Архів тега: прафесія

Хутка на работу

Размеркаванне, першае працоўнае месца, новы калектыў — усё гэта так важна для маладога спецыяліста, для многіх нават лёсавызначальна. Ці замацуецца новы член калектыву там, куды атрымаў размеркаванне, як складуцца адносіны з калегамі, з работадаўцам, ці пераканаецца малады чалавек, што яго прафесія — выбар на ўсё жыццё, ці зможа раскрыць свой патэнцыял? Пытанняў шмат, час для кожнага выпускніка няпросты і вельмі ... Падрабязней »

Асаблівая змена

(для тых, хто хоча адпачыць і не баіцца работы) Лагеры дзённага знаходжання — асаблівыя, бо, з аднаго боку, дзіця застаецца дома, з другога — пастаянна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія для яго арганізоўвае ўстанова адукацыі, атрымлівае добрае харчаванне, ні на мінуту не застаецца без нагляду дарослых, аздараўліваецца. Але і сярод гэтых асаблівых летнікаў ёсць двойчы асаблівыя — лагеры працы і адпачынку. Тут да ўсяго іншага ... Падрабязней »

Куды паедзе выпускнік?

З прычыны прафесіі мне неаднойчы даводзілася прысутнічаць на размеркаванні выпускнікоў. Шчыра скажу: бачыла рознае — адшукаць дастойнае месца кожнаму выпускніку так, каб былі задаволены ўсе бакі, удаецца не ў кожнай установе адукацыі, не па кожнай спецыяльнасці. Справа і сапраўды ў многіх выпадках няпростая, адказная, і ў кожнай установе для яе вырашэння прыкладаюць максімальныя намаганні. У педагагічных УВА і каледжах асаблівых ... Падрабязней »

Без варыянта “за кампанію”

Рэалізаваць сябе ў жыцці без па-сапраўднаму любімай справы немагчыма, таму пытанне выбару прафесіі было актуальным заўсёды. Аднак прыняць канчатковае рашэнне няпроста. Варыянтаў шмат, і, каб не зрабіць памылку, важна правесці неабходную падрыхтоўку — атрымаць аб’ектыўную інфармацыю аб спецыфіцы будучай прафесіі, а таксама рэальна супаставіць свае магчымасці і жаданні. — Павышаны інтарэс да выбару будучай прафесіі ў большай ступені назіраецца ў ... Падрабязней »

Калі работа — золата

Прафесія ювеліра адносіцца да тых спецыяльнасцей, якія не значацца ў даведніках для паступаючых у навучальныя ўстановы. Тым не менш такая прафесія існуе, і ёй можа авалодаць кожны, хто не баіцца працаваць рукамі і марыць ствараць аўтарскія ўпрыгажэнні. Пра тое, хто можа стаць ювелірам, дзе навучаюць будучых экспертаў па каштоўных металах, а таксама пра тое, якія падводныя камяні і сюрпрызы хавае ... Падрабязней »

“У гэтай дзейнасці не можа быць разліку”

Шчыра кажучы, я не ведаю, што падштурхоўвае людзей да гэтай прафесіі — бацькоў-выхавальнікаў дзіцячага дома сямейнага тыпу. Хаця не, не так: не ведаю, дзе звычайныя людзі, як мы і вы, штодзень чэрпаюць сілы, каб быць адначасова клапатлівымі бацькамі для 10 дзяцей і бездакорнымі прафесіяналамі. Бо, гледзячы праўдзе ў вочы, такое замяшчальнае бацькоўства — гэта 24 гадзіны ў суткі “на вахце”, ... Падрабязней »

Цяжкасці выбару

Прыкладна адна дзясятая частка нашых выпускнікоў з пункту гледжання медыцыны могуць быць дапушчаны да навучання па любой прафесіі (даныя Міністэрства аховы здароўя). І гэта толькі па паказчыках здароўя, а ёсць яшчэ шмат фактараў, якія ўплываюць на магчымасць чалавека займацца тым ці іншым відам дзейнасці, на яго паспяховасць у абранай сферы. Таму мы і гаворым пра выключную важнасць прафарыентацыйнай работы са ... Падрабязней »

Справа ў кадрах, або Як педагогі падрыхтаваліся да работы ў летніках?

Пяцьдзясят сем з паловай тысяч дзяцей плануецца аздаравіць сёлета ў Мінскай вобласці, а гэта каля 42% ад агульнай колькасці навучэнцаў Міншчыны (у сярэднім па краіне гэтая лічба складае менш чым 40%). “У вобласці дзейнічаюць 25 лагераў кругласутачнай формы знаходжання, — гаворыць намеснік начальніка аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Анатольеўна Цвірко. — Толькі пяць з іх не ... Падрабязней »

Лета, адпачынак, трэніроўкі… Як гэта ўдаецца сумяшчаць?

Юныя спартсмены, таксама як і дарослыя, не жадаюць падчас канікулаў губляць спартыўную форму. І, канечне, гэтага зусім не жадаюць іх трэнеры. Трэніровачны працэс не церпіць доўгіх перапынкаў, таму і едуць выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ у спецыялізаваныя спартыўна-аздараўленчыя лагеры. Зразумела, для кожнага віду спорту патрэбна належная матэрыяльна-тэхнічная база, спартыўны інвентар i абсталяванне, ды і расклад жыцця ў хлопцаў і дзяўчат, якія ... Падрабязней »

Бізнес-план за школьнай партай

“Мэта без плана — толькі мара” — сцвярджае вядомая мудрасць. А не менш вядомы дэвіз прадпрымальніка заклікае “вырабляць толькі тое, што патрабуюць рынак і пакупнік”. Ісціны не новыя, але для кагосьці могуць стаць паваротным пунктам у жыцці, прымусяць задумацца над магчымасцю адкрыцця ўласнага бізнесу. Тады з’явяцца і ідэя, план, а дакладней, бізнес-план, і стратэгія развіцця. Але спачатку, зразумела, трэба набыць ... Падрабязней »