Кожная нешчаслівыя сям’я нешчаслівая па-свойму…Памятаеце? І кожнай нешчаслівай сям’і або сям’і, у якой узніклі часовыя цяжкасці, неабходна падтрымка, у тым ліку падтрымка спецыялістаў-псіхолагаў і іншых. На практыцы гэта можна ажыццявіць, напрыклад, з дапамогай рэсурснага цэнтра. СПЦ з прытулкам Фрунзенскага раёна сталіцы атрымаў статус рэсурснага цэнтра выхаваўчай накіраванасці. Тут дзейнічае рэсурсны цэнтр дапамогі сям’і “Сямейны круг”, вопыт якога нядаўна быў прадстаўлены ... Падрабязней »
З эфектам метафары
Абараняць правы дзяцей, дапамагаць рэалізоўваць свае магчымасці і ідэі, правільна сацыялізавацца, не баяцца выказваць меркаванні і своечасова паклікаць на дапамогу — усё гэта толькі невялікі спіс тых абавязкаў, што ўскладзены на сацыяльных педагогаў школы. Акрамя работы са школьнікамі і бацькамі, спецыяліст павінен знаходзіць час на самаразвіццё, як асобаснае, так і прафесійнае. Пра тое, наколькі рэальна ўсё гэта паспяваць, нам расказала Кацярына ... Падрабязней »
Спецыяльна для сацыяльных. Педагогаў і работнікаў
Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій — адзін з самых маладых у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, сёлета яму спаўняецца 30 гадоў. Жыве і развіваецца ён пад дэвізам “Спяшайцеся рабіць дабро”, рыхтуе спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай сферы, актыўнічае ў грамадскім жыцці. Пра гэта і многае іншае мы папрасілі расказаць дэкана факультэта, кандыдата педагагічных навук, а з нядаўняга часу і лаўрэата высокай узнагароды — медаля “За працоўныя заслугі” Веру ... Падрабязней »
Дом гарманічных адносін
Сацыяльна-педагагічная работа прадугледжвае шмат форм і метадаў яе ажыццяўлення. Напрыклад, клубная работа аб’ядноўвае людзей з аднолькавымі інтарэсамі на прынцыпах самадзейнасці і самакіравання. Стрыжнем такога аб’яднання можа стаць школа, яе сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба. Так адбываецца і ў Заямнаўскай сярэдняй школе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, дзе з 2017 года паспяхова працуе дзіцяча-бацькоўскі клуб. Калі расказваць з самага пачатку, то варта вярнуцца ... Падрабязней »
Ад драмы да камедыі, ці Як крэатыў мяняе дзяцей
“У дзесяць разоў павялічваць усё добрае, што ёсць у чалавеку, і ў два разы памяншаць дрэннае” — гэта прафесійнае крэда псіхолага Мар’інагорскай гімназіі Аксаны Баронавай. Прычым прымяняць гэтае правіла педагог умее аднолькава эфектыўна як у адносінах з дарослымі, так і ў рабоце з дзецьмі. Гэта правільны падыход: псіхолага-педагагічнае суправаджэнне ў школе патрабуе не проста нагляду, а якаснай, карпатлівай работы ад ... Падрабязней »
“Гвалт і агрэсія ў школе — гэта наступствы выхавання дзяцей у сям’і”
Сёння ў беларускім заканадаўстве не замацавана такое азначэнне, як булінг. Адпаведна, і адказнасці за ганенне таксама не існуе. Тым не менш у шэрагу законаў згадваюцца прыметы, якія можна аднесці да азначэння булінгу. А значыць, прыцягнуць агрэсара да адказнасці хоць і складана, але магчыма. Што тычыцца булінгу, ці ганення, то гэта існавала заўсёды, нават у школьныя часы нашых бацькоў. Іншая справа, ... Падрабязней »
І людзям, і сабе
У Кобрынскім дзяржаўным прафесійным ліцэі сферы абслугоўвання, як і ў іншых установах адукацыі, імкнуцца да сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў і аптымізацыі вучэбнага працэсу. Асаблівую ўвагу СППС удзяляе рабоце з навучэнцамі падуліковых катэгорый (тымі, хто стаіць на прафілактычным уліку, знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сіротам і інш.), што, канечне, зразумела — так сацыяльныя педагогі і псіхолагі дзейнічаюць у любой установе адукацыі. Цікава ж тое, што тут лічаць: ... Падрабязней »
“Лапкі бінцікам бінціць”
Кошкі і сабакі жывуць побач з намі ўжо дзясяткі тысяч гадоў. За гэты час і яны, і людзі моцна змяніліся. Згодна з невялікім даследаваннем, у сабак нават развіліся спецыяльныя мімічныя мышцы вакол вачэй, каб жаласна глядзець на гаспадара. Гадаванцы робяць чалавека больш спакойным і шчаслівым, і гэта каштуе куды больш, чым пагрызеныя красоўкі і падраныя шпалеры. Тым не менш каты і ... Падрабязней »
Па сілах, па душы
Выбар прафесіі — справа, якая амаль нікому не даецца проста: усё ж такі гэта часта выбар на ўсё жыццё. А калі прафесію выбіраюць дзеці з асаблівасцямі здароўя, справа ўскладняецца не тое што ўдвая, а ў шмат разоў, пры тым што і выбар спецыяльнасцей у такім выпадку абмежаваны. Тым не менш хочацца, каб справа была, па магчымасці, па душы, і вельмі ... Падрабязней »
Паспрабаваць, каб не памыліцца
Скончыць школу, маючы на руках не толькі атэстат, але і пасведчанне аб прафесійнай падрыхтоўцы, разрад ці катэгорыю, калі гэта прадугледжвае спецыяльнасць, або проста карысныя навыкі, дарагога варта. Такую магчымасць вучням базавых класаў даюць аддзяленні дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі. У любым выпадку — зразумець, што табе падыходзіць, а што — не, лепш да заканчэння школы. Канкрэтныя планы, асэнсаванне сваіх магчымасцей і схільнасцей значна ... Падрабязней »