Архіў катэгорыі : З месца падзей

Заўтра пачынаецца ўжо сёння

Прапануйце сваім калегам ці знаёмым у вольную часіну прайсці псіхалагічны тэст — няважна на што: на наяўнасць пэўных рыс характару, падобнасць на нейкіх герояў ці нават на тое, што пра іх думаюць навакольныя. Адказ у большасці выпадкаў будзе станоўчым, нягледзячы на тое, наколькі сур’ёзным ці жартоўным будзе гэтае выпрабаванне. Нават дарослы чалавек з задавальненнем пазнае сябе. А што ўжо ў ... Падрабязней »

“І думак не было застацца ў горадзе”

Даматканавіцкая сярэдняя школа, што ў Клецкім раёне Мінскай вобласці, па сучасных вясковых мерках даволі вялікая — у ёй вучыцца 107 дзяцей. Педагагічны калектыў складаецца з 22 чалавек, прычым толькі адзін з іх прыязджае з блізкага (кіламетраў 6) райцэнтра. Усе іншыя — вяскоўцы, жывуць ці ў саміх Даматканавічах, ці ў суседніх вёсках, як і тутэйшыя школьнікі, якіх жоўтыя МАЗы штодзень прывозяць ... Падрабязней »

Крок да паспяховай кар’еры

Калі вам не давялося блізка пазнаёміцца з тым, чаму і як навучаюць сёння на геаграфічным факультэце БДУ, то вы, напэўна, як і я, не ўяўляеце, які спектр спецыяльнасцей тут прадстаўлены. Затое гэта добра ўяўляюць шматлікія работадаўцы — дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі. Кірмаш вакансій-2015 наведалі шмат іх прадстаўнікоў: усяго намер прыехаць пацвердзілі 16 арганізацый, хаця, як паказвае практыка, у гадзіну “ікс” ... Падрабязней »

Казка для Паўлінкі, або Шчасце, калі дзеці нараджаюцца ў сэрцы

Выхаванне дзяцей — працэс вельмі адказны і сур’ёзны. Няма сэнсу ўтойваць, што ёсць тыя, для каго з’яўленне дзіцяці на свет як пакаранне. У нежаданых дзяцей, як правіла, лёс несуцяшальны. Але, на шчасце, сярод нас ёсць сем’і, здольныя перапісаць такія гісторыі, бо для іх дзеці — гэта шчасце і падарунак ад Бога. Прыкладам такой сям’і з’яўляюцца бацькі пяцярых дзяцей, вядомы кінаакцёр, ... Падрабязней »

Неабходны вынік пры мінімальных укладаннях

З кожным годам інтэрнатных устаноў сістэмы адукацыі для дзяцей-сірот становіцца ўсё менш. У адрозненні ад дамоў дзіцяці, якія падпарадкаваны Міністэрству аховы здароўя, іх колькасць застаецца той жа. Разам з тым сёння многія рэгіёны ўзялі на сябе абавязацельствы па сямейным уладкаванні дзяцей сіроцкай катэгорыі да трох гадоў. Так, напрыклад, у Гомельскай вобласці 13 раёнаў з 22 не накіроўваюць дзяцей малодшага ўзросту, ... Падрабязней »

Навука in vitro

Што патрэбна, каб рэалізавацца і дасягнуць поспехаў у вышэйшай школе? Якімі якасцямі павінен валодаць малады спецыяліст, каб у ім заўважылі талент і перспектывы? Пра ўсё гэта раскажа магістрант факультэта прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Вераніка ІЛЬЮКЕВІЧ. Ад пратэстантызму да навукі Пяць гадоў назад, яшчэ навучэнка Драбаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу Клецкага раёна Мінскай вобласці, Вераніка Ільюкевіч ні хвіліны не сумнявалася ... Падрабязней »

Рамонты: новы фармат

Традыцыйны рамонтны сезон у беларускіх школах — лета. Яно і зразумела: дзеці на канікулах, таму і рамонтныя работы праводзіць прасцей. Але з нядаўняга часу, а дакладней, з пачатку бягучага года, у Мінскай вобласці рамонты праводзяцца і ў перыяд навучальнага года — у пэўных частках будынкаў, канечне, бо заняткі працягваюцца. Рамонты школ і дзіцячых садоў вядуцца гаспадарчым спосабам. Для Міншчыны гэты ... Падрабязней »

9 дзён у Юзафове з “Містарам Твістарам”

З таго часу, як у краіне пасля доўгага перапынку пачалі працаваць кругласутачныя лагеры працы і адпачынку, прайшло ўжо 2 гады. Працоўныя лагеры — гэта не толькі магчымасць даць дзецям зарабіць грошы, але і спроба вырашыць праблему недахопу сезонных кадраў у некаторых арганізацыях. Не выключаюць лагеры працы і адпачынкуі дабрачынную дапамогу, платай за якую з’яўляецца толькі шчырае “дзякуй”. Сёння вопытам стварэння ... Падрабязней »

У пошуку новых рэсурсаў

У рабоце з нядобранадзейнымі сем’ямі часам вельмі цяжка выйсці за рамкі абывацельскага ганьбавання. Яно, здаецца, нараджаецца само па сабе: калі бачыш дзяцей, якія пакутуюць ад бяздумных паводзін дарослых, калі на тваіх вачах людзі губляюць чалавечае аблічча… Аднак часта для выпраўлення сітуацыі, для таго, каб бацькі змянілі свае паводзіны, неабходна іншае — падтрымка. “Работа павінна будавацца не толькі на тым, каб ... Падрабязней »

Дарога да “Агеньчыка”

Не буду нават пытацца, ці былі вы калі ў сасновым лесе, ці ведаеце, як істотна адрозніваецца паветра ў ім ад паветра гарадскога, ці адчувалі калі-небудзь, наколькі лягчэй і весялей становіцца на душы пасля прагулкі ў такім цудоўным месцы. А калі ў гэтым лесе ёсць яшчэ і вадаём? Казка, а не адпачынак. Канечне, вы ўсё гэта ведаеце, адчувалі, перажывалі, у якім ... Падрабязней »