Выхаваўчыя магчымасці аздараўленчага лагера бязмежныя. Часовыя дзіцячыя аб’яднанні, якія фарміруюцца ў летніках, закладваюць трывалы і надзейны падмурак для фарміравання ў дзіцяці станоўчых жыццёвых установак, лідарскіх якасцей. Але гэта магчыма толькі пры адной умове: граматнай пабудове выхаваўчага працэсу, які грунтуецца не толькі на практычным вопыце спроб і памылак, але і мае навукова-метадычнае абгрунтаванне. Менавіта для таго, каб спалучыць навуку і практыку, ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Актуальна
Сёння — вучань, заўтра — фінансіст
Чаму вучаць у школе? Адказ на гэтае пытанне мы ўсе памятаем са старой дзіцячай песенькі: літары розныя пісаць, аднімаць і памнажаць… А сёння ў школе вучаць і фінансавай граматнасці. Як, напрыклад, гэта робяць у сярэдняй школе № 18 Брэста. Тут ужо не першы месяц дзейнічае клуб фінансавай граматнасці для навучэнцаў 9-10 класаў. Аб рабоце клуба мы папрасілі расказаць яго кіраўніка, ... Падрабязней »
Асабістая эканоміка для вучняў
Школа як пачатковая прыступка фінансавай граматнасці. Ці магачыма такое? Канечне, упэўнены ў Пінску, таму і заняліся справай усур’ёз, узяўшыся за рэалізацыю інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі стварэння крэатыўнага адукацыйнага асяроддзя па павышэнні фінансавай граматнасці вучняў” у трох навучальных установах горада: сярэдняй школе № 3, гімназіі № 3 імя В.З.Каржа і Ліцэі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Што прадугледжвае праект, дзеля чаго задуманы, чаму ... Падрабязней »
Бізнес-план за школьнай партай
“Мэта без плана — толькі мара” — сцвярджае вядомая мудрасць. А не менш вядомы дэвіз прадпрымальніка заклікае “вырабляць толькі тое, што патрабуюць рынак і пакупнік”. Ісціны не новыя, але для кагосьці могуць стаць паваротным пунктам у жыцці, прымусяць задумацца над магчымасцю адкрыцця ўласнага бізнесу. Тады з’явяцца і ідэя, план, а дакладней, бізнес-план, і стратэгія развіцця. Але спачатку, зразумела, трэба набыць ... Падрабязней »
Адзінокім прадастаўляецца інтэрнат
Дэфіцыт педагогаў таго ці іншага профілю ў большай ці меншай ступені ёсць практычна ва ўсіх рэгіёнах. Сярод найбольш запатрабаваных — дашкольнікі, матэматыкі, фізікі… Заявак на такіх спецыялістаў на адпаведных факультэтах устаноў адукацыі, як правіла, больш, чым гэтых самых будучых спецыялістаў. Што могуць у адпаведнасці з заканадаўствам і гатовы прапанаваць рэгіёны для прыцягнення кадраў? Пра гэта — у нашым аглядзе. Жыллё ... Падрабязней »
Што выбіраюць выпускнікі
Педагагічных кадраў не хапае сёння многім установам адукацыі, школам і дзіцячым садкам. Як жа кіраўнікі гэтых устаноў, супрацоўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму заахвочваюць маладых спецыялістаў, робяць так, каб яшчэ да стадыі размеркавання зацікавіць будучых выпускнікоў работай менавіта ў сваёй установе адукацыі? Многія пачынаюць работу ў гэтым кірунку яшчэ на папярэднім размеркаванні студэнтаў-старшакурснікаў ці нават да яго. Прыехаць, паказаць, зацікавіць ... Падрабязней »
Размеркавання баяцца — на бюджэт не паступаць
Спецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка кадраў у Салігорскім дзяржаўным педагагічным каледжы, — адны з самых запатрабаваных. Тут вучаць будучых выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі і настаўнікаў фізічнай культуры. Прычым, калі ў 1990 годзе было адкрыта педагагічнае вучылішча (на той час установа мела такі статус), падставай служыў менавіта недахоп кадраў у дзіцячых садках. Часу прайшло нямала, дэфіцыт застаўся, калі ні павялічыўся. І ... Падрабязней »
Заняткі для будучых прадпрымальнікаў
Колькасць вучэбных прадметаў, якія вывучаюць беларускія школьнікі, канечне, унушальная, асабліва гэта тычыцца старшакласнікаў. Але пры гэтым нямала маладых людзей выбіраюць дадатковыя заняткі, факультатывы. Яно і зразумела: наперадзе дарослае жыццё, выбар прафесіі — карацей, вырашэнне самых сур’ёзных пытанняў. Тут трэба вызначыцца з прыярытэтамі і выбраць, чым заняцца дадаткова. Многія школьнікі з Мінскай вобласці ўжо некалькі гадоў маюць магчымасць займацца на факультатыве ... Падрабязней »
Попыт на платную дашкольную адукацыю ёсць
Аказанне дадатковых адукацыйных паслуг у сістэме дашкольнай адукацыі — з’ява ўжо звыклая. Здзівіць тут магчыма хіба што незвычайным відам гуртковай дзейнасці. А вось адкрыццё груп поўнасцю на платнай аснове — з’ява для сістэмы дашкольнай адукацыі краіны адносна новая. Да нядаўняга часу такія групы існавалі толькі ў ведамасных дашкольных установах — усё ж там свая спецыфіка арганізацыі дзейнасці. Зараз жа інтарэс ... Падрабязней »
Захаваць раўнавагу, або Ці ёсць альтэрнатыва адабранню?
Сёння ў сістэме адукацыі, напэўна, ужо не знойдзецца чалавека, якому неабходна тлумачыць сутнасць дэкрэта № 18. Яго задачы і мэты зразумелы ўсім. Але з цягам часу адказным за яго рэалізацыю спецыялістам даводзіцца шукаць новыя формы работы, якія былі б найбольш эфектыўнымі ў пэўны перыяд. Бо, нягледзячы на агульныя задачы, работа па гэтым дакуменце мела некалькі этапаў. Звяртаючыся да гісторыі, можна ... Падрабязней »