Усе, безумоўна, разумеюць, што дабрачыннасць — гэта матэрыяльная падтрымка, пералічэнне сродкаў на банкаўскі рахунак, закупка неабходнага абсталявання. Але дабрачыннасць — гэта яшчэ і жаданне падарыць тым, каму не вельмі пашанцавала ў жыцці, добры настрой, а значыць, і надзею, падарыць свята і цудоўныя ўспаміны. Даўно і пастаянна робіць гэта спявачка вакалістка Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Таццяна Трухан. А сёлета, калі Таццяна ... Падрабязней »
Шансы ёсць заўсёды
Усім бацькам хочацца, каб іх дзеці заўсёды ўсміхаліся і былі шчаслівыя, але, на жаль, так атрымліваецца не заўсёды. Калі маленькаму чалавеку ставяць страшны дыягназ, у дом прыходзіць бяда. І каб перамагчы хваробу, могуць спатрэбіцца значныя сродкі, якіх часта няма. Тады адзінае, што застаецца, — гэта шукаць падтрымку сярод нераўнадушных людзей, у прыватнасці праз Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям “Шанс”, які ... Падрабязней »
Зерне да зерня — поўная мерня
Сямейныя формы выхавання — варыянт у любым выпадку лепшы. Праўда, уладкаваць у сям’ю сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, атрымліваецца не заўсёды. У асноўным цяжкасці тычацца хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць праблемы са здароўем. — Сёння на дзяржаўным забеспячэнні ў нас знаходзяцца 30 выхаванцаў, трое з якіх адносяцца да дзяцей-сірот, а 27 — да дзяцей, якія засталіся без ... Падрабязней »
У святы і ў будні
Адна з галоўных задач прафсаюзаў — дапамагчы ўсім, каму па-сапраўднаму цяжка. І ў першую чаргу гэта тычыцца дзяцей. Прычым варта адразу заўважыць: падтрымка ім аказваецца не час ад часу, а на працягу ўсяго года. — Дапамога сем’ям і дзецям з’яўляецца важным напрамкам работы прафсаюзных арганізацый усіх узроўняў, такая дапамога аказваецца як у выпадку неабходнасці, так і ў рамках шматлікіх акцый, ... Падрабязней »
Семдзесят лістоў і безліч падарункаў
Пра што мараць дзеці пад Новы год? Ды пра тое ж, пра што і дарослыя, — пра цуд. У малых такім цудам можа быць лялька, машынка, канструктар ці нейкі гаджэт. А хтосьці марыць трапіць у аквапарк, дэльфінарый, сустрэцца з любімым артыстам. Такія і іншыя просьбы да Дзеда Мароза выказалі ў сваіх лістах малыя з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. А чараўніком ... Падрабязней »
Рабіць дабро
Традыцыйная навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” ніколі не абмяжоўвалася рамкамі таго або іншага рэгіёна. Аднак, нягледзячы на агульнарэспубліканскі маштаб, яна заўсёды мела свае асаблівасці на месцах. Якія? Адказ на гэтае пытанне — у падборцы матэрыялаў карэспандэнтаў “Настаўніцкай газеты”. Брэсцкая вобласць Арганізатары Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” на Брэстчыне пастараліся зрабіць усё магчымае, каб святочныя мерапрыемствы атрымаліся цікавымі і запамінальнымі. ... Падрабязней »
Бізнес стартуе ва ўніверсітэце
— Маладзёжнае асяроддзе найбольш актыўна і пазітыўна ўспрымае інавацыі, — гаворыць памочнік генеральнага дырэктара Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ “Палітэхнік” кіруючы дырэктар Стартап цэнтра гэтай навучальнай установы Віталь Мікалаевіч Гмырак, выкладчык універсітэта. — А наша задача — выкарыстаць гэты патэнцыял моладзі, каб падчас вучобы студэнты ці аспіранты маглі стварыць уласны бізнес. Так пачалася наша з Віталем Мікалаевічам размова пра падтрымку маладзёжных прадпрымальніцкіх ... Падрабязней »
Працоўныя канікулы
Штогод у Беларусі ў вольны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне працаўладкоўваюць да 30 тысяч навучэнцаў. Аб гэтым паведаміла Юлія Вітальеўна Давідзенка, намеснік начальніка аддзела арганізацыі дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Яна нагадала, што выдаткі бюджэтных арганізацый на набыццё спецадзення, інвентару, інструменту, матэрыялаў, бланкаў ... Падрабязней »
Больш ведаеш — больш атрымаеш
“Фінансавыя веды, несумненна, адносяцца да эканамічных рэсурсаў, бо чым больш людзі ведаюць і ўмеюць, тым багацейшымі яны становяцца”, — так вызначыў неабходнасць быць фінансава граматным намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь старшыня міжведамаснага каардынацыйнага савета па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва Сяргей Дубкоў. Гэтыя словы прачытае кожны, хто адкрые выданне “Фінансавая грамата”, прэзентацыя якога нядаўна адбылася ў Нацбанку. Вучыцца зарабляць ... Падрабязней »
У добраахвотным, а не прымусовым парадку
У апошнія тыдні мая практычна ва ўсіх школах краіны праходзяць бацькоўскія сходы. Як правіла, ключавой тэмай для абмеркавання падчас іх правядзення становіцца не толькі падвядзенне вынікаў навучальнага года, але і планы на лета. Дакладней, на летні рамонт. Чаго хаваць, сёння дапамога бацькоў у правядзенні касметычных рамонтаў у школе — ужо звычайная практыка. Тым не менш часам на гэтай глебе ўзнікаюць ... Падрабязней »