную форму. І, канечне, гэтага зусім не жадаюць іх трэнеры. Трэніровачны працэс не церпіць доўгіх перапынкаў, таму і едуць выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ у спецыялізаваныя спартыўна-аздараўленчыя лагеры. Зразумела, для кожнага віду спорту патрэбна належная матэрыяльна-тэхнічная база, спартыўны інвентар i абсталяванне, ды і расклад жыцця ў хлопцаў і дзяўчат, якія ... Падрабязней »

У адной звязцы

Выхаваўчыя магчымасці аздараўленчага лагера бязмежныя. Часовыя дзіцячыя аб’яднанні, якія фарміруюцца ў летніках, закладваюць трывалы і надзейны падмурак для фарміравання ў дзіцяці станоўчых жыццёвых установак, лідарскіх якасцей. Але гэта магчыма толькі пры адной умове: граматнай пабудове выхаваўчага працэсу, які грунтуецца не толькі на практычным вопыце спроб і памылак, але і мае навукова-метадычнае абгрунтаванне. Менавіта для таго, каб спалучыць навуку і практыку, ... Падрабязней »

Сёння — вучань, заўтра — фінансіст

Чаму вучаць у школе? Адказ на гэтае пытанне мы ўсе памятаем са старой дзіцячай песенькі: літары розныя пісаць, аднімаць і памнажаць… А сёння ў школе вучаць і фінансавай граматнасці. Як, напрыклад, гэта робяць у сярэдняй школе № 18 Брэста. Тут ужо не першы месяц дзейнічае клуб фінансавай граматнасці для навучэнцаў 9-10 класаў. Аб рабоце клуба мы папрасілі расказаць яго кіраўніка, ... Падрабязней »

Асабістая эканоміка для вучняў

Школа як пачатковая прыступка фінансавай граматнасці. Ці магачыма такое? Канечне, упэўнены ў Пінску, таму і заняліся справай усур’ёз, узяўшыся за рэалізацыю інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі стварэння крэатыўнага адукацыйнага асяроддзя па павышэнні фінансавай граматнасці вучняў” у трох навучальных установах горада: сярэдняй школе № 3, гімназіі № 3 імя В.З.Каржа і Ліцэі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Што прадугледжвае праект, дзеля чаго задуманы, чаму ... Падрабязней »

Бізнес-план за школьнай партай

“Мэта без плана — толькі мара” — сцвярджае вядомая мудрасць. А не менш вядомы дэвіз прадпрымальніка заклікае “вырабляць толькі тое, што патрабуюць рынак і пакупнік”. Ісціны не новыя, але для кагосьці могуць стаць паваротным пунктам у жыцці, прымусяць задумацца над магчымасцю адкрыцця ўласнага бізнесу. Тады з’явяцца і ідэя, план, а дакладней, бізнес-план, і стратэгія развіцця. Але спачатку, зразумела, трэба набыць ... Падрабязней »

Адзінокім прадастаўляецца інтэрнат

Дэфіцыт педагогаў таго ці іншага профілю ў большай ці меншай ступені ёсць практычна ва ўсіх рэгіёнах. Сярод найбольш запатрабаваных — дашкольнікі, матэматыкі, фізікі… Заявак на такіх спецыялістаў на адпаведных факультэтах устаноў адукацыі, як правіла, больш, чым гэтых самых будучых спецыялістаў. Што могуць у адпаведнасці з заканадаўствам і гатовы прапанаваць рэгіёны для прыцягнення кадраў? Пра гэта — у нашым аглядзе. Жыллё ... Падрабязней »