Навучальны год яшчэ не скончыўся, а першы педагагічны атрад ужо некалькі дзён знаходзіцца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Гэта педатрад “Сузор’е” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, які летась стаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу па выніках трэцяга працоўнага семестра ў намінацыі “Лепшы педагагічны атрад Рэспублікі Беларусь”. — Наш зводны атрад складаецца з 35 студэнтаў розных факультэтаў — самых актыўных і ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : З месца падзей
І людзям, і сабе
У Кобрынскім дзяржаўным прафесійным ліцэі сферы абслугоўвання, як і ў іншых установах адукацыі, імкнуцца да сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў і аптымізацыі вучэбнага працэсу. Асаблівую ўвагу СППС удзяляе рабоце з навучэнцамі падуліковых катэгорый (тымі, хто стаіць на прафілактычным уліку, знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сіротам і інш.), што, канечне, зразумела — так сацыяльныя педагогі і псіхолагі дзейнічаюць у любой установе адукацыі. Цікава ж тое, што тут лічаць: ... Падрабязней »
Жыццё і лёс
Жыццё ў інтэрнаце і жыццё ў сям’і — дзве зусім розныя гісторыі. Думаю, не памылюся, калі скажу, што асабліва востра гэтую розніцу дзеці адчуваюць падчас свят. І хаця дзіцячыя дамы сямейнага тыпу называюцца дзіцячымі дамамі, а бацькі-выхавальнікі ў іх з’яўляюцца супрацоўнікамі аддзелаў па адукацыі, у пераважнай большасці выпадкаў у іх няма адчування афіцыйнасці, казённай установы. Тут жывуць сем’і, бацькі і ... Падрабязней »
Галасамі маладых
Парадаксальна, але школы, якія знаходзяцца ў вёсках, больш зацікаўлены ў сацыяльным і эканамічным развіцці сваёй установы і рэгіёна, чым гарадскія навучальныя ўстановы. Імкненне падняць прэстыж школы і зрабіць яе цэнтрам сацыяльна-культурнага развіцця прымушае шукаць крыніцы дадатковага фінансавання. Часта спонсарамі выступаюць міжнародныя фонды, якія зацікаўлены ў развіцці сацыяльна-адукацыйных праектаў у вёсках. Здзітаўская сярэдняя школа, што ў Бярозаўскім раёне, ужо неаднойчы змагла ... Падрабязней »
Самастойнымі не нараджаюцца, самастойнымі становяцца
Выхаванне ў сям’і прадугледжвае паступовае набыццё дзецьмі самастойнасці, адказнасці, умення планаваць сваю будучыню, правільна распараджацца фінансамі. Дзецям, якія растуць не ў сем’ях, чые родныя маці і таты пазбаўлены бацькоўскіх правоў, якім жыць даводзіцца ў інтэрнатных установах, набыць усе гэтыя неабходныя ўласцівасці асабліва няпроста. Нават калі хлопец ці дзяўчына пэўную частку жыцця гадаваліся ў дзіцячай вёсцы, дзе ўмовы пражывання і выхавання ... Падрабязней »
“Кацярынкі”, “луска”, “зайчыкі”
Усё, што пералічана ў загалоўку, і многае іншае можна ўбачыць у Музеі грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Канечне, і “бабкі”, і “луска”, і “яфімкі”, і розныя жывёліны — грошы, убачыць якія на свае вочы можна будзе крыху пазней, калі музей зноў пачне прымаць экскурсіі. Нам жа пашанцавала: журналісты “Настаўніцкай газеты” не толькі паспелі пабываць у гэтым найцікавейшым месцы, але і ... Падрабязней »
Вераніка і яе “Смак жыцця”
Амаль чатыры гады назад, калі здавала летнюю сесію, 20-гадовая Вераніка Супрун даведалася, што новаўтварэнне, якое з’явілася ў яе на спіне, у вобласці лапаткі, — гэта не тлушчак, а злаякасная пухліна. Да таго моманту, пакуль быў пастаўлены дакладны дыягназ, саркома Юінга перайшла ў IV стадыю з метастазамі ў лёгкае. Перш чым выйсці ў рэмісію, дзяўчына перажыла аперацыю і 14 блокаў складанай хіміятэрапіі. Падчас лячэння ў ... Падрабязней »
Свята для дзяцей
Супрацоўнікі ДАІ, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях Партызанскага раёна сталіцы і прадстаўнікі арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа наведалі дзяцей у траўматолага-артапедычным аддзяленні 6-й гарадской бальніцы Мінска. Мерапрыемства было праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Казачны паказ з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі арганізавалі для 28 пацыентаў, якія сёння знаходзяцца на лячэнні. Для дзяцей была паказана павучальная тэатральная пастаноўка з ... Падрабязней »
Сукенка для Машы
У акцыю “Нашы дзеці” на Гомельшчыне актыўна ўключыліся толькі што выбраныя члены Савета Рэспублікі. Таццяна Абель і Фелікс Яшкоў пабывалі з падарункамі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Гомельскага раёна. Дарэчы, напярэдадні ў райвыканкаме была ўсталявана ёлка, на якой замест цацак — жаданні дзяцей. Ажыццявіць іх узяліся дарослыя, чыя сфера дзейнасці адносіцца да дзяржкіравання на розных узроўнях. Для кожнага з 27 дзяцей цэнтра ... Падрабязней »
ФПБ падарыла Сенненскай школе-інтэрнату станкі і рабочыя інструменты
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда сустрэўся з выхаванцамі і работнікамі Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Сустрэча стала часткай традыцыйнай дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы — дзецям”, паведамілі БелТА ў прэс-службе федэрацыі. Школа ў Сенненскім раёне ўнікальная. Тут дзеці паралельна з агульнай адукацыяй атрымліваюць і прафесійную — сталяра, швачкі, трактарыста-машыніста, агародніка. “Для іх гэта вельмі добры старт у ... Падрабязней »