Пяцьдзясят сем з паловай тысяч дзяцей плануецца аздаравіць сёлета ў Мінскай вобласці, а гэта каля 42% ад агульнай колькасці навучэнцаў Міншчыны (у сярэднім па краіне гэтая лічба складае менш чым 40%). “У вобласці дзейнічаюць 25 лагераў кругласутачнай формы знаходжання, — гаворыць намеснік начальніка аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Анатольеўна Цвірко. — Толькі пяць з іх не ... Падрабязней »
“5 дзён лагераў”, ці Як прыцягнуць педагогаў на работу ў летніку?
Днямі давялося быць сведкай адной размовы. Знаёмыя педагогі абмяркоўвалі будучы адпачынак — якая тэма можа быць больш актуальнай напрыканцы вясны? Планы, надзеі, мары… І — “пяць дзён лагераў”. Менавіта так між сабой педагогі называюць абавязак адпрацаваць пяць дзён у прышкольным летніку. Не вельмі прыемныя асацыяцыі гэтага выразу тут зусім невыпадковыя: штогод жадаючых працаваць у прышкольным летніку ўстановы, мякка кажучы, няшмат, ... Падрабязней »
Лета, адпачынак, трэніроўкі… Як гэта ўдаецца сумяшчаць?
Юныя спартсмены, таксама як і дарослыя, не жадаюць падчас канікулаў губляць спартыўную форму. І, канечне, гэтага зусім не жадаюць іх трэнеры. Трэніровачны працэс не церпіць доўгіх перапынкаў, таму і едуць выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ у спецыялізаваныя спартыўна-аздараўленчыя лагеры. Зразумела, для кожнага віду спорту патрэбна належная матэрыяльна-тэхнічная база, спартыўны інвентар i абсталяванне, ды і расклад жыцця ў хлопцаў і дзяўчат, якія ... Падрабязней »
Конкурс — 3-4 чалавекі на месца
Міжнародныя лінгвістычныя лагеры ў сённяшнім інтэрнацыянальным свеце — справа надзвычай папулярная. Яно і нядзіўна. У плане развіцця вуснага маўлення тыдзень-два ў такім летніку часам даюць значна больш, чым месяцы заняткаў у аўдыторыі. Сёння і Беларусь далучылася да гэтага руху: такі напрамак пры арганізацыі аздараўлення імкнуцца развіваць многія — дзяржаўныя ўстановы і грамадскія арганізацыі. Аднак ці заўсёды ўдаецца дасягнуць жаданага выніку? ... Падрабязней »
У адной звязцы
Выхаваўчыя магчымасці аздараўленчага лагера бязмежныя. Часовыя дзіцячыя аб’яднанні, якія фарміруюцца ў летніках, закладваюць трывалы і надзейны падмурак для фарміравання ў дзіцяці станоўчых жыццёвых установак, лідарскіх якасцей. Але гэта магчыма толькі пры адной умове: граматнай пабудове выхаваўчага працэсу, які грунтуецца не толькі на практычным вопыце спроб і памылак, але і мае навукова-метадычнае абгрунтаванне. Менавіта для таго, каб спалучыць навуку і практыку, ... Падрабязней »
Кругласутачны — раз у тыдзень, дзённы — у 10 дзён
Санітарна-эпідэміялагічная служба да надыходзячага летняга сезона адносіцца з пэўнай асцярогай. І гэтаму ёсць тлумачэнне. У краіне вельмі актывізавалася вірусная кішэчная інфекцыя. Па словах спецыялістаў службы, эпідабстаноўка захворванняў на кішэчную інфекцыю вельмі нядобранадзейная. У такіх умовах захаванне норм і правіл санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму ў аздараўленчых арганізацыях — адна з галоўных умоў паспяховага правядзення летняй аздараўленчай кампаніі. Якія меры дапамогуць арганізатарам летняга аздараўлення ... Падрабязней »
Сёння — вучань, заўтра — фінансіст
Чаму вучаць у школе? Адказ на гэтае пытанне мы ўсе памятаем са старой дзіцячай песенькі: літары розныя пісаць, аднімаць і памнажаць… А сёння ў школе вучаць і фінансавай граматнасці. Як, напрыклад, гэта робяць у сярэдняй школе № 18 Брэста. Тут ужо не першы месяц дзейнічае клуб фінансавай граматнасці для навучэнцаў 9-10 класаў. Аб рабоце клуба мы папрасілі расказаць яго кіраўніка, ... Падрабязней »
Плата па працы
Неяк ехала ў гарадскім аўтобусе і выпадкова пачула размову двух хлопцаў гадоў па 15-16. “Ну, ты разумееш, — узрушана гаварыў адзін, — адпрацаваў цэлы месяц, а заплацілі ў тры разы менш, чым абяцалі. І што цяпер рабіць? Ніякіх жа папер няма”. “А я на канікулах у знаёмых працаваў на фірме, добра зарабіў, цяпер пры грашах”, — падзяліўся другі. Сучасныя падлеткі ... Падрабязней »
Асабістая эканоміка для вучняў
Школа як пачатковая прыступка фінансавай граматнасці. Ці магачыма такое? Канечне, упэўнены ў Пінску, таму і заняліся справай усур’ёз, узяўшыся за рэалізацыю інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі стварэння крэатыўнага адукацыйнага асяроддзя па павышэнні фінансавай граматнасці вучняў” у трох навучальных установах горада: сярэдняй школе № 3, гімназіі № 3 імя В.З.Каржа і Ліцэі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Што прадугледжвае праект, дзеля чаго задуманы, чаму ... Падрабязней »
Бізнес-план за школьнай партай
“Мэта без плана — толькі мара” — сцвярджае вядомая мудрасць. А не менш вядомы дэвіз прадпрымальніка заклікае “вырабляць толькі тое, што патрабуюць рынак і пакупнік”. Ісціны не новыя, але для кагосьці могуць стаць паваротным пунктам у жыцці, прымусяць задумацца над магчымасцю адкрыцця ўласнага бізнесу. Тады з’явяцца і ідэя, план, а дакладней, бізнес-план, і стратэгія развіцця. Але спачатку, зразумела, трэба набыць ... Падрабязней »