Архів тега: дзеці

Лепшых лічаць па восені

Па традыцыі падвядзенне вынікаў летняга аздараўлення праходзіць глыбокай восенню, калі ўсё падлічана, асэнсавана і падсумавана. Не так даўно сталі вядомы і пераможцы Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер, у тым ліку ў намінацыі на лепшую арганізацыю харчавання. Усяго намінацый, нагадаю, пяць. Але гэтая, харчовая, уваходзіць у лік тых трох, з якіх конкурс і пачынаўся ў 2009 годзе, калі яго пачалі ... Падрабязней »

Недакарміць школу: няўжо камусьці выгадна эканоміць на дзецях?

Штогод на арганізацыю школьнага харчавання дзяржавай выдзяляецца каля 130 млн рублёў. Сума вялікая, і яна магла б забяспечыць усіх без выключэння школьнікаў бездакорным меню і якаснымі абедамі. Тым не менш у сістэме арганізацыі харчавання нават на этапе планавання шмат недахопаў, пазбаўляцца якіх, на жаль, ніхто не спяшаецца. Якія меры неабходна прыняць, каб харчаванне навучэнцаў адпавядала прынятым стандартам? Ці магчыма ўвогуле ... Падрабязней »

Аплата ў дзвюх паралелях

Электронныя плацяжы даўно ўвайшлі ў нашу штодзённую рэальнасць. З гэтага навучальнага года бацькі мінскіх школьнікаў і за гарачае харчаванне плацяць з дапамогай банкаўскіх пластыкавых карт праз АРІП. А частка мам і татаў не першы год знаёма з электроннай аплатай харчавання, бо іх дзеці маюць карты навучэнцаў. Як гэтыя паралельна існуючыя сістэмы аплаты паказалі сябе? Якія нюансы карыстання імі высветліліся за ... Падрабязней »

Чатыры правілы бяспекі

З грашамі не жартуюць, а без іх — тым больш. З гэтым крыху іранічным назіраннем можна цалкам пагадзіцца, бо недахоп грашовых сродкаў заўсёды цягне за сабой шматлікія праблемы, тады як фінансавая “падушка бяспекі” здольная ў значнай ступені забяспечыць кожнаму з нас жыццёвую самастойнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Між тым атрымліваць прыстойныя даходы — яшчэ не значыць мець высокі ўзровень ... Падрабязней »

Без варыянта “за кампанію”

Рэалізаваць сябе ў жыцці без па-сапраўднаму любімай справы немагчыма, таму пытанне выбару прафесіі было актуальным заўсёды. Аднак прыняць канчатковае рашэнне няпроста. Варыянтаў шмат, і, каб не зрабіць памылку, важна правесці неабходную падрыхтоўку — атрымаць аб’ектыўную інфармацыю аб спецыфіцы будучай прафесіі, а таксама рэальна супаставіць свае магчымасці і жаданні. — Павышаны інтарэс да выбару будучай прафесіі ў большай ступені назіраецца ў ... Падрабязней »

Шансы ёсць заўсёды

Усім бацькам хочацца, каб іх дзеці заўсёды ўсміхаліся і былі шчаслівыя, але, на жаль, так атрымліваецца не заўсёды. Калі маленькаму чалавеку ставяць страшны дыягназ, у дом прыходзіць бяда. І каб перамагчы хваробу, могуць спатрэбіцца значныя сродкі, якіх часта няма. Тады адзінае, што застаецца, — гэта шукаць падтрымку сярод нераўнадушных людзей, у прыватнасці праз Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям “Шанс”, які ... Падрабязней »

Зерне да зерня — поўная мерня

Сямейныя формы выхавання — варыянт у любым выпадку лепшы. Праўда, уладкаваць у сям’ю сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, атрымліваецца не заўсёды. У асноўным цяжкасці тычацца хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць праблемы са здароўем. — Сёння на дзяржаўным забеспячэнні ў нас знаходзяцца 30 выхаванцаў, трое з якіх адносяцца да дзяцей-сірот, а 27 — да дзяцей, якія засталіся без ... Падрабязней »

У святы і ў будні

Адна з галоўных задач прафсаюзаў — дапамагчы ўсім, каму па-сапраўднаму цяжка. І ў першую чаргу гэта тычыцца дзяцей. Прычым варта адразу заўважыць: падтрымка ім аказваецца не час ад часу, а на працягу ўсяго года. — Дапамога сем’ям і дзецям з’яўляецца важным напрамкам работы прафсаюзных арганізацый усіх узроўняў, такая дапамога аказваецца як у выпадку неабходнасці, так і ў рамках шматлікіх акцый, ... Падрабязней »

Працоўныя канікулы

Штогод у Беларусі ў вольны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне працаўладкоўваюць да 30 тысяч навучэнцаў. Аб гэтым паведаміла Юлія Вітальеўна Давідзенка, намеснік начальніка аддзела арганізацыі дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Яна нагадала, што выдаткі бюджэтных арганізацый на набыццё спецадзення, інвентару, інструменту, матэрыялаў, бланкаў ... Падрабязней »

Адпачынак, работа, выхаванне

Два месяцы адпачынку, што ў хуткім часе чакаюць большасць педагогаў, заўсёды былі падставай для зайздрасці з боку іншых спецыялістаў. Маўляў, гэта вам не стандартныя 24 дні: паспееш і справы неабходныя зрабіць, і адпачыць. Між тым многія з педагогаў і ў гэты час не развітваюцца са сваёй работай. Тым больш што прапаноў для прафесійнай падпрацоўкі дастаткова: загарадныя летнікі заўсёды маюць патрэбу ... Падрабязней »