Будучыя выпускнікі шукаюць работу з найбольш выгаднымі для сябе ўмовамі, тыя, каму яшчэ далёка да выпуску, — магчымасць падзарабіць, а калі пашанцуе — работу, што дазволіць набыць практычныя навыкі па спецыяльнасці. Міні-кірмаш вакансій, які прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, пацвердзіў, што такіх жадаючых вельмі многа. У фае галоўнага корпуса ўніверсітэта, дзе быў арганізаваны кірмаш, мы сустрэлі навучэнцаў розных курсаў, якія ... Падрабязней »
“Трэсліся рукі і моцна білася сэрца”:
першы вопыт работы ў школе, размеркаванне і надзеі студэнтаў Другой хвалюючай падзеяй пасля паступлення ва ўніверсітэт для кожнага студэнта з’яўляецца размеркаванне. На мінулым тыдні ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка пра тое, куды паедуць на работу, даведаліся 682 выпускнікі, якія атрымлівалі адукацыю за кошт рэспубліканскага бюджэту. Ці задаволены маладыя спецыялісты тым, дзе будуць працаваць? І ці задаволены выбарам ... Падрабязней »
Асоба ў сучасным свеце: псіхалагічны погляд
На мінулым тыдні ў Інстытуце псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Псіхалогія развіцця асобы ў сучасным свеце”, якая сабрала больш чым 140 удзельнікаў з 19 універсітэтаў Беларусі, Расіі, Украіны і Узбекістана. Чаму баяцца дзеці? Канферэнцыя праводзілася ў рамках Міжнароднага форуму студэнцкай навукі “Студэнцкая навука — інавацыйны патэнцыял будучыні”. Да ўдзелу ў ёй былі запрошаны навучэнцы ... Падрабязней »
Пайсці ў ІТ і там застацца
Штогод вясной адзін з беларускіх парталаў праводзіць даследаванне рынку працы ў беларускім сегменце IT. Аналіз робіцца для таго, каб сабраць аб’ектыўную інфармацыю аб тэндэнцыях у сектары высокіх тэхналогій. Мінулы год для камп’ютарнай індустрыі быў асаблівым: з-за пандэміі многія праграмісты працавалі аддалена. Калі спачатку такая форма работы была нязвыклай, то сёння аддаленка — ідэальны фармат не толькі для работы, але і ... Падрабязней »
У зоне асаблівай увагі
Рэспубліканскі праект “Апрабацыя мадэлі праграмна-метадычнага забеспячэння арганізацыі псіхалагічнай дапамогі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі” быў распрацаваны для таго, каб навучальныя ўстановы, у тым ліку сацыяльна-педагагічныя цэнтры, маглі знайсці новыя падыходы ў арганізацыі псіхалагічнай службы. Услед за Валожынскім і Смаргонскім раёнамі ўдзельнікам праекта стаў Партызанскі раён Мінска, які ўжо сёння на некалькі крокаў апярэдзіў іншыя рэгіёны: рэалізацыя ідэі праз стварэнне занальных ... Падрабязней »
Работа з педагогамі — неабходны кірунак дзейнасці псіхолагаў
Аказанне псіхалагічнай дапамогі, акрамя экстраннага дыялогу з кожным, хто знаходзіцца ў вострым стане, павінна быць пастаянным, да моманту стабілізацыі, і будавацца на дакладных, эфектыўных методыках. Гэта асабліва важна для педагогаў-псіхолагаў устаноў адукацыі. Каб вывесці сістэму псіхалагічнай дапамогі на новы, больш дасканалы ўзровень, у краіне быў распрацаваны эксперыментальны праект “Апрабацыя мадэлі праграмна-метадычнага забеспячэння арганізацыі псіхалагічнай дапамогі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”. ... Падрабязней »
Замяшчальныя як родныя. І высокапрафесійныя
Не так даўно Гомельскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам адзначыў сваё 20-годдзе. Нямала складаных дзіцячых лёсаў убачылі за гэты час супрацоўнікі СПЦ. І не проста ўбачылі, канечне, — дапамаглі гэтым дзецям. Лепшае ж, што можна зрабіць для дзяцей, якія аказаліся без апекі, — даць ім магчымасць гадавацца ў сем’ях. У родных, калі бацькі змаглі выправіцца, або ў замяшчальных, якія для многіх хлопчыкаў ... Падрабязней »
За межамі дазволенага: навучыць дзяцей верыць і давяраць
Праект “Дом разумення” — адна з найбольш значных ініцыятыў для нашай краіны. Яна з’яўляецца беларускім аналагам скандынаўскай мадэлі “Барнахюс” (“Дом дзіцяці”), у якой пацярпеламу ад гвалту малышу ці падлетку аказваецца поўны комплекс паслуг, пачынаючы ад падрыхтоўкі і правядзення следчага апытання і заканчваючы рэабілітацыяй. Сёння, дзякуючы падтрымцы і партнёрству сацыяльна-педагагічных цэнтраў і ўстаноў адукацыі, у нашай краіне функцыянуе сетка дружалюбных да дзяцей ... Падрабязней »
Аб’яднацца, навучыцца — дапамагчы
Гаворачы аб ролі сацыяльна-педагагічных цэнтраў у рабоце па псіхалагічнай, сацыяльнай, педагагічнай падтрымцы бацькоў, дзяцей і спецыялістаў, мы разумеем, што СПЦ працуюць у гэтых кірунках не ў адзіночку. Ёсць яшчэ нямала зацікаўленых арганізацый, якія дапамагаюць сем’ям, падлеткам, абараняюць правы і законныя інтарэсы дзяцей, таму важна аб’яднаць гэтыя намаганні. Не менш важна каардынаваць работу сацыяльнапедагагічных цэнтраў і ўстаноў адукацыі, падтрымліваць іх метадычна, ... Падрабязней »
З даверам і дапамогай
Пасля змен, якія закранулі дзейнасць сацыяльна-педагагічных цэнтраў, у структуры СПЦ Кастрычніцкага раёна Магілёва з’явіўся аддзел прафілактыкі і комплекснай рэабілітацыі. На якіх прынцыпах заснавана яго работа? Як будуецца дыялог з бацькамі і дзецьмі? Асноўны напрамак дзейнасці аддзела — работа з непаўналетнімі, у дачыненні да якіх камісіі па справах непаўналетніх Магілёва і Магілёўскай вобласці прынялі рашэнне аб правядзенні комплекснай рэабілітацыі. Аддзел пачаў сваю ... Падрабязней »