Цярпенне, разуменне і любоў — якасці і пачуцці, якія так неабходны тым, хто працуе з дашкалятамі. У Рагачоўскім дзяржаўным педагагічным каледжы імкнуцца да таго, каб іх выпускнікі былі менавіта такімі. Сёлета тут атрымалі размеркаванне 48 навучэнцаў 4 курса, большасць з якіх (38) застаюцца працаваць у Гомельскай вобласці. 8 чалавек едуць у Магілёўскую вобласць, па адным — на Брэстчыну і ў ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Рознае
Адмаўляйце правільна як навучыцца казаць “не”?
Якім бы камунікабельным, адкрытым і ветлівым ні быў учарашні выпускнік універсітэта, першы дзень на рабочым месцы — гэта заўсёды стрэс. Часта менавіта кіраўнікі арганізацый бяруць на сябе адказнасць за паспяховую адаптацыю маладых кадраў у калектыве. Але так шанцуе далёка не кожнаму. Пра тое, як маладому спецыялісту паспяхова ўладкавацца на першым рабочым месцы, ці варта імкнуцца да таго, каб спадабацца ўсім, і ... Падрабязней »
Асцярожна! Будзе горача!
Прафесія сталявара заўсёды была творчай і прыгожай. А пачуцці таго, хто ўпершыню трапляе ў цэх па плаўцы металаў, перадаць немагчыма. Так, адразу можна спужацца: пастаянны шум машын і велізарныя пошугі агню выглядаюць, як папярэджанне быць асцярожным. Але за гэтай уяўнай небяспекай сапраўды хаваецца творчасць, трэба толькі ўмець яе разглядзець. Майстар плаўкі на гарачых металах Беларускага металургічнага завода Цімур ДЖУРАЕЎ гаворыць: ... Падрабязней »
Без фэйкаў і маніпуляцый
Хто навучыць дзяцей медыядасведчанасці? Стварыць інфармацыйную паніку вельмі лёгка. Адзін востры навінны ўкід, які накіраваны на маніпуляцыю эмоцыямі, і да праблемы, якая насамрэч не варта ўвагі, адразу прыцягваецца погляд. Асабліва даверлівымі з’яўляюцца дзеці, якія з-за сваёй недасведчанасці пачынаюць верыць у тое, што прачыталі, і перажываць. Але ці магчыма навучыць іх адрозніваць спам і фэйк ад праўды? Што зрабіць, каб эмоцыямі ... Падрабязней »
Прыбытковыя адходы
Лістапад можна, бадай, назваць, месяцам з самым эканамічным настроем, бо ў апошні асенні месяц мы адзначаем не толькі Міжнародны дзень энергазберажэння, але і Сусветны дзень другаснай перапрацоўкі. І калі раней, гаворачы пра такую перапрацоўку, мы звычайна мелі на ўвазе паперу і метал, то цяпер прывыклі, што гэта з’ява куды шырэйшая і непазбежная: чым больш збяром і перапрацуем другаснай сыравіны, тым ... Падрабязней »
Не рэагаваць — значыць апраўдаць?
Праблема псіхалагічнага насілля ў дачыненні да непаўналетніх не саступае па сваіх маштабах іншым відам гвалту. Прыніжаючы дзіця і тым самым прымушаючы яго верыць у сваю нягоднасць, ніхто не задумваецца аб тым, да якіх разбуральных для псіхікі наступстваў гэта можа прывесці. Безумоўна, часта падлеткі самі выступаюць у ролі псіхалагічных агрэсараў, і ў выніку ахвярамі булінгу становяцца іх равеснікі. Вырашыць праблему цкавання і ... Падрабязней »
Асаблівая ўвага — дзецям з сацыяльна неабароненых сем’яў
Штогод для аздараўлення і адпачынку дзяцей у летні перыяд у краіне арганізоўваюцца шматлікія аздараўленчыя лагеры, але найбольш папулярнымі сярод школьнікаў з’яўляюцца менавіта профільныя лагеры, у якіх можна не толькі адпачыць, але і зарабіць грошы ці чаму-небудзь навучыцца. Дарэчы, праз месяц у Пінскім раёне пачне працаваць першы беларуска-польскі лагер, які навучыць дзяцей не толькі міжнароднай камунікацыі, але і агульным для ўсіх ... Падрабязней »
Смачна і бяспечна
Адпачынак і радасць, здаецца, паняцці, паміж якімі, не задумваючыся, можна ставіць знак роўнасці, але гэта ў ідэале, у рэальнасці здараецца ўсякае, скажам, харчовыя атручэнні, якія здольны сапсаваць увесь адпачынак. Таму прафілактыка атручэнняў — тое, пра што не варта забываць ні аднаму адпускніку. Гэтая небяспека асабліва часта падпільноўвае нас гарачым летам. Між тым медыкі сцвярджаюць: каб засцерагчы сябе і дзяцей ад ... Падрабязней »
Няма калі хварэць
Лагер “Арляня”, што ў Смаргонскім раёне, займаецца аздараўленнем дзяцей з 1989 года. За гэты час тут адпачылі больш за 22 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак, прычым адпачылі выдатна. Сцвярджаю гэта не проста так, а на падставе важкіх фактаў. Напрыклад, па выніках аздараўленчых кампаній 2013 і 2018 гадоў летнік “Арляня” быў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер у намінацыі “Лепшае медыцынскае ... Падрабязней »
У лес па грошы
У 2013 годзе па рэкамендацыях Міністэрства адукацыі ў краіне аднавілі сваю дзейнасць лагеры працы і адпачынку. Канікулы ў такім лагеры — гэта не толькі магчымасць дазволіць дзецям зарабіць грошы. Свае плюсы ў лагерах працы і адпачынку бачаць і работадаўцы: гэта цудоўны варыянт вырашыць праблему недастачы кадраў падчас летніх адпачынкаў. Пра асаблівасці арганізацыі кругласутачных лагераў працы і адпачынку ў школе, супрацоўніцтва ... Падрабязней »