Архів тега: Мінск

Дом, дзе заўсёды адчынены дзверы ў дзяцінства

У той вечар, калі мы дамовіліся сустрэцца, Наталля Трыфанава спрабавала палічыць усіх сваіх дзяцей. З першага разу не атрымалася — збілася. Яно і нядзіўна: сям’я Трыфанавых ужо 20 гадоў працуе бацькамі-выхавальнікамі ў дзіцячым доме сямейнага тыпу № 2 Мінска. За гэты час яны выгадавалі больш за 30 дзяцей, прычым большасць з іх — хлопчыкі. І гэта не проста супадзенне. Трыфанавы ... Падрабязней »

Віншаванне з іскрынкай

У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе № 188 Мінска для дзяцей з парушэннямі зроку вучацца хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі з усяго горада, але і з іншых рэгіёнаў краіны. Новага года і Каляд яны чакаюць не менш, чым іншыя дзеці, балазе, ёсць каму дапамагчы арганізаваць для іх свята. Віншаванне навучэнцаў спецыяльнай школы і сёлета атрымалася з іскрынкай. У школе зараз 98 вучняў, ... Падрабязней »

Пад зоркай дабрыні

Кожны з нас не раз чуў выраз, што школа — гэта адна вялікая сям’я. І гэта сапраўды так: настаўнікі, як школьныя мамы і таты, кожны дзень  сустракаюць вучняў у класах. Што яшчэ аб’ядноўвае навучэнцаў і педагогаў? Безумоўна, святочныя школьныя мерапрыемствы. Мерапрыемствы, якія праводзяцца напярэдадні Новага года, найбольш гэтаму спрыяюць і аб’ядноўваюць усіх настаўнікаў і навучэнцаў у адну вялікую дружную сям’ю! ... Падрабязней »

Пачаць з сябе, навучыць іншых

Выходжу ў двор свайго дома — бачу кантэйнеры па асобным зборы смецця, заходжу ў найбліжэйшы гаспадарчы магазін — на лесвіцы заўважаю ёмістасць з адпрацаванымі элементамі сілкавання, прыязджаю ў камандзіроўку — у школе звяртаю ўвагу на энергазберагальныя лямпачкі. Прыемна. Але непрыемна, калі бачу, як у кантэйнер для збору, напрыклад, пластыку, людзі выкідваюць усё без разбору, а батарэйкі выносяць разам з іншым смеццем ... Падрабязней »

У педагогіку трэба ісці па прызванні, а не пад прымусам

Сёлета на работу ў навучальныя ўстановы краіны накіравана 4347 маладых спецыялістаў. Безумоўна, акрамя школы, вялікая роля ў выхаванні і адукацыі малышоў адводзіцца дзіцячым садам. І цудоўна, калі ў дашкольныя ўстановы, як і ў школы, будучыя педагогі прыходзяць па прызванні. Без перабольшання можна сказаць, што Дзіяна КОРБУТ з’яўляецца менавіта такім педагогам. Сёлета дзяўчына скончыла факультэт дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя ... Падрабязней »

Проста ідзі наперад

Мой сённяшні суразмоўнік — малады крэатыўны сацыяльны педагог сярэдняй школы № 203 Першамайскага раёна Мінска Юрый Мікалаевіч Мар’янкоў, колішні выпускнік (магістрант) Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У небанальным падыходзе да работы з дзецьмі, а таксама ў крэатыўнасці Юрыя Мікалаевіча я пераканалася, калі пабачыла яго на сцэне Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі ў фінале гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства ... Падрабязней »

Ад педагагічнай пробы — да педкласа

На працягу апошніх гадоў педагагічныя спецыяльнасці пачалі губляць прывабнасць. Навучэнцы, трымаючы ў руках атэстат з высокім балам, аддавалі перавагу больш перспектыўным спецыяльнасцям як у плане фінансаў, так і ў плане магчымасці развіцця кар’еры. У педагогіку, і гэта не сакрэт, па астаткавым прынцыпе часта ішлі тыя, хто не мог паступіць у іншыя УВА з-за нізкага бала ЦТ. Тым не менш педагогамі ... Падрабязней »

“Сфера” інтарэсаў — падлеткі

Сацыяльна-рэабілітацыйнае аддзяленне “Сфера” пры сацыяльна-педагагічным цэнтры Першамайскага раёна Мінска стваралася як эксперыментальнае ў 2015 годзе. Цяпер можна канстатаваць, што эксперымент удаўся, а вопыт работы аддзялення распаўсюджаны на ўсе СПЦ краіны, дзе таксама вядзецца рэабілітацыйная работа. Работа па пазбаўленні ад розных відаў залежнасці падлеткаў, а таксама работа з іх бацькамі, што не менш важна. Праблемнае кола — шырокае — У 2015 ... Падрабязней »

Інгрэдыенты поспеху, або Яшчэ раз аб харчаванні

Арганізацыя школьнага (і не толькі) харчавання і летась, і цяпер перажывае пэўныя змены, застаецца прадметам павышанай увагі, таму мы зноў пагаворым на гэтую невычэрпную тэму. Тым больш што 2017 прынёс нямалыя змены ў арганізацыю харчавання школьнікаў. Каб пагаварыць пра алгарытм дзеянняў па арганізацыі харчавання, пра складанасці і перавагі змяненняў у гэтай сферы, мы звярнуліся ў сярэднюю школу № 101 Мінска. ... Падрабязней »

Асаблівы настрой, асаблівыя падарункі

“У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу”, — сказаў калісьці вуснамі адной са сваіх гераінь Максім Горкі. “У жыцці заўсёды ёсць месца святу”, — можна сказаць, перайначыўшы гэты крылаты выраз. Свята ў спецыяльны яслі-сад № 65 Мінска для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату прыйшло ў тым ліку дзякуючы рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Для малых і іх бацькоў, чыё ... Падрабязней »