Архів тега: сям’я

Дом для асаблівых дзяцей: дзе ён? які ён?

Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў замяшчальных сем’ях выхоўваюцца не так часта. Бо ў іх выхаванні ўзнікаюць асаблівыя праблемы, узяць на сябе якія наважыцца далёка не кожны. Але ж вырашыць іх або хоць бы ў пэўнай ступені выправіць сітуацыю можна. Пра гэта мы папрасілі паразважаць нашых сённяшніх гераінь. Першая з іх — педагог-псіхолаг з вопытам практычнай работы, у тым ліку ... Падрабязней »

У пошуку новых рэсурсаў

У рабоце з нядобранадзейнымі сем’ямі часам вельмі цяжка выйсці за рамкі абывацельскага ганьбавання. Яно, здаецца, нараджаецца само па сабе: калі бачыш дзяцей, якія пакутуюць ад бяздумных паводзін дарослых, калі на тваіх вачах людзі губляюць чалавечае аблічча… Аднак часта для выпраўлення сітуацыі, для таго, каб бацькі змянілі свае паводзіны, неабходна іншае — падтрымка. “Работа павінна будавацца не толькі на тым, каб ... Падрабязней »

Майстэрня сапраўдных падарункаў

Дабрачыннасць сёння, як кажуць, у трэндзе. Вялікія і малыя кампаніі, удзельнікі віртуальных і рэальных суполак, звычайныя грамадзяне — дарослыя і не вельмі — з нагоды свята і нават проста так імкнуцца падзяліцца радасцю жыцця з кімсьці, да каго лёс не быў такім міласэрным. І, як правіла, адна з прыярытэтных катэгорый у гэтым спісе — дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без ... Падрабязней »

“Каб гэтую сілу — ды ў мірную плынь…”, ці Як наладзіць работу з валанцёрамі?

Некалькі гадоў назад быў у мяне негатыўны вопыт валанцёрства: па выніках паходу да “адказнікаў”, якія доўгі час знаходзіліся ў бальніцы, мне засталіся слёзы, дзецям — расчараванне. А пачыналася ўсё як звычайна: аб’ява ў інтэрнэце пра тое, што маленькім дзецям, адабраным з сям’і, патрэбна дапамога. Маўляў, яны доўгі час знаходзяцца ў бальніцы, і, акрамя матэрыяльнай дапамогі ў выглядзе падгузкаў і іншага, ... Падрабязней »

“Толькі з чацвёртым дзіцем мы зразумелі, што такое радасць вялікай сям’і”

Разважаючы пра сям’ю мінчан Казлоўскіх, міжвольна пачынаеш падзяляць слова “сям’я” на два яго складнікі: сем і я. Прыгожая формула. Але на момант гэтай публікацыі Казлоўскіх, верагодна, будзе ўжо больш — не сямёра (бацькі і пяць дачушак), а васьмёра (бацькі і шэсць дачушак). А яшчэ, гледзячы на іх, задаешся пытаннем: “Як гэтыя маладыя людзі (маці 36 гадоў, бацьку крыху больш) адважыліся ... Падрабязней »