З мінулага года ў школы як асноўнага адукацыйнага інстытута з’явілася яшчэ адна прынцыповая задача: навучанне фінансавай граматнасці. Гэта прадугледжана Планам сумесных дзеянняў органаў дзяржаўнага кіравання і ўдзельнікаў фінансавага рынку па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва Беларусі на 2013—2018 гады. Прычым гаворка ідзе не аб пачатковай прафесійнай падрыхтоўцы — курсы і факультатывы эканамічнай накіраванасці, а аб навучанні кожнага школьніка таму, што яму ... Падрабязней »
“Камунікабельны, пажаданы даход — ад 8 млн рублёў”
Узаемных прэтэнзій у наймальнікаў і маладых спецыялістаў больш, чым дастаткова. Калі коратка, то першыя скардзяцца на недастатковы ўзровень падрыхтоўкі і нежаданне “выкладвацца” на працы, другія — на завышаныя патрабаванні і недастатковае ўзнагароджанне. Але гэта, безумоўна, толькі вяршыня айсберга. У кожнай канкрэтнай сітуацыі гэты спіс можа быць значна большым. І ўсё ж правілы гульні на рынку працы дыктуюць менавіта наймальнікі. Чаму ... Падрабязней »
“У інтарэсах выпускніка…”
З часу прыняцця Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі заканадаўства ў сферы размеркавання выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі не змянялася. Здавалася б, працэдура гэтая на месцах павінна быць адпрацавана ад “а” да “я”, тым больш, што, як правіла, кожная ўстанова адукацыі задоўга да размеркавання знаёміць выпускнікоў з заканадаўствам у гэтай сферы, магчымымі прафесійнымі перспектывамі. Тым не менш штогод у выпускнікоў узнікаюць пытанні, ... Падрабязней »
Усе на базу!
Супрацоўніцтва з базавымі арганізацыямі можа стаць адным з краевугольных камянёў работы па размеркаванні выпускнікоў установы вышэйшай адукацыі. Да выпускнікоў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прадпрыемствы заўсёды праяўлялі асаблівую цікавасць, бо ўзровень падрыхтоўкі высокі, спецыяльнасці — сярод самых запатрабаваных на рынку працы. Зараз размеркаванне ў гэтым універсітэце ідзе поўным ходам, абавязкова на адпаведных мерапрыемствах прысутнічаюць заказчыкі кадраў. Час патрабуе Між іншым за ... Падрабязней »
Адзінокім прадастаўляецца інтэрнат
Дэфіцыт педагогаў таго ці іншага профілю ў большай ці меншай ступені ёсць практычна ва ўсіх рэгіёнах. Сярод найбольш запатрабаваных — дашкольнікі, матэматыкі, фізікі… Заявак на такіх спецыялістаў на адпаведных факультэтах устаноў адукацыі, як правіла, больш, чым гэтых самых будучых спецыялістаў. Што могуць у адпаведнасці з заканадаўствам і гатовы прапанаваць рэгіёны для прыцягнення кадраў? Пра гэта — у нашым аглядзе. Жыллё ... Падрабязней »
Што выбіраюць выпускнікі
Педагагічных кадраў не хапае сёння многім установам адукацыі, школам і дзіцячым садкам. Як жа кіраўнікі гэтых устаноў, супрацоўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму заахвочваюць маладых спецыялістаў, робяць так, каб яшчэ да стадыі размеркавання зацікавіць будучых выпускнікоў работай менавіта ў сваёй установе адукацыі? Многія пачынаюць работу ў гэтым кірунку яшчэ на папярэднім размеркаванні студэнтаў-старшакурснікаў ці нават да яго. Прыехаць, паказаць, зацікавіць ... Падрабязней »
Размеркавання баяцца — на бюджэт не паступаць
Спецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка кадраў у Салігорскім дзяржаўным педагагічным каледжы, — адны з самых запатрабаваных. Тут вучаць будучых выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі і настаўнікаў фізічнай культуры. Прычым, калі ў 1990 годзе было адкрыта педагагічнае вучылішча (на той час установа мела такі статус), падставай служыў менавіта недахоп кадраў у дзіцячых садках. Часу прайшло нямала, дэфіцыт застаўся, калі ні павялічыўся. І ... Падрабязней »
Заняткі для будучых прадпрымальнікаў
Колькасць вучэбных прадметаў, якія вывучаюць беларускія школьнікі, канечне, унушальная, асабліва гэта тычыцца старшакласнікаў. Але пры гэтым нямала маладых людзей выбіраюць дадатковыя заняткі, факультатывы. Яно і зразумела: наперадзе дарослае жыццё, выбар прафесіі — карацей, вырашэнне самых сур’ёзных пытанняў. Тут трэба вызначыцца з прыярытэтамі і выбраць, чым заняцца дадаткова. Многія школьнікі з Мінскай вобласці ўжо некалькі гадоў маюць магчымасць займацца на факультатыве ... Падрабязней »
Папячыцельскі савет, або Як працаваць з шэфамі?
З часоў свайго савецкага дзяцінства памятаю слова “шэфы” ў дачыненні да прадпрыемстваў і сельскагаспадарчых арганізацый, якія дапамагалі нашай школе. З цягам часу стала зразумела, што падобнае шэфства ніколькі не страціла актуальнасці. Але ж не ўсім і не заўсёды ўдаецца наладзіць такія партнёрскія адносіны з прадпрыемствамі-папячыцелямі, якія б давалі сапраўды добры і, што немалаважна, пастаянны плён. У сярэдняй школе № 20 ... Падрабязней »
Зарабіць і зрабіць
Металалом і макулатура — гэта не толькі адходы. А што яшчэ? Задайце такое пытанне дырэктару якой-небудзь школы і вы, магчыма, даведаецеся, што гэта, напрыклад, новыя інфармацыйныя стэнды для кабінетаў, посуд для сталовай, картрыджы для прынтараў ці штосьці яшчэ настолькі ж неабходнае. Не гаворачы ўжо пра тое, што другасная сыравіна дазваляе дзяржаве эканоміць каштоўныя прыродныя рэсурсы. Праўда, таксама добра вядома, што ... Падрабязней »