Сёння школьныя сацыяльныя педагогі, псіхолагі і іншыя спецыялісты сацыяльна-педагагічнага і псіхалагічнага суправаджэння (СППС), магчыма, не пагодзяцца са сцвярджэннем Льва Талстога пра тое, што кожная нешчаслівая сям’я нешчаслівая па-свойму. Шлях, які вядзе на дно, часта адзін і той жа: п’янства, якое пераходзіць у алкагалізм, вольны лад жыцця з сакраментальным “жыву як хачу” ці “я нікому нічога не павінен”. Гэта спрыяе ўзнікненню абыякавасці да ... Падрабязней »
Архів тега: школа
“Гвалт і агрэсія ў школе — гэта наступствы выхавання дзяцей у сям’і”
Сёння ў беларускім заканадаўстве не замацавана такое азначэнне, як булінг. Адпаведна, і адказнасці за ганенне таксама не існуе. Тым не менш у шэрагу законаў згадваюцца прыметы, якія можна аднесці да азначэння булінгу. А значыць, прыцягнуць агрэсара да адказнасці хоць і складана, але магчыма. Што тычыцца булінгу, ці ганення, то гэта існавала заўсёды, нават у школьныя часы нашых бацькоў. Іншая справа, ... Падрабязней »
Школа для сям’і, сям’я — для школы
Сямейнае асяроддзе не заменіць для дзіцяці ніякае іншае, гэта бясспрэчная аксіёма. Канечне, калі мець на ўвазе здаровае сямейнае асяроддзе: ёсць яно — ёсць умовы для фарміравання асобы дзіцяці, яго нармальнага фізічнага, псіхічнага і духоўнага росту і развіцця, для прафілактыкі сямейнай нядобранадзейнасці, у рэшце рэшт. У першую чаргу наяўнасць такога асяроддзя залежыць ад бацькоў, але ні ў якім выпадку нельга скідваць ... Падрабязней »
Самастойнасць дае перавагі
Арганізацыя харчавання навучэнцаў праз камбінаты школьнага харчавання — справа звыклая і ў нашай краіне вельмі распаўсюджаная, але ўсё ж не агульнапрынятая. Так, у Мінскай вобласці ўжо некалькі гадоў установы адукацыі самастойна арганізоўваюць харчаванне для школьнікаў, выхаванцаў дзіцячых садоў, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (з тых, што падпарадкоўваюцца адпаведнаму ўпраўленню аблвыканкама). Зараз у 98,6% устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці ... Падрабязней »
Недакарміць школу: няўжо камусьці выгадна эканоміць на дзецях?
Штогод на арганізацыю школьнага харчавання дзяржавай выдзяляецца каля 130 млн рублёў. Сума вялікая, і яна магла б забяспечыць усіх без выключэння школьнікаў бездакорным меню і якаснымі абедамі. Тым не менш у сістэме арганізацыі харчавання нават на этапе планавання шмат недахопаў, пазбаўляцца якіх, на жаль, ніхто не спяшаецца. Якія меры неабходна прыняць, каб харчаванне навучэнцаў адпавядала прынятым стандартам? Ці магчыма ўвогуле ... Падрабязней »
Аплата ў дзвюх паралелях
Электронныя плацяжы даўно ўвайшлі ў нашу штодзённую рэальнасць. З гэтага навучальнага года бацькі мінскіх школьнікаў і за гарачае харчаванне плацяць з дапамогай банкаўскіх пластыкавых карт праз АРІП. А частка мам і татаў не першы год знаёма з электроннай аплатай харчавання, бо іх дзеці маюць карты навучэнцаў. Як гэтыя паралельна існуючыя сістэмы аплаты паказалі сябе? Якія нюансы карыстання імі высветліліся за ... Падрабязней »
У добраахвотным, а не прымусовым парадку
У апошнія тыдні мая практычна ва ўсіх школах краіны праходзяць бацькоўскія сходы. Як правіла, ключавой тэмай для абмеркавання падчас іх правядзення становіцца не толькі падвядзенне вынікаў навучальнага года, але і планы на лета. Дакладней, на летні рамонт. Чаго хаваць, сёння дапамога бацькоў у правядзенні касметычных рамонтаў у школе — ужо звычайная практыка. Тым не менш часам на гэтай глебе ўзнікаюць ... Падрабязней »
Адпачынак, работа, выхаванне
Два месяцы адпачынку, што ў хуткім часе чакаюць большасць педагогаў, заўсёды былі падставай для зайздрасці з боку іншых спецыялістаў. Маўляў, гэта вам не стандартныя 24 дні: паспееш і справы неабходныя зрабіць, і адпачыць. Між тым многія з педагогаў і ў гэты час не развітваюцца са сваёй работай. Тым больш што прапаноў для прафесійнай падпрацоўкі дастаткова: загарадныя летнікі заўсёды маюць патрэбу ... Падрабязней »
Бывай, школа! Прывітанне, выдаткі
Нядаўна размаўляла з сяброўкай, у якой сын сёлета заканчвае адзінаццаты клас. Знаёмая падзялілася трывогамі з нагоды блізкіх экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання, расказала і аб расходах на выпускны вечар, апошні званок і іншыя непазбежныя выдаткі. Узгадалі мы і ўласныя выпускныя вечары. Галоўнае адрозненне сучасных выпускных і тых, што праходзілі яшчэ ў часы існавання Савецкага Саюза, у тым, што нам цяжка было ... Падрабязней »
“Каб тут застацца, ты павінен тут нарадзіцца”
Амаль год назад на бязмежных прасторах інтэрнэту трапіла на цікавую старонку: малады педагог, мінчанін, выпускнік БДУ, адпрацаваўшы па размеркаванні тры гады ў гарадской школе, у сваім блогу выказаў намер разам з сябрам-аднадумцам паехаць працаваць у вёску. Задумка ў маладых людзей была даволі амбіцыйная: не проста паспрабаваць сябе ў ролі вясковых настаўнікаў, што палохае большасць маладых спецыялістаў-гараджан, а паспрабаваць у рэальных ... Падрабязней »