Архіў катэгорыі : Рознае

Лета на карысць — сабе і іншым

290 млрд рублёў — такая сума сёлета выдзелена са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі. Сума, пагадзіцеся, значная, што яшчэ раз пераконвае: на дзяржаўным узроўні пытанне аздараўлення дзяцей па-ранейшаму адно з прыярытэтных. Але ці заўсёды гэтыя сродкі максімальна эфектыўна працуюць менавіта на пастаўленую задачу — аздараўленне школьнікаў? Ці магчыма іх больш рацыянальнае выкарыстанне — праз аптымізацыю дзейнасці ... Падрабязней »

Паміж жаданым і магчымым, ці Абутнік з марай стаць літаратарам

У ідэале выбар прафесіі кожным маладым чалавекам — гэта кампраміс паміж жаданнем — магчымасцю — неабходнасцю. Але ў рэальнасці здараюцца сітуацыі, калі з усіх гэтых складнікаў застаецца толькі адзін — і выбару як такога ў маладых людзей няма, бо варыянт адзін: пагаджацца на тое, што прапаноўваюць. “Чаго вартыя ўсе нашы намаганні па медыцынскай і сацыяльнай рэабілітацыі дзіцяці-інваліда, калі пасля дасягнення ... Падрабязней »

Калі работа — золата

Прафесія ювеліра адносіцца да тых спецыяльнасцей, якія не значацца ў даведніках для паступаючых у навучальныя ўстановы. Тым не менш такая прафесія існуе, і ёй можа авалодаць кожны, хто не баіцца працаваць рукамі і марыць ствараць аўтарскія ўпрыгажэнні. Пра тое, хто можа стаць ювелірам, дзе навучаюць будучых экспертаў па каштоўных металах, а таксама пра тое, якія падводныя камяні і сюрпрызы хавае ... Падрабязней »

“У гэтай дзейнасці не можа быць разліку”

Шчыра кажучы, я не ведаю, што падштурхоўвае людзей да гэтай прафесіі — бацькоў-выхавальнікаў дзіцячага дома сямейнага тыпу. Хаця не, не так: не ведаю, дзе звычайныя людзі, як мы і вы, штодзень чэрпаюць сілы, каб быць адначасова клапатлівымі бацькамі для 10 дзяцей і бездакорнымі прафесіяналамі. Бо, гледзячы праўдзе ў вочы, такое замяшчальнае бацькоўства — гэта 24 гадзіны ў суткі “на вахце”, ... Падрабязней »

Ад філолага да кухара

Ганаровы член Гільдыі кухараў і шэф-кухараў Беларусі, прызёр Міжнароднага кулінарнага Крамлёўскага кубка ў Маскве, аўтар шэрага кулінарных кніг і ўласнага кулінарнага блога — усё гэта пра дзень сённяшні нашай гераіні Таццяны Назарук. Неверагодна, але яе дзень учарашні — гэта Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, філалагічны факультэт БДУ і работа рэдактарам. Гэтыя ледзьве не абсалютна розныя рэальнасці нашай гераіні аб’ядноўвае хіба што ... Падрабязней »

Заўтра пачынаецца ўжо сёння

Прапануйце сваім калегам ці знаёмым у вольную часіну прайсці псіхалагічны тэст — няважна на што: на наяўнасць пэўных рыс характару, падобнасць на нейкіх герояў ці нават на тое, што пра іх думаюць навакольныя. Адказ у большасці выпадкаў будзе станоўчым, нягледзячы на тое, наколькі сур’ёзным ці жартоўным будзе гэтае выпрабаванне. Нават дарослы чалавек з задавальненнем пазнае сябе. А што ўжо ў ... Падрабязней »

Віртуал выводзіць у рэальнасць

У кабінеце дырэктара Мінскага дзяржаўнага каледжа электронікі Георгія Уладзіміравіча Козела за асобным сталом перад камп’ютарам сядзяць дзяўчына і хлопец — Аляксандра Рамашкіна і Антон Пуціла. Яны дэманструюць магчымасці сайта каледжа, у тым ліку яго рэсурсы, накіраваныя на прафарыентацыю школьнікаў. Другакурснік і першакурсніца займаюцца пастаянным абнаўленнем, а таксама ўдасканаленнем дызайну сайта сваёй навучальнай установы. Навучэнцы гавораць, што раней сайт быў інфармацыйна ... Падрабязней »

У першачарговым парадку і па зніжаных стаўках

Сённяшнія выпускнікі рэдка спадзяюцца на волю лёсу ў пытанні размеркавання: усё больш маладых людзей імкнуцца загадзя спланаваць сваю будучыню — выбіраюць найбольш спрыяльныя ўмовы працы, клапоцяцца пра атрыманне імяннога запыту. Пры выбары першага месца працы вялікае значэнне мае і перспектыва вырашэння жыллёвага пытання па месцы размеркавання. У гэтым сэнсе ў маладых спецыялістаў зараз ёсць дадатковая магчымасць: яны, як і некаторыя ... Падрабязней »

“Каб тут застацца, ты павінен тут нарадзіцца”

Амаль год назад на бязмежных прасторах інтэрнэту трапіла на цікавую старонку: малады педагог, мінчанін, выпускнік БДУ, адпрацаваўшы па размеркаванні тры гады ў гарадской школе, у сваім блогу выказаў намер разам з сябрам-аднадумцам паехаць працаваць у вёску. Задумка ў маладых людзей была даволі амбіцыйная: не проста паспрабаваць сябе ў ролі вясковых настаўнікаў, што палохае большасць маладых спецыялістаў-гараджан, а паспрабаваць у рэальных ... Падрабязней »

“І думак не было застацца ў горадзе”

Даматканавіцкая сярэдняя школа, што ў Клецкім раёне Мінскай вобласці, па сучасных вясковых мерках даволі вялікая — у ёй вучыцца 107 дзяцей. Педагагічны калектыў складаецца з 22 чалавек, прычым толькі адзін з іх прыязджае з блізкага (кіламетраў 6) райцэнтра. Усе іншыя — вяскоўцы, жывуць ці ў саміх Даматканавічах, ці ў суседніх вёсках, як і тутэйшыя школьнікі, якіх жоўтыя МАЗы штодзень прывозяць ... Падрабязней »