Нягледзячы на пэўнае паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў апошнія гады, па-ранейшаму колькасць народжаных у краіне меншая за колькасць памерлых. Таму нядзіўна, што тэма стымулявання нараджальнасці ў краіне застаецца адной з самых актуальных. Адным з дзейсных механізмаў у гэтай сферы многія спецыялісты называюць сямейны капітал. Яшчэ зусім нядаўна ідэю ўвядзення такога механізма толькі абмяркоўвалі. Сёння ж ужо дакладна вядома: сямейнаму капіталу ў ... Падрабязней »
Архів тега: сям’я
Казка для Паўлінкі, або Шчасце, калі дзеці нараджаюцца ў сэрцы
Выхаванне дзяцей — працэс вельмі адказны і сур’ёзны. Няма сэнсу ўтойваць, што ёсць тыя, для каго з’яўленне дзіцяці на свет як пакаранне. У нежаданых дзяцей, як правіла, лёс несуцяшальны. Але, на шчасце, сярод нас ёсць сем’і, здольныя перапісаць такія гісторыі, бо для іх дзеці — гэта шчасце і падарунак ад Бога. Прыкладам такой сям’і з’яўляюцца бацькі пяцярых дзяцей, вядомы кінаакцёр, ... Падрабязней »
Збегчы з сям’і — збегчы ад праблемы?
Самай дзейснай прафілактычнай работай з’яўляецца тая, што была праведзена загадзя. Але вопыт паказвае, што працаваць на апярэджанне ўмеюць далёка не ўсе бацькі і настаўнікі. Як і не кожны разумее і адчувае, на якім этапе прафілактычна-выхаваўчай работы важна не перабольшыць. Здараецца, што гіперапека, псіхалагічныя траўмы прымушаюць дзяцей збягаць ад праблем на вуліцу, хавацца ў падвалах. Каб убачыць, праз што праходзяць, куды ... Падрабязней »
Я не спецыяліст, я толькі вучуся…
Яшчэ ў 2011 годзе спецыялістам па ахове дзяцінства краіны былі прапанаваны да работы чатыры стандарты па ахове дзяцінства. Гэта зацверджаныя алгарытмы дзеянняў спецыялістаў, якія змяшчаюць якасныя і колькасныя паказчыкі эфектыўнасці работы, часавыя выдаткі, крытэрыі, неабходныя для прыняцця рашэнняў. Прычым гэта не дадатковыя этапы работы. Гэта тое ж, што спецыялісты на месцах робяць штодня, але на якасна іншым узроўні. Па меркаванні ... Падрабязней »
“Выратоўвае толькі разуменне таго, што ім там добра”
Не так даўно ў краіне, можна сказаць, адбыўся прэцэдэнт: аддзел адукацыі выступіў з іскам да другога аддзела адукацыі. “Прадметам” жа спрэчкі стала… дзіця. Дакладней, магчымасць усынаўлення гэтага дзіцяці. Дзве сям’і з розных раёнаў, а разам з тым і два аддзелы адукацыі, спорту і турызму па месцы іх жыхарства спрачаліся: у каго першаснае права на ўсынаўленне дзіцяці. Асаблівасць жа сітуацыі ў ... Падрабязней »
Дом для асаблівых дзяцей: дзе ён? які ён?
Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў замяшчальных сем’ях выхоўваюцца не так часта. Бо ў іх выхаванні ўзнікаюць асаблівыя праблемы, узяць на сябе якія наважыцца далёка не кожны. Але ж вырашыць іх або хоць бы ў пэўнай ступені выправіць сітуацыю можна. Пра гэта мы папрасілі паразважаць нашых сённяшніх гераінь. Першая з іх — педагог-псіхолаг з вопытам практычнай работы, у тым ліку ... Падрабязней »
У пошуку новых рэсурсаў
У рабоце з нядобранадзейнымі сем’ямі часам вельмі цяжка выйсці за рамкі абывацельскага ганьбавання. Яно, здаецца, нараджаецца само па сабе: калі бачыш дзяцей, якія пакутуюць ад бяздумных паводзін дарослых, калі на тваіх вачах людзі губляюць чалавечае аблічча… Аднак часта для выпраўлення сітуацыі, для таго, каб бацькі змянілі свае паводзіны, неабходна іншае — падтрымка. “Работа павінна будавацца не толькі на тым, каб ... Падрабязней »
Майстэрня сапраўдных падарункаў
Дабрачыннасць сёння, як кажуць, у трэндзе. Вялікія і малыя кампаніі, удзельнікі віртуальных і рэальных суполак, звычайныя грамадзяне — дарослыя і не вельмі — з нагоды свята і нават проста так імкнуцца падзяліцца радасцю жыцця з кімсьці, да каго лёс не быў такім міласэрным. І, як правіла, адна з прыярытэтных катэгорый у гэтым спісе — дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без ... Падрабязней »
“Каб гэтую сілу — ды ў мірную плынь…”, ці Як наладзіць работу з валанцёрамі?
Некалькі гадоў назад быў у мяне негатыўны вопыт валанцёрства: па выніках паходу да “адказнікаў”, якія доўгі час знаходзіліся ў бальніцы, мне засталіся слёзы, дзецям — расчараванне. А пачыналася ўсё як звычайна: аб’ява ў інтэрнэце пра тое, што маленькім дзецям, адабраным з сям’і, патрэбна дапамога. Маўляў, яны доўгі час знаходзяцца ў бальніцы, і, акрамя матэрыяльнай дапамогі ў выглядзе падгузкаў і іншага, ... Падрабязней »
“Толькі з чацвёртым дзіцем мы зразумелі, што такое радасць вялікай сям’і”
Разважаючы пра сям’ю мінчан Казлоўскіх, міжвольна пачынаеш падзяляць слова “сям’я” на два яго складнікі: сем і я. Прыгожая формула. Але на момант гэтай публікацыі Казлоўскіх, верагодна, будзе ўжо больш — не сямёра (бацькі і пяць дачушак), а васьмёра (бацькі і шэсць дачушак). А яшчэ, гледзячы на іх, задаешся пытаннем: “Як гэтыя маладыя людзі (маці 36 гадоў, бацьку крыху больш) адважыліся ... Падрабязней »