Архів тега: лета

Работа — на час, вопыт — назаўсёды

Лета змяшчае ў сябе так многа ўсяго: і адпачынак, і экзамены, а для многіх — і работу. Цікавасць студэнтаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі, школьнікаў да часовага працаўладкавання асабліва ўзрастае менавіта ў летні перыяд, хаця частка атрадаў працуе круглы год. Хто можа дапамагчы моладзі, куды звяртацца, якія прадпрыемствы і арганізацыі чакаюць часовых супрацоўнікаў з ліку навучэнскай моладзі? Не ... Падрабязней »

Без бацькоўскіх дзён і з частай дэзынфекцыяй

Санітарна-эпідэміялагічная служба да надыходзячага летняга сезона адносіцца з павышанай увагай і асцярогай. І гэтаму ёсць тлумачэнне. Ва ўмовах распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі захаванне норм і правіл санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму ў летніках — адна з галоўных умоў паспяховага правядзення летняй аздараўленчай кампаніі. Якія меры павінны быць прыняты ў лагерах, каб пазбегнуць непрадбачаных сітуацый? Як адбываецца кантроль і нагляд за выкананнем санітарных прадпісанняў? Усе ... Падрабязней »

Размаляваны фотаздымак і ўклееныя старонкі — прыкметы несапраўднасці пашпарта

Лета — самая выдатная падстава для замежных падарожжаў. Менавіта па гэтай прычыне большасць з нас плануе адпачынак на летні перыяд. Але для таго, каб водпуск прайшоў ідэальна, загадзя купленых пуцёвак на мора не дастаткова. Самы важны складнік бесклапотных сямейных канікул — правільна аформленыя дакументы, якія дазволяць бесперашкодна перасячы мяжу. Пра тое, як пазбегнуць тыповых памылак падчас праходжання дзяржаўнай мяжы, а ... Падрабязней »

Працоўныя канікулы

Штогод у Беларусі ў вольны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне працаўладкоўваюць да 30 тысяч навучэнцаў. Аб гэтым паведаміла Юлія Вітальеўна Давідзенка, намеснік начальніка аддзела арганізацыі дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Яна нагадала, што выдаткі бюджэтных арганізацый на набыццё спецадзення, інвентару, інструменту, матэрыялаў, бланкаў ... Падрабязней »

Адпачынак, работа, выхаванне

Два месяцы адпачынку, што ў хуткім часе чакаюць большасць педагогаў, заўсёды былі падставай для зайздрасці з боку іншых спецыялістаў. Маўляў, гэта вам не стандартныя 24 дні: паспееш і справы неабходныя зрабіць, і адпачыць. Між тым многія з педагогаў і ў гэты час не развітваюцца са сваёй работай. Тым больш што прапаноў для прафесійнай падпрацоўкі дастаткова: загарадныя летнікі заўсёды маюць патрэбу ... Падрабязней »

У летнік па здароўе

Лета для беларусаў — пара года, калі ўсе імкнуцца ўмацаваць здароўе, пагрэцца, пакупацца, надыхацца свежым паветрам. Дарослыя, канечне, думаюць пра тое, як максімальна аздаравіць дзяцей. Выехаць на мора, накіраваць малых у летні аздараўленчы лагер, пакінуць у горадзе ў лагеры дзённага знаходжання, адправіць на ўсё лета да бабулі ў вёску? Варыянтаў шмат, які выбера канкрэтная сям’я, залежыць ад яе матэрыяльных і ... Падрабязней »

Школа для выхавальнікаў

Лета чакаюць усе. Перш за ўсё, зразумела, дзеля адпачынку. А многія яшчэ і дзеля таго, каб зарабіць, выбіраючы работу дома або за мяжой. Некаторым пры гэтым удаецца спалучыць работу і адпачынак. Напрыклад, тым, хто зможа трапіць у склад педагагічных атрадаў, якія працуюць за мяжой. Канечне, работа выхавальніка ў дзіцячым лагеры патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі і спецыяльных ведаў. Таму і магчымасць атрымаць ... Падрабязней »

“Паслізнуўся, упаў, ачуўся — гіпс!”, ці Бяда, якую можна прадухіліць

Разгойдаўся на арэлях, скокнуў з іх, упаў — дыягназ: закрыты пералом касцей левага перадплечча. Бойка падчас дзённай прагулкі — дыягназ: выцятая рана правага перадплечча, закрыты пералом носа. Падчас гульні з мячом атрымаў траўму — дыягназ: пералом правай рукі. Падчас дыскатэкі атрымаў траўму — дыягназ: закрыты пералом правай ключыцы. Усё гэта — тыповыя прыклады атрымання траўм падчас аздараўленчай кампаніі мінулага года. ... Падрабязней »

Рамонты: новы фармат

Традыцыйны рамонтны сезон у беларускіх школах — лета. Яно і зразумела: дзеці на канікулах, таму і рамонтныя работы праводзіць прасцей. Але з нядаўняга часу, а дакладней, з пачатку бягучага года, у Мінскай вобласці рамонты праводзяцца і ў перыяд навучальнага года — у пэўных частках будынкаў, канечне, бо заняткі працягваюцца. Рамонты школ і дзіцячых садоў вядуцца гаспадарчым спосабам. Для Міншчыны гэты ... Падрабязней »

Урок бяспекі, ахова працы і экзамен для педагогаў

Для таго каб арганізацыя летняй аздараўленчай кампаніі прыносіла менш праблем не толькі педагогам, але і дзецям, паклапаціцца аб гэтым трэба загадзя. Безумоўна, адным з галоўных пытанняў у летніках з’яўляецца ахова працы работнікаў. Акрамя гэтага, начальнікі і арганізатары летнікаў павінны ведаць, да якіх дакументаў звяртацца, каб не дапусціць парушэнняў падчас функцыянавання летніх аздараўленчых устаноў. На што яшчэ варта звярнуць увагу і ... Падрабязней »