Архіў катэгорыі : Актуальна

Педагогаў не хапае. Тэндэнцыя, аднак?

Неўзабаве ў большасці ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі пачнецца кампанія па размеркаванні выпускнікоў. Між тым ужо сёння амаль усе пяцікурснікі ведаюць, хто і дзе чакае іх у жніўні. Якія тэндэнцыі адзначаюцца сёлета падчас папярэдняга размеркавання выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцей? Якая колькасць заявак на маладых спецыялістаў з ліку педагогаў застанецца незадаволенай? Ці знайшла адлюстраванне на практыцы для будучых педагогаў прапанова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ... Падрабязней »

Апошні раз у вячэрні клас

На нядаўняй анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА міністр адукацыі С.А.Маскевіч заўважыў, што ў святле такой актуальнай сёння аптымізацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі неактуальнымі сталі вячэрнія школы. Між тым меркаванні наконт рэарганізацыі “вячорак” выказваюцца процілеглыя: як заўсёды, ёсць тыя, хто “за”, і тыя, хто “супраць”. Аднак у некаторых рэгіёнах краіны гэты працэс ужо амаль завяршыўся, прычым ніхто асабліва не пацярпеў: ні навучэнцы, ... Падрабязней »

Пазыка пазыцы не роўная, або Як не памыліцца, выбіраючы крэдыт

Сённяшнія маладыя спецыялісты маюць выдатную магчымасць: у той час, як сярэднярыначныя стаўкі па крэдытах складаюць каля 40 працэнтаў, маладыя спецыялісты могуць разлічваць на атрыманне крэдыту пад…7,6% гадавых. Менавіта такія ўмовы для атрымання льготных крэдытаў былі вызначаны ўказам кіраўніка дзяржавы яшчэ ў 2000 годзе і дзейнічаюць да гэтага часу. Дык на які памер крэдыту сёння можа разлічваць малады педагог і што ... Падрабязней »

Прафесія — рабочая. Адукацыя — сярэдняя спецыяльная

Да новых прафесій людзі заўсёды праяўляюць не толькі цікавасць, але і пэўную насцярожанасць: перспектыва развіцця той ці іншай новай спецыяльнасці і магчымасць далейшага працаўладкавання па ёй не могуць не хваляваць. У той жа час трэба ўсведамляць, што новыя прафесіі не ўзнікаюць на пустым месцы. Іх паяўленне, як правіла, абумоўлена патрэбамі часу. У сённяшнім выпуску “Сацыяльнага ракурсу” мы раскажам пра адну ... Падрабязней »

Хутка ці якасна? або Як даросламу чалавеку змяніць прафесію

Кажуць, што змяніць жыццё ніколі не позна. Ці так гэта? Ці лёгка сёння даросламу чалавеку “на раз” змяніць прафесію, а разам з тым і стыль жыцця, бо, напэўна, нішто так не вызначае лад жыцця, як прафесія чалавека, тое асяроддзе, дзе ён праводзіць большую частку дня. Якія сёння існуюць шляхі і магчымасці для кардынальнай змены прафесіі дарослага чалавека, спрабаваў высветліць наш ... Падрабязней »

Сацыяльная перадышка

У гэтым годзе ў нашай краіне стартаваў пілотны праект “Развіццё мадэляў сацыяльнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю”. Ажыццяўляецца ён пры фінансавай падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і закліканы дапамагчы бацькам і іншым членам сям’і дзіцяці з інваліднасцю, якія будуць атрымліваць паслугу па сацыяльнай перадышцы. Адна з галоўных мэт праекта — распрацоўка пакета дакументаў, якія рэгулююць аказанне ... Падрабязней »

Пра ферму, фабрыку і ўзорны хор

Ролю працы ў выхаванні дзяцей цяжка пераацаніць. Праца — падмурак выхаваўчага працэсу, менавіта праз яе ажыццяўляюцца сацыяльныя сувязі чалавека з грамадствам і прыродай. Праз працоўную дзейнасць дзіця пазнае свет, вучыцца прымяняць тэарэтычныя веды на практыцы, развіваецца асобасна і фізічна. Асабліва важна зразумець каштоўнасць паняцця “праца” хлопчыкам і дзяўчынкам, якія ў свой час па розных прычынах пазбавіліся самых блізкіх людзей — ... Падрабязней »