Архів тега: настаўнік

Пачаць з сябе, навучыць іншых

Выходжу ў двор свайго дома — бачу кантэйнеры па асобным зборы смецця, заходжу ў найбліжэйшы гаспадарчы магазін — на лесвіцы заўважаю ёмістасць з адпрацаванымі элементамі сілкавання, прыязджаю ў камандзіроўку — у школе звяртаю ўвагу на энергазберагальныя лямпачкі. Прыемна. Але непрыемна, калі бачу, як у кантэйнер для збору, напрыклад, пластыку, людзі выкідваюць усё без разбору, а батарэйкі выносяць разам з іншым смеццем ... Падрабязней »

З беларускай мовай да фінансавых ведаў

Сёння кіраванню фінансамі вучаць з пачатковай школы. Кішэнныя грошы, якія даюць бацькі дзецям, вучаць не толькі лічыць у розуме, але і ўмець аналізаваць, супастаўляць жаданую пакупку з магчымасцю яе набыцця. На першы погляд здаецца, што гэтага дастаткова для таго, каб больш-менш арыентавацца ў сферы эканомікі і цэнаўтварэння, але такі падыход становіцца далёкім ад рэальнасці. Асновам фінансавай дасведчанасці трэба вучыць дзяцей ... Падрабязней »

Сэлфі-маршрут ад Івана Сяргеевіча

Калі чуеш, што сацыяльнага педагога ў сталічнай школе № 10 завуць Іван Сяргеевіч, то міжволі ўяўляеш сівавалосага, сівабародага старога высакароднай знешнасці — карацей, на розум прыходзіць Іван Сяргеевіч Тургенеў. Майго сённяшняга суразмоўніка, Івана Сяргеевіча Шчарбакова, таксама вылучаюць барада і інтэлігентная знешнасць, але ні сівізны ў валасах, ні надта сталага ўзросту. Ён малады (але з пэўным вопытам за плячыма) педагог, лаўрэат ... Падрабязней »

Дзейнічаць у інтарэсах выпускнікоў

Размеркаванне — гэта другая пасля здачы першай сесіі непрадказальная і гарачая падзея ў жыцці студэнтаў. Па напружанасці і перажываннях размеркаванне нават можна параўнаць з тым момантам, калі ўступныя экзамены здадзены, але яшчэ не вядома, пашанцавала ці не трапіць у спіс залічаных ва ўніверсітэт. Для таго каб паглядзець, як праходзіць размеркаванне будучых настаўнікаў, мы схадзілі ў БДПУ імя Максіма Танка. У ... Падрабязней »

“І думак не было застацца ў горадзе”

Даматканавіцкая сярэдняя школа, што ў Клецкім раёне Мінскай вобласці, па сучасных вясковых мерках даволі вялікая — у ёй вучыцца 107 дзяцей. Педагагічны калектыў складаецца з 22 чалавек, прычым толькі адзін з іх прыязджае з блізкага (кіламетраў 6) райцэнтра. Усе іншыя — вяскоўцы, жывуць ці ў саміх Даматканавічах, ці ў суседніх вёсках, як і тутэйшыя школьнікі, якіх жоўтыя МАЗы штодзень прывозяць ... Падрабязней »

Збегчы з сям’і — збегчы ад праблемы?

Самай дзейснай прафілактычнай работай з’яўляецца тая, што была праведзена загадзя. Але вопыт паказвае, што працаваць на апярэджанне ўмеюць далёка не ўсе бацькі і настаўнікі. Як і не кожны разумее і адчувае, на якім этапе прафілактычна-выхаваўчай работы важна не перабольшыць. Здараецца, што гіперапека, псіхалагічныя траўмы прымушаюць дзяцей збягаць ад праблем на вуліцу, хавацца ў падвалах. Каб убачыць, праз што праходзяць, куды ... Падрабязней »

Час атрымліваць катэгорыю, час яе пацвярджаць

Мінулы навучальны год прайшоў для школьных настаўнікаў, можна сказаць, пад знакам атэстацыі па новых правілах. Зараз надышоў час масавага пацвярджэння вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі тымі, хто яе мае больш за пяць гадоў. Зрабіць гэта, як вядома, неабходна да 1 верасня 2014 года. Ці многа педагогаў выканалі гэтае патрабаванне? Колькі накіраванняў на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі паступіла ў абласныя інстытуты развіцця адукацыі? ... Падрабязней »