Архів тега: школа

Залежнасць ці зацікаўленасць?

З 1 студзеня бягучага года шэраг школ краіны атрымлівае фінансаванне па прынцыпова новай схеме: зыходзячы з вызначанага нарматыву на аднаго навучэнца, памножанага на фактычную колькасць вучняў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 снежня 2014 года № 1199 “Аб рэалізацыі пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”. Сёння такая схема фінансавання адукацыі прымяняецца ў многіх краінах, у тым ліку ... Падрабязней »

Цяжкасці выбару

Прыкладна адна дзясятая частка нашых выпускнікоў з пункту гледжання медыцыны могуць быць дапушчаны да навучання па любой прафесіі (даныя Міністэрства аховы здароўя). І гэта толькі па паказчыках здароўя, а ёсць яшчэ шмат фактараў, якія ўплываюць на магчымасць чалавека займацца тым ці іншым відам дзейнасці, на яго паспяховасць у абранай сферы. Таму мы і гаворым пра выключную важнасць прафарыентацыйнай работы са ... Падрабязней »

Ад умення плаваць да стану электраправодкі

Адбылося! Нарэшце-такі! Так падумалі многія, калі ў кастрычніку бягучага года з’явілася інфармацыя пра тое, што Міністэрствам адукацыі быў зацверджаны пералік неабходных да вядзення дакументаў для розных катэгорый педагагічных работнікаў. З’явіўся гэты дакумент не на пустым месцы: не першы год у адрас ведамства гучалі папрокі ў тым, што сучасная школа залішне загружана папяровай работай. Між тым не раз на рэспубліканскім узроўні ... Падрабязней »

Школа і наркотыкі: гаварыць нельга маўчаць

Бягучы год пачаўся з шэрага паведамленняў аб смерці падлеткаў з-за ўжывання псіхатропных рэчываў — спайсаў, марак. Бяда, здаецца, прыйшла знянацку, а насамрэч наспявала доўга і планамерна: і з-за даступнасці псіхатропаў, і з-за недаацэньвання многімі маштабаў праблемы, і з-за боязі бацькоў, школы, грамадскасці ў цэлым гаварыць пра гэта. У адносінах да апошняга ў нас, дарэчы, ёсць асобная гісторыя. Летам у рэдакцыю ... Падрабязней »

Сямейны капітал: каму, калі і на якіх умовах?

Нягледзячы на пэўнае паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў апошнія гады, па-ранейшаму колькасць народжаных у краіне меншая за колькасць памерлых. Таму нядзіўна, што тэма стымулявання нараджальнасці ў краіне застаецца адной з самых актуальных. Адным з дзейсных механізмаў у гэтай сферы многія спецыялісты называюць сямейны капітал. Яшчэ зусім нядаўна ідэю ўвядзення такога механізма толькі абмяркоўвалі. Сёння ж ужо дакладна вядома: сямейнаму капіталу ў ... Падрабязней »

Тэхагляд — раз у паўгода, або Бяспечны падвоз

Школьныя аўтобусы на дарогах — яркая прыкмета нашага часу, характэрная для многіх рэгіёнаў Беларусі. Прычым аптымізацыя ўстаноў адукацыі патрабуе ўсё большай колькасці такіх машын: падвоз дзяцей з вёсак, дзе закрыліся школы, — з’ява непазбежная. Так, летась у рамках праграмы “Школьны аўтобус”, якую падтрымлівае адзін з беларускіх банкаў, у кожную вобласць нашай краіны паступілі па 10 аўтобусаў. Сёлета адбыліся новыя пастаўкі. ... Падрабязней »

Вучыць і вучыцца, ці Хто можа прэтэндаваць на атрыманне катэгорыі “настаўнік-метадыст”?

У многіх педагогаў да гэтага часу тэзіс аб неабходнасці пацвярджэння вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, мякка кажучы, не выклікае энтузіязму. Адны спасылаліся на адсутнасць матэрыяльнай зацікаўленасці, маўляў, даплаты да гэтага часу былі нязначнымі, іншыя — на клопатнасць працэдуры і шэраг іншых акалічнасцей. На гэтым фоне педагогі, якія добраахвотна ідуць на здачу экзамену на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, падаюцца пэўнымі дзівакамі. Навошта гэта ... Падрабязней »

“Каб гэтую сілу — ды ў мірную плынь…”, ці Як наладзіць работу з валанцёрамі?

Некалькі гадоў назад быў у мяне негатыўны вопыт валанцёрства: па выніках паходу да “адказнікаў”, якія доўгі час знаходзіліся ў бальніцы, мне засталіся слёзы, дзецям — расчараванне. А пачыналася ўсё як звычайна: аб’ява ў інтэрнэце пра тое, што маленькім дзецям, адабраным з сям’і, патрэбна дапамога. Маўляў, яны доўгі час знаходзяцца ў бальніцы, і, акрамя матэрыяльнай дапамогі ў выглядзе падгузкаў і іншага, ... Падрабязней »

Сёння — вучань, заўтра — фінансіст

Чаму вучаць у школе? Адказ на гэтае пытанне мы ўсе памятаем са старой дзіцячай песенькі: літары розныя пісаць, аднімаць і памнажаць… А сёння ў школе вучаць і фінансавай граматнасці. Як, напрыклад, гэта робяць у сярэдняй школе № 18 Брэста. Тут ужо не першы месяц дзейнічае клуб фінансавай граматнасці для навучэнцаў 9-10 класаў. Аб рабоце клуба мы папрасілі расказаць яго кіраўніка, ... Падрабязней »

Плата па працы

Неяк ехала ў гарадскім аўтобусе і выпадкова пачула размову двух хлопцаў гадоў па 15-16. “Ну, ты разумееш, — узрушана гаварыў адзін, — адпрацаваў цэлы месяц, а заплацілі ў тры разы менш, чым абяцалі. І што цяпер рабіць? Ніякіх жа папер няма”. “А я на канікулах у знаёмых працаваў на фірме, добра зарабіў, цяпер пры грашах”, — падзяліўся другі. Сучасныя падлеткі ... Падрабязней »