“Сітуацыя са злоўжываннем алкаголю ў Беларусі паступова паляпшаецца”, — сцвярджаюць медыкі. Не магу з імі не пагадзіцца, бо і я, і мае блізкія ды знаёмыя, з якімі даводзілася гутарыць на гэтую тэму, нязменна сыходзімся на тым, што п’яных на вуліцах цяпер бачым не так часта, як гэта было, напрыклад, у 90-я. Назіранне, канечне, не мае навуковай базы, але ў спецыялістаў ёсць ... Падрабязней »
Архів тега: дзеці
Шведскі стол у школе: неабходнасць ці жаданне?
Галоўная задача школьнай сталовай — забяспечыць навучэнцаў збалансаваным харчаваннем і тым самым умацаваць іх здароўе. Усе патрабаванні, якія сёння прад’яўляюцца да арганізацыі школьнага харчавання па захаванні санітарна-гігіенічных норм, накіраваны менавіта на гэта. Але ці магчыма навучыць саміх дзяцей адказна ставіцца да свайго рацыёну, як прывіць ім правільныя звычкі? Па сутнасці, менавіта на гэта накіравана арганізацыя харчавання па сістэме шведскага стала. У ... Падрабязней »
Здаровы рацыён: навучыцца і навучыць
Карысна, смачна, бяспечна — здаецца, усё проста. Але толькі здаецца, асабліва калі гаворка ідзе пра харчаванне дзяцей. Карыснае ім часта здаецца нясмачным, а смачным яны лічаць тое, што зусім не карысна ці ўвогуле небяспечна для здароўя. Над тым, каб прывесці ў гармонію ўсе названыя складнікі і пры гэтым захаваць натуральныя і санітарныя нормы, працуюць арганізатары харчавання, дыетолагі, кухары, навукоўцы. Змены адбываюцца ... Падрабязней »
Не проста дакумент
Канвенцыя аб правах дзіцяці — асноўны міжнародна-прававы дакумент, прысвечаны шырокаму колу правоў дзіцяці. Прычым дакумент гэты апрабаваны часам — сёлета канвенцыі спаўняецца 30 гадоў. Пра тое, як працуе Канвенцыя аб правах дзіцяці, колькі дзяржаў і як яе рэалізоўваюць, як будзе адзначацца важная дата, “Настаўніцкай газеце” расказала Габрыэла Акімава, намеснік прадстаўніка Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі. ЮНІСЕФ, нагадаю, — адзін ... Падрабязней »
Сям’я цаны не мае
Няма лепшага жыцця для дзіцяці, чым жыццё ў роднай, поўнай, здаровай сям’і з братамі і сёстрамі. Сям’я — гэта дом, сям’я — гэта абарона, сям’я — гэта найвялікшая каштоўнасць. Хаця, канечне, бывае па-рознаму, і калі дзіця жыве не ў поўнай, не ў роднай, не ў самай добранадзейнай сям’і, дзяржава, грамадства могуць і павінны (не пабаюся гэтага слова) даць кожнаму малому ... Падрабязней »
На здаровай хвалі
Захаванне жыцця і здароўя дзяцей — найвялікшая і найважнейшая задача дарослых. Напярэдадні самых вялікіх і самых працяглых школьных канікул вельмі дарэчы пагаварыць пра гэта, у тым ліку пра прафілактыку дзіцячага траўматызму. Яго паказчык зніжаецца, але, у параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы, ЗША, застаецца ў Беларусі даволі высокім. Працаваць над паляпшэннем сітуацыі неабходна пастаянна, без канікул і выхадных дзён. — Самае ... Падрабязней »
Цуда-горад
Як дзяцей вучаць кіраваць эмоцыямі, а бацькоў — разумець дзяцей Псіхалагічнае і эмацыянальнае развіццё дзіцяці пачынаецца з сям’і. Важным складнікам гарманічнага развіцця малышоў з’яўляецца атмасфера, у якой яны выхоўваюцца. Калі дома стварыць сітуацыю камфорту не атрымліваецца, на дапамогу прыходзяць псіхолагі і адукацыйныя псіхалагічныя групы. Пра тое, як важна разумець дзяцей, заўважаць іх эмоцыі і ўмець імі правільна распараджацца, расказвае аўтар ... Падрабязней »
У хованкі з ценем
Псіхіка — гэта вельмі складаная для разумення і ўвогуле непрадказальная з’ява. Нават дарослы і на першы погляд псіхалагічна ўстойлівы чалавек ніколі не можа спрагназаваць, якімі будуць яго паводзіны, калі баланс унутраных сіл і эмоцый парушыцца. З дзіцячым светаўспрыманнем усё намнога складаней. Здаровае дзіця за перыяд дзяцінства перажывае 6 крызісаў. І вельмі важна, каб падчас кожнага з іх яно ведала, да ... Падрабязней »
У кожнай праблемы сваё ІМЯ
Вострыя сацыяльныя праблемы ў адзіночку рэдка калі вырашаюцца. Для таго каб справіцца з рэальна існуючым недахопам, неабходна, каб працавала каманда. Прыемна, што ў нас такія людзі ёсць, і важна, што яны насамрэч вырашаюць праблемы, а не ствараюць бачнасць. Сацыяльная платформа “Імёны” ўзнікла крыху больш чым 2 гады назад і дапамагае фондам і грамадскім арганізацыям развіваць тыя ініцыятывы, якія здольны не ... Падрабязней »
Жыць і не зламацца
З усіх хвароб, якія афіцыйна адносяць да рэдкіх, недасканалы астэагенез з’яўляецца самай частай. І нават калі пастаўлены дакладны дыягназ, абсалютнага лячэння ўсё роўна не існуе. Тых, хто пакутуе на недасканалы астэагенез, называюць крыштальнымі людзьмі — адзін няправільны рух, і яны могуць “зламацца”. Згодна са статыстыкай, у краіне гэтае захворванне сустракаецца з частатой 1 выпадак на 10—20 тысяч нованароджаных, а значыць, ... Падрабязней »