Архів тега: сям’я

Сям’я цаны не мае

Няма лепшага жыцця для дзіцяці, чым жыццё ў роднай, поўнай, здаровай сям’і з братамі і сёстрамі.  Сям’я — гэта дом, сям’я — гэта абарона, сям’я — гэта найвялікшая каштоўнасць. Хаця, канечне, бывае па-рознаму, і калі дзіця жыве не ў поўнай, не ў роднай, не ў самай добранадзейнай сям’і, дзяржава, грамадства могуць і павінны (не пабаюся гэтага слова) даць кожнаму малому ... Падрабязней »

SOS-праект набліжаецца да завяршэння

SOS-Дзіцячая вёска Мар’інай Горкі хутка завершыць праект “Паляпшэнне ўмоў пражывання і эканамічнай стабільнасці ўразлівых сем’яў”. Праект, які пачаўся ў 2016-м годзе, паспеў за гэты час прыцягнуць да ўдзелу каля 430 сем’яў з 760 дарослых і прыкладна 1 тысячы дзяцей. — Праект накіраваны на паляпшэнне якасці жыцця ўразлівых сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, — ... Падрабязней »

Вітамін смеласці, ці Яшчэ адзін шанс стаць сям’ёй

Дабрачыннасць і паспяховасць дзяцей залежаць ад той атмасферы, у якой яны выхоўваюцца, і ад бацькоў. Але, на жаль, часта і самі дарослыя маюць патрэбу ў сацыялізацыі і адаптацыі. Пра тое, як арганізавана работа з бацькамі з небяспечных сем’яў, як дапамагчы дарослым адаптавацца ў грамадстве і пачаць жыццё з чыстага ліста, захаваць сям’ю і ў выніку зрабіць шчаслівымі менавіта дзяцей, мы ... Падрабязней »

Дзеці, якія не патрэбны?

Амаль 7 гадоў назад у бальніцы я пазнаёмілася з 20-гадовай Алёнай, якая чакала другое дзіця. На той момант у маладой маці падрастаў 5-гадовы сын. Аднойчы наведаць Алёну прыйшла былая аднакласніца. І потым ужо Алёна расказала, што сяброўка таксама чакае дзіця, але пасля таго, як яно з’явіцца на свет, маці аддасць немаўля ў Дом малюткі, туды, дзе знаходзіцца яе першая дачка. ... Падрабязней »

Ад шчасця не стамляюцца

Не сакрэт, што менавіта выхаванне дзяцей для бацькоў з’яўляецца найбольш затратнай дзейнасцю, але нават не ў плане фінансаў. Для таго каб дзеці выраслі прыстойнымі і адукаванымі, у іх патрэбна пастаянна ўкладваць новыя рэсурсы: веды, эмоцыі, уражанні. На жаль, з-за празмернай загружанасці на рабоце і стомленасці не ўсім бацькам і не заўсёды ўдаецца знайсці для гэтага час. А як спраўляюцца тыя, ... Падрабязней »

Зерне да зерня — поўная мерня

Сямейныя формы выхавання — варыянт у любым выпадку лепшы. Праўда, уладкаваць у сям’ю сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, атрымліваецца не заўсёды. У асноўным цяжкасці тычацца хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць праблемы са здароўем. — Сёння на дзяржаўным забеспячэнні ў нас знаходзяцца 30 выхаванцаў, трое з якіх адносяцца да дзяцей-сірот, а 27 — да дзяцей, якія засталіся без ... Падрабязней »

У святы і ў будні

Адна з галоўных задач прафсаюзаў — дапамагчы ўсім, каму па-сапраўднаму цяжка. І ў першую чаргу гэта тычыцца дзяцей. Прычым варта адразу заўважыць: падтрымка ім аказваецца не час ад часу, а на працягу ўсяго года. — Дапамога сем’ям і дзецям з’яўляецца важным напрамкам работы прафсаюзных арганізацый усіх узроўняў, такая дапамога аказваецца як у выпадку неабходнасці, так і ў рамках шматлікіх акцый, ... Падрабязней »

“У гэтай дзейнасці не можа быць разліку”

Шчыра кажучы, я не ведаю, што падштурхоўвае людзей да гэтай прафесіі — бацькоў-выхавальнікаў дзіцячага дома сямейнага тыпу. Хаця не, не так: не ведаю, дзе звычайныя людзі, як мы і вы, штодзень чэрпаюць сілы, каб быць адначасова клапатлівымі бацькамі для 10 дзяцей і бездакорнымі прафесіяналамі. Бо, гледзячы праўдзе ў вочы, такое замяшчальнае бацькоўства — гэта 24 гадзіны ў суткі “на вахце”, ... Падрабязней »

Праз адказнасць дарослых — да шчаслівага дзяцінства

Функцыянальных абавязкаў у спецылістаў сацыяльна-педагагічнай службы надзвычай многа, а работнікаў гэтай службы ва ўстановах адукацыі, як правіла, адзін-два. Як усё паспець? Пэўную дапамогу ў гэтым спецыялістам сацыяльна-педагагічных службаў могуць аказаць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Такое супрацоўніцтва можа быць карысным для ўсіх. Прыклад таму — рэалізацыя на працягу 2012—2014 гадоў праекта “Праз адказнасць сям’і да зніжэння сацыяльнага сіроцтва” ўстановамі адукацыі Мінскай вобласці ... Падрабязней »

Школа і наркотыкі: гаварыць нельга маўчаць

Бягучы год пачаўся з шэрага паведамленняў аб смерці падлеткаў з-за ўжывання псіхатропных рэчываў — спайсаў, марак. Бяда, здаецца, прыйшла знянацку, а насамрэч наспявала доўга і планамерна: і з-за даступнасці псіхатропаў, і з-за недаацэньвання многімі маштабаў праблемы, і з-за боязі бацькоў, школы, грамадскасці ў цэлым гаварыць пра гэта. У адносінах да апошняга ў нас, дарэчы, ёсць асобная гісторыя. Летам у рэдакцыю ... Падрабязней »