Архіў катэгорыі : Актуальна

Пачаць з сябе, навучыць іншых

Выходжу ў двор свайго дома — бачу кантэйнеры па асобным зборы смецця, заходжу ў найбліжэйшы гаспадарчы магазін — на лесвіцы заўважаю ёмістасць з адпрацаванымі элементамі сілкавання, прыязджаю ў камандзіроўку — у школе звяртаю ўвагу на энергазберагальныя лямпачкі. Прыемна. Але непрыемна, калі бачу, як у кантэйнер для збору, напрыклад, пластыку, людзі выкідваюць усё без разбору, а батарэйкі выносяць разам з іншым смеццем ... Падрабязней »

Алкаголь — пад кантроль

“Сітуацыя са злоўжываннем алкаголю ў Беларусі паступова паляпшаецца”, — сцвярджаюць медыкі. Не магу з імі не пагадзіцца, бо і я, і мае блізкія ды знаёмыя, з якімі даводзілася гутарыць на гэтую тэму, нязменна сыходзімся на тым, што п’яных на вуліцах цяпер бачым не так часта, як гэта было, напрыклад, у 90-я. Назіранне, канечне, не мае навуковай базы, але ў спецыялістаў ёсць ... Падрабязней »

Здаровая школа

Стварэнне ва ўстанове адукацыі здароўезберагальнага асяроддзя, распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па захаванні і ўмацаванні здароўя, павышэнні ўзроўню фізічнага развіцця, фарміраванні ў дзяцей матывацыі адказнага стаўлення да свайго здароўя — задачы першарадныя. На нядаўнім пасяджэнні міжведамаснага савета па фарміраванні здаровага ладу жыцця, кантролі за неінфекцыйнымі захворваннямі, папярэджанні і прафілактыцы п’янства, алкагалізму, наркаманіі і злоўжывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў пры Савеце Міністраў ... Падрабязней »

Работа на прадухіленне: павысіць эфектыўнасць

У рабоце педагогаў і ахоўнікаў правапарадку ёсць нямала кропак перасячэння, галоўным чынам там, дзе справа тычыцца работы з цяжкімі падлеткамі. Перш за ўсё гэта, канечне, прафілактыка правапарушэнняў. Работа гэтая пастаянная, карпатлівая, накіраваная і на бацькоў, і на дзяцей, а таксама (не пабаюся гэтага слова) творчая. Інакш, як разам, выкарыстоўваючы і напрацаваныя методыкі, і новыя распрацоўкі, належнай эфектыўнасці не дасягнуць. З пачатку года Сітуацыя з правапарушэннямі і ... Падрабязней »

Пра вёску будучыні, мадэрнізацыю і бяспеку ў школе

На працягу апошніх гадоў у краіне ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю вёскі і аграгарадкоў. Акрамя эканамічнага развіцця, разглядаюцца пытанні сацыяльна-бытавога ўладкавання, а таксама распрацоўваецца канцэпцыя вёскі будучыні. Якой павінна быць такая вёска? Якое месца ў ёй будзе ўдзяляцца развіццю сістэмы адукацыі? Расказаць пра падрабязнасці ажыццяўлення праграмы ў рэгіёнах Брэсцкай вобласці, а таксама пра тое, якое значэнне ў аграгарадках рэгіёна надаецца ўмацаванню ... Падрабязней »

Ад кафэ да цырульні, ад муляра да маслароба

Прагматычны час патрабуе прагматычных, хаця лепш сказаць, практычных рашэнняў. Навучальныя ўстановы тут не выключэнне, гаспадарскае бачанне, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, прапанаванне запатрабаваных паслуг — і каледж мае нядрэнныя пазабюджэтныя сродкі. Пры гэтым дае магчымасць сваім навучэнцам, якія задзейнічаны ў пэўнай пазабюджэтнай дзейнасці, замацаваць практычныя навыкі. Слуцкі дзяржаўны каледж — адзін з несумненных флагманаў такой работы са сваімі традыцыямі, напрацоўкамі, перспектывамі. Новыя ... Падрабязней »

У педагогіку трэба ісці па прызванні, а не пад прымусам

Сёлета на работу ў навучальныя ўстановы краіны накіравана 4347 маладых спецыялістаў. Безумоўна, акрамя школы, вялікая роля ў выхаванні і адукацыі малышоў адводзіцца дзіцячым садам. І цудоўна, калі ў дашкольныя ўстановы, як і ў школы, будучыя педагогі прыходзяць па прызванні. Без перабольшання можна сказаць, што Дзіяна КОРБУТ з’яўляецца менавіта такім педагогам. Сёлета дзяўчына скончыла факультэт дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя ... Падрабязней »

Рукзак для першакласніка

Традыцыйная сталічная дабрачынная акцыя “ Збяром партфель першакласніку ”, да якой далучаюцца многія грамадскія арганізацыі, асобныя дабрачынцы, стартавала даўно, а нядаўна яна завяршылася  ўрачыстым мерапрыемствам. Мінская гарадская арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” удзельнічае ў ёй гадоў дзесяць — столькі, колькі існуе сама. 2019-ы не стаў выключэннем. — Мінская гарадская арганізацыя Беларускай асацыяцыі мнага­дзетных бацькоў звяртаецца да нераўнадушных людзей з просьбай ... Падрабязней »

Тры сыночкі і дзве любыя дочкі

Самае вялікае шчасце для мамы — калі раніцай яе дзеці прачынаюцца здаровымі і з усмешкай на вуснах. І чым больш дзяцей у сям’і, тым больш маленькіх сонейкаў дораць бацькам сваё цяпло і ўдзячнасць за падоранае жыццё. Безумоўна, ёсць сем’і, для якіх выхаванне аднаго дзіцяці — гэта ўжо геройства. Але побач з такімі героямі жывуць і тыя, хто бачыць у дзецях ... Падрабязней »

Адказвае “Юрыдычная клініка”

Вучэбная лабараторыя “Юрыдычная клініка” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачынала сваю работу ў рамках праекта ПРААН. З 2003 года гэта структурнае падраздзяленне юрыдычнага факультэта, аўтарытэтнае і вопытнае, якое ўсё так жа бясплатна, як і раней, аказвае прававое кансультаванне малазабяспечаным грамадзянам. У тым ліку тут ахвотна дапамагаюць студэнтам, навучэнцам, школьнікам. Дапамагаюць такія ж студэнты, але пад наглядам куратараў — юрыстаў са стажам, выкладчыкаў ... Падрабязней »