Архів тега: дзеці

Школа і наркотыкі: гаварыць нельга маўчаць

Бягучы год пачаўся з шэрага паведамленняў аб смерці падлеткаў з-за ўжывання псіхатропных рэчываў — спайсаў, марак. Бяда, здаецца, прыйшла знянацку, а насамрэч наспявала доўга і планамерна: і з-за даступнасці псіхатропаў, і з-за недаацэньвання многімі маштабаў праблемы, і з-за боязі бацькоў, школы, грамадскасці ў цэлым гаварыць пра гэта. У адносінах да апошняга ў нас, дарэчы, ёсць асобная гісторыя. Летам у рэдакцыю ... Падрабязней »

Сямейны капітал: каму, калі і на якіх умовах?

Нягледзячы на пэўнае паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў апошнія гады, па-ранейшаму колькасць народжаных у краіне меншая за колькасць памерлых. Таму нядзіўна, што тэма стымулявання нараджальнасці ў краіне застаецца адной з самых актуальных. Адным з дзейсных механізмаў у гэтай сферы многія спецыялісты называюць сямейны капітал. Яшчэ зусім нядаўна ідэю ўвядзення такога механізма толькі абмяркоўвалі. Сёння ж ужо дакладна вядома: сямейнаму капіталу ў ... Падрабязней »

Казка для Паўлінкі, або Шчасце, калі дзеці нараджаюцца ў сэрцы

Выхаванне дзяцей — працэс вельмі адказны і сур’ёзны. Няма сэнсу ўтойваць, што ёсць тыя, для каго з’яўленне дзіцяці на свет як пакаранне. У нежаданых дзяцей, як правіла, лёс несуцяшальны. Але, на шчасце, сярод нас ёсць сем’і, здольныя перапісаць такія гісторыі, бо для іх дзеці — гэта шчасце і падарунак ад Бога. Прыкладам такой сям’і з’яўляюцца бацькі пяцярых дзяцей, вядомы кінаакцёр, ... Падрабязней »

Збегчы з сям’і — збегчы ад праблемы?

Самай дзейснай прафілактычнай работай з’яўляецца тая, што была праведзена загадзя. Але вопыт паказвае, што працаваць на апярэджанне ўмеюць далёка не ўсе бацькі і настаўнікі. Як і не кожны разумее і адчувае, на якім этапе прафілактычна-выхаваўчай работы важна не перабольшыць. Здараецца, што гіперапека, псіхалагічныя траўмы прымушаюць дзяцей збягаць ад праблем на вуліцу, хавацца ў падвалах. Каб убачыць, праз што праходзяць, куды ... Падрабязней »

Я не спецыяліст, я толькі вучуся…

Яшчэ ў 2011 годзе спецыялістам па ахове дзяцінства краіны былі прапанаваны да работы чатыры стандарты па ахове дзяцінства. Гэта зацверджаныя алгарытмы дзеянняў спецыялістаў, якія змяшчаюць якасныя і колькасныя паказчыкі эфектыўнасці работы, часавыя выдаткі, крытэрыі, неабходныя для прыняцця рашэнняў. Прычым гэта не дадатковыя этапы работы. Гэта тое ж, што спецыялісты на месцах робяць штодня, але на якасна іншым узроўні. Па меркаванні ... Падрабязней »

“Выратоўвае толькі разуменне таго, што ім там добра”

Не так даўно ў краіне, можна сказаць, адбыўся прэцэдэнт: аддзел адукацыі выступіў з іскам да другога аддзела адукацыі. “Прадметам” жа спрэчкі стала… дзіця. Дакладней, магчымасць усынаўлення гэтага дзіцяці. Дзве сям’і з розных раёнаў, а разам з тым і два аддзелы адукацыі, спорту і турызму па месцы іх жыхарства спрачаліся: у каго першаснае права на ўсынаўленне дзіцяці. Асаблівасць жа сітуацыі ў ... Падрабязней »

18 — і ў інтэрнат для састарэлых?

Год назад у трыццацігадовай Лёлі з’явілася мара: адправіцца ў круіз праз Швецыю, краіны Балтыі. І яна гэтую мару здзейсніла. Зараз збірае грошы на наступнае падарожжа, бо ў яе ёсць мэта — паглядзець свет. Што тут дзіўнага? Хіба толькі тое, што Лёля — інвалід з дзяцінства і з самага свайго паўналецця жыве ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. Зрэшты, і да ... Падрабязней »

Дом для асаблівых дзяцей: дзе ён? які ён?

Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў замяшчальных сем’ях выхоўваюцца не так часта. Бо ў іх выхаванні ўзнікаюць асаблівыя праблемы, узяць на сябе якія наважыцца далёка не кожны. Але ж вырашыць іх або хоць бы ў пэўнай ступені выправіць сітуацыю можна. Пра гэта мы папрасілі паразважаць нашых сённяшніх гераінь. Першая з іх — педагог-псіхолаг з вопытам практычнай работы, у тым ліку ... Падрабязней »

Тэхагляд — раз у паўгода, або Бяспечны падвоз

Школьныя аўтобусы на дарогах — яркая прыкмета нашага часу, характэрная для многіх рэгіёнаў Беларусі. Прычым аптымізацыя ўстаноў адукацыі патрабуе ўсё большай колькасці такіх машын: падвоз дзяцей з вёсак, дзе закрыліся школы, — з’ява непазбежная. Так, летась у рамках праграмы “Школьны аўтобус”, якую падтрымлівае адзін з беларускіх банкаў, у кожную вобласць нашай краіны паступілі па 10 аўтобусаў. Сёлета адбыліся новыя пастаўкі. ... Падрабязней »

Ранцы — лягчэй, піца — радзей

Не так даўно, гаворачы пра падрыхтоўку да новага навучальнага года, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Маскевіч адзначыў, што адна з галоўных задач сучасных устаноў адукацыі — захаванне здароўя навучэнцаў. Зразумела, што ў вырашэнні гэтай задачы задзейнічаны ўсе — і бацькі, і педагогі, і медыкі. Так, пастанова Міністэрства аховы здароўя № 63, прынятая гэтым летам, уносіць шэраг змяненняў у санітарныя ... Падрабязней »