Архіў катэгорыі : Актуальна

Зерне да зерня — поўная мерня

Сямейныя формы выхавання — варыянт у любым выпадку лепшы. Праўда, уладкаваць у сям’ю сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, атрымліваецца не заўсёды. У асноўным цяжкасці тычацца хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць праблемы са здароўем. — Сёння на дзяржаўным забеспячэнні ў нас знаходзяцца 30 выхаванцаў, трое з якіх адносяцца да дзяцей-сірот, а 27 — да дзяцей, якія засталіся без ... Падрабязней »

У святы і ў будні

Адна з галоўных задач прафсаюзаў — дапамагчы ўсім, каму па-сапраўднаму цяжка. І ў першую чаргу гэта тычыцца дзяцей. Прычым варта адразу заўважыць: падтрымка ім аказваецца не час ад часу, а на працягу ўсяго года. — Дапамога сем’ям і дзецям з’яўляецца важным напрамкам работы прафсаюзных арганізацый усіх узроўняў, такая дапамога аказваецца як у выпадку неабходнасці, так і ў рамках шматлікіх акцый, ... Падрабязней »

Бізнес стартуе ва ўніверсітэце

— Маладзёжнае асяроддзе найбольш актыўна і пазітыўна ўспрымае інавацыі, — гаворыць памочнік генеральнага дырэктара Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ “Палітэхнік” кіруючы дырэктар Стартап цэнтра гэтай навучальнай установы Віталь Мікалаевіч Гмырак, выкладчык універсітэта. — А наша задача — выкарыстаць гэты патэнцыял моладзі, каб падчас вучобы студэнты ці аспіранты маглі стварыць уласны бізнес. Так пачалася наша з Віталем Мікалаевічам размова пра падтрымку маладзёжных прадпрымальніцкіх ... Падрабязней »

Працоўныя канікулы

Штогод у Беларусі ў вольны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне працаўладкоўваюць да 30 тысяч навучэнцаў. Аб гэтым паведаміла Юлія Вітальеўна Давідзенка, намеснік начальніка аддзела арганізацыі дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Яна нагадала, што выдаткі бюджэтных арганізацый на набыццё спецадзення, інвентару, інструменту, матэрыялаў, бланкаў ... Падрабязней »

У добраахвотным, а не прымусовым парадку

У апошнія тыдні мая практычна ва ўсіх школах краіны праходзяць бацькоўскія сходы. Як правіла, ключавой тэмай для абмеркавання падчас іх правядзення становіцца не толькі падвядзенне вынікаў навучальнага года, але і планы на лета. Дакладней, на летні рамонт. Чаго хаваць, сёння дапамога бацькоў у правядзенні касметычных рамонтаў у школе — ужо звычайная практыка. Тым не менш часам на гэтай глебе ўзнікаюць ... Падрабязней »

Адпачынак, работа, выхаванне

Два месяцы адпачынку, што ў хуткім часе чакаюць большасць педагогаў, заўсёды былі падставай для зайздрасці з боку іншых спецыялістаў. Маўляў, гэта вам не стандартныя 24 дні: паспееш і справы неабходныя зрабіць, і адпачыць. Між тым многія з педагогаў і ў гэты час не развітваюцца са сваёй работай. Тым больш што прапаноў для прафесійнай падпрацоўкі дастаткова: загарадныя летнікі заўсёды маюць патрэбу ... Падрабязней »

Бывай, школа! Прывітанне, выдаткі

Нядаўна размаўляла з сяброўкай, у якой сын сёлета заканчвае адзінаццаты клас. Знаёмая падзялілася трывогамі з нагоды блізкіх экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання, расказала і аб расходах на выпускны вечар, апошні званок і іншыя непазбежныя выдаткі. Узгадалі мы і ўласныя выпускныя вечары. Галоўнае адрозненне сучасных выпускных і тых, што праходзілі яшчэ ў часы існавання Савецкага Саюза, у тым, што нам цяжка было ... Падрабязней »

Школа для выхавальнікаў

Лета чакаюць усе. Перш за ўсё, зразумела, дзеля адпачынку. А многія яшчэ і дзеля таго, каб зарабіць, выбіраючы работу дома або за мяжой. Некаторым пры гэтым удаецца спалучыць работу і адпачынак. Напрыклад, тым, хто зможа трапіць у склад педагагічных атрадаў, якія працуюць за мяжой. Канечне, работа выхавальніка ў дзіцячым лагеры патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі і спецыяльных ведаў. Таму і магчымасць атрымаць ... Падрабязней »

Няма ўмоў — няма лагера, ці Чаму не варта “гуляць” у аздараўленне?

Традыцыйныя сустрэчы арганізатараў дзіцячага аздараўлення напярэдадні летняй кампаніі — гэта выдатная магчымасць для кожнага з іх не толькі даведацца пра найбольш актуальныя напрамкі работы, пазнаёміцца з новымі цікавымі распрацоўкамі, але і атрымаць адказы на найбольш актуальныя, а часам і вострыя, неадназначыя пытанні. Сёння мы прадстаўляем вашай увазе падборку такіх пытанняў з месцаў і адказы на іх спецыялістаў рэспубліканскага ўзроўню. У ... Падрабязней »

Лета на карысць — сабе і іншым

290 млрд рублёў — такая сума сёлета выдзелена са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі. Сума, пагадзіцеся, значная, што яшчэ раз пераконвае: на дзяржаўным узроўні пытанне аздараўлення дзяцей па-ранейшаму адно з прыярытэтных. Але ці заўсёды гэтыя сродкі максімальна эфектыўна працуюць менавіта на пастаўленую задачу — аздараўленне школьнікаў? Ці магчыма іх больш рацыянальнае выкарыстанне — праз аптымізацыю дзейнасці ... Падрабязней »