Архіў катэгорыі : Актуальна

За межамі дазволенага: навучыць дзяцей верыць і давяраць

Праект “Дом разумення” — адна з найбольш значных ініцыятыў для нашай краіны. Яна з’яўляецца беларускім аналагам скандынаўскай мадэлі “Барнахюс” (“Дом дзіцяці”), у якой пацярпеламу ад гвалту малышу ці падлетку аказваецца поўны комплекс паслуг, пачынаючы ад падрыхтоўкі і правядзення следчага апытання і заканчваючы рэабілітацыяй. Сёння, дзякуючы падтрымцы і партнёрству сацыяльна-педагагічных цэнтраў і ўстаноў адукацыі, у нашай краіне функцыянуе сетка дружалюбных да дзяцей ... Падрабязней »

Аб’яднацца, навучыцца — дапамагчы

Гаворачы аб ролі сацыяльна-­педагагічных цэнтраў у рабоце па псіхалагічнай, сацыяльнай, педагагічнай падтрымцы бацькоў, дзяцей і спецыялістаў, мы разумеем, што СПЦ працуюць у гэтых кірунках не ў адзіночку. Ёсць яшчэ нямала зацікаўленых арганізацый, якія дапамагаюць сем’ям, падлеткам, абараняюць правы і законныя інтарэсы дзяцей, таму важна аб’яднаць гэтыя намаганні. Не менш важна каардынаваць работу сацыяльна­педагагічных цэнтраў і ўстаноў адукацыі, падтрымліваць іх метадычна, ... Падрабязней »

З даверам і дапамогай

Пасля змен, якія закранулі дзейнасць сацыяльна-педагагічных цэнтраў, у структуры СПЦ Кастрычніцкага раёна Магілёва з’явіўся аддзел прафілактыкі і комплекснай рэабілітацыі. На якіх прынцыпах заснавана яго работа? Як будуецца дыялог з бацькамі і дзецьмі? Асноўны напрамак дзейнасці аддзела — работа з непаўналетнімі, у дачыненні да якіх камісіі па справах непаўналетніх Магілёва і Магілёўскай вобласці прынялі рашэнне аб правядзенні комплекснай рэабілітацыі. Аддзел пачаў сваю ... Падрабязней »

Спецыяльна для сацыяльных. Педагогаў і работнікаў

Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій — адзін з самых маладых у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, сёлета яму спаўняецца 30 гадоў. Жыве і развіваецца ён пад дэвізам “Спяшайцеся рабіць дабро”, рыхтуе спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай сферы, актыўнічае ў грамадскім жыцці. Пра гэта і многае іншае мы папрасілі расказаць дэкана факультэта, кандыдата педагагічных навук, а з нядаўняга часу і лаўрэата высокай узнагароды — медаля “За працоўныя заслугі” Веру ... Падрабязней »

“Гвалт і агрэсія ў школе — гэта наступствы выхавання дзяцей у сям’і”

Сёння ў беларускім заканадаўстве не замацавана такое азначэнне, як булінг. Адпаведна, і адказнасці за ганенне таксама не існуе. Тым не менш у шэрагу законаў згадваюцца прыметы, якія можна аднесці да азначэння булінгу. А значыць, прыцягнуць агрэсара да адказнасці хоць і складана, але магчыма. Што тычыцца булінгу, ці ганення, то гэта існавала заўсёды, нават у школьныя часы нашых бацькоў. Іншая справа, ... Падрабязней »

Паспрабаваць, каб не памыліцца

Скончыць школу, маючы на руках не толькі атэстат, але і пасведчанне аб прафесійнай падрыхтоўцы, разрад ці катэгорыю, калі гэта прадугледжвае спецыяльнасць, або проста карысныя навыкі, дарагога варта. Такую магчымасць вучням базавых класаў даюць аддзяленні дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі. У любым выпадку — зразумець, што табе падыходзіць, а што — не, лепш да заканчэння школы. Канкрэтныя планы, асэнсаванне сваіх магчымасцей і схільнасцей значна ... Падрабязней »

Пернікі-цукеркі, або Як завабіць пакупніка

Калі верыць даследаванню адной з буйных кампаній, што спецыялізуецца на аналізе рытэйла, больш чым 70% пакупак не плануюцца загадзя, а рашэнні аб 35% тых, што былі запланаваны, могуць змяніцца ў магазіне. Сёння існуе многа спосабаў паўплываць на тое, што купіць кліент у супермаркеце, а значыць, навязаць тавар. Частка працэсу маркетынгу, якая вызначае методыку продажу, называецца мерчандайзінг. А за тое, на ... Падрабязней »

Як сумясціць прыгожае з карысным

Шырока распаўсюджана меркаванне, што лепшыя вынікі прыносіць работа, якая супадае з захапленнем, хобі. Не скажу, што ўпэўнена ў стапрацэнтнай праўдзівасці гэтага сцвярджэння, але такое, канечне, бывае. Школьная бізнес-кампанія “Кветкавы рай”, якая ўжо некалькі гадоў дзейнічае ў Беражноўскай сярэдняй школе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, з’яўляецца добрым прыкладам. Школьны бізнес удала сумяшчае практычнае навучанне асновам прадпрымальніцтва з добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі. — Школьны двор — гэта ... Падрабязней »

Калі чакаць няма часу

Генетычныя нейрамышачныя захворванні — гэта вялікая група хвароб, у аснове якіх ляжыць паражэнне нервова-мышачнага апарату: чалавеку складана кантраляваць рухі, мышачная слабасць нарастае. Як вынік — самастойна хадзіць, глытаць і дыхаць становіцца немагчыма. Сярод нейрамышачных захворванняў самым вядомым, тым, што ва ўсіх на слыху, з’яўляецца спінальная мышачная атрафія. Сёння ў нашай краіне як мінімум 86 дзяцей і 41 дарослы са СМА ... Падрабязней »

Анлайн і рэальна

Навагоднія ёлачкі растуць не толькі ў лесе, і ўпрыгожваюць іх не толькі дома, у школах і дзіцячых садах. Яны з’яўляюцца таксама на плошчах, у дварах і парках. Адна з такіх упрыгожаных ёлак традыцыйна радуе дзяцей і дарослых у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага ў Мінску. Сёлета менавіта тут Беларускі дзіцячы фонд вырашыў пачаць рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Нашы сэрцы — ... Падрабязней »